Паглядзіце, які цікавы артэфакт ня толькі для фанатаў даўніны, руінаў, але і фанатаў усякага хард-н-хэві. Кліп канца 80-х менскага гурта Рэй, зняты ў зруйнаваным касцёле Дзевы Марыі ў вёсцы Дубрава, Маладзечанскага раёну. Бачым, як ён выглядаў трошкі больш за 30 гадоў назад.
https://youtu.be/msX5XGKPLbA?si=kOOo0MwJeDzAGsovа
А вось тут можна паглядзець куды больш свежыя здымкі, зробленыя ўласна адмэнам.
Сабж быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, а знішчаны ў 80-х ХХ стагоддзя. Тыпу студэнты прыехалі бульбу капаць і выпадкова падпалілі…

YouTube
Группа "Рэй" (Минск) Храмы падаюць 1989
Популярная на рубеже 80-90-х гг. белорусская рок-группа.
🔥33👍10🥴3💩1👻1
#горадня #sacral_museum
А вы былі ў гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі?
А гісторыя самога музея пачалася ў Полацку ў 1973 годзе са стварэння музея рэлігіі і атэізму. Але ў 75-77 гг. музей пераехаў у Горадню, у будынак жаночага кляштара. Зараз месціцца ў былым палацы Храптовічаў сярэдзіны XVIII стагоддзя.

👍50❤20🙏2💩1
#баранавічы #sacral_industrial #sacral_museum #sacral_photo
Неаднаразова бадзянні заносілі транзітам у Баранавічы. І менавіта на вакзал "Баранавічы-Палескія". Кожны раз назіраў там з пажадлівасцю праз агароджу на шматтонную калекцыю метала - Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Ну вось даехаў. Хвалюся вам.
Аналагічны музей ёсць у Берасці. І вось візуальна цяжка сказаць, які больш вялікі. Але ў Берасці дакладна ўпор зроблены на багацце лакаматываў. Яны ўсе сабраныя шчыльна ў адным месцы, што пакідае ўражанні велічнасці. А вось у Баранавічах куды больш разнастайна прадстаўлена спецтэхніка рознага кшталту. Дарэчы сам музей месціцца непасрэдна побач з дзеючай чыгункай, што надае сваёй атмасферы і дорыць індустрыяльна-эмбіентны акампанімент.
Шмат здымкаў у альбоме.

👍42❤16❤🔥6