sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
546 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#вялікіянавасёлкі #гара_цэгла #sacral_dominium
Вельмі падобна, што дом для працоўных маёнтка Здзяхоўскіх, пабудаваны ў 1912 годзе, заставаўся жылым да адносна нядаўняга часу. Слоікі, палічкі, бутэлькі, абразы - сведкі сапраўднага жыцця, што пакінула гэтыя сцены.
А ці заўважылі вы, што дах, які пачаў абрынацца, накрыты сапраўднай керамічнай дахоўкай?
❤41😢28👍5
#sacral_data #вялікіянавасёлкі #sacral_graveyard
10 лютага 1868 года ў Табольску нарадзіўся хлопчык Карусь Каганец. «Ну якая нам справа да нейкага чэла з далёкага сібірскага гораду?» можаце спытаць вы. А справа ў тым, што сапраўднае імя хлопчыка было Казімір-Рафал Кастравіцкі. Сын Караля і Гелены Кастравіцкіх, шляхцічаў з Койданаўшчыны, якіх выслалі імперскія ўлады за ўдзел у паўстанні 1863 года.
У 1874-м сям'я здолела вярнуцца на радзіму, дзе жылі бедна, бо маёнтак улады не вярнулі. Тым не менш, Казімір-Рафал атрымаў адукацыю, займаўся скульптурай, літаратурнай, мовазнаўчай дзейнасцю ды грамадска-палітычнай. Па сямейнай традыцыі ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, праз што пару разоў сядзеў у Менскай турме (па другой ходцы мог перастуквацца з Якубам Коласам).

А вось магіла Каруся Каганца на могілках у Вялікіх Навасёлках – былым маёнтку бацькоў і яго гістарычнай радзімы.
❤72🙏10👍8
sacral_BY
Трохі са спазненнем, але варта ўспомніць дваіх імяніннікаў. 11 лютага з розніцай у 161 год нарадзіліся два вандроўніка: Напалеон Орда ды Юрый Жігамонт. Асабіста для мяне гэтыя постаці звязваюцца між сабою тым, што некалі атрымаў кнігу з малюнкамі Н. Орды ад…
#sacral_data
Традыцыйна ў дзень нараджэння Напалеона Орды прапаную лёгкі шпацыр па сучасных мясцінах, якія ён намаляваў шмат гадоў назад. Назіраем, параўноўваем, пазнаем, узгадваем мясціны, дзе давялося пабываць асабіста.
З народзінамі, спадар Напалеон!
❤85👍14👏1
🎨 ЖываPEACE — канал пра мастацтва й карціны як беларускіх, так і сусветных мастакоў!

Тут можна бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі (і ня толькі) беларускімі і замежнымі мастакамі і карцінамі, а гэтак жа даведацца пра іх гісторыю, сэнс і значэнне ў сусветным мастацтве!

Раім падпісацца!
👍28❤5🤡1