sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
546 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
👍31❤5🙏1
#баранавічы #sacral_urban
Першая згадка Баранавічаў сустракаецца яшчэ ў далёкім 1627 годзе. Дачка троцкага ваяводы Аляксандра Хадкевіча Ганна Эўфрасіня Сіняўская ў сваім тэстаменце сярод усяго пакідала маёнтак свайму сыну. Пэўны час тут месцілася місія езуітаў.
Але пачаткам сучаснага горада прынята лічыць 1871 год, калі пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя "Баранавічы" на лініі "Масква-Берасце". Пры гэтым асновай паселішча стаў маёнтак роду Развадоўскіх. У 1884 годзе атрымаў статус мястэчка і адпаведную назву - Развадова.
Недалёка прайшла магістраль "Вільня-Роўна" і з'явіўся новая станцыя. А паселішча побач называлі Новыя Баранавічы.
У выніку ўсё гэта аб'ядналі ў вялікія Баранавічы-Развадова. А зараз проста Баранавічы. Дарэчы, у пачатку ХХ стагоддзя найбуйнейшае мястэчка Наваградскага павету - 30 тысяч чалавек.

Зараз на вуліцы Камсамольскай можна знайсці мемарыяльную тумбу на месцы былога маёнтка Развадава. Зусім побач ёсць парк, што завецца старым. І вось цікава, ці мае ён дачыненне да былой сядзібы?

Ну і вось старыя здымкі перыяду з канца ХІХ ст. да Першай сусветнай.
🔥33👍16❤6👏1
#баранавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
Месца на мапе з пазнакай "старыя каталіцкія могілкі" было заўважана пры шпацыры выпадкова. Няўжо ў "Баранках", з улікам маладосці горада, можна знайсці нешта такое?
Можна. Дэ-юрэ, могілкі цяжка назваць старымі. Пахаванні тут у сярэднім - другая палова-канец ХХ стагоддзя. А вось дэ-факта, нават такі "свежачок" захаваў традыцыі больш старадаўніх некрапалістычных мастацтваў і набыў пэўную занядбанасць. Атмасферачка...
Але самотным месца цяжка назваць, бо мясцовыя "готы" абіраюць гэтае месца пад свае дэкадэнствы.
❤‍🔥32❤15👍10😢5🙏3