sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
👍25😢4
#баранавічы #sacral_graveyard
Ёсць на баранавіцкіх каталіцкіх могілках яшчэ адметнасць, якую цяжка не заўважыць - 9-метровы абеліск з шыльдай "памяці жертв эпідемій 1920-23 гг". Што за пандэмія здарылася ў горадзе?
Справа ў тым, што літаральна нядаўна скончылася Першая сусветная вайна, яшчэ менш часу прайшло з моманту выхаду нямецкіх войскаў з тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Без перабольшванняў, мільёны былых уцекачоў і ваеннапалонных пачынаюць вяртацца дадому. Тэрыторыя Беларусі агулам і горад Баранавічы ў прыватнасці сталі транзітнымі пунктамі для бясконцай чалавечай плыні. Галоднай, хворай, напаўголай плыні. Можаце ўявіць, якая была смяротнасць у гэтых умовах?
У польскай рэспубліцы быў створаны адмысловы орган, які займаўся справамі рэпатрыянтаў. У Баранавічах быў абсталяваны адзін са 150 пунктаў прыёму і часовага ўтрымання ўцекачоў, так званы "этап".
Тыф і халера не шкадавалі і супрацоўнікаў гэтых этапаў. Кажуць, што на могілках можна знайсці дамавіны з надпісам NNK - гэта менавіта супрацоўнік надзвычайнага камітэта па барацьбе з эпідэміямі.
Дык вось. У 1923 годзе абстаноўка стабілізавалася, "этап" спыніў дзейнасць, а на гарадскіх могілках урачыста адкрылі помнік у гонар 182 загінулых працаўнікоў пункту. "Polsko, Matko nasza. W służbie twej wierni życie swe oddaliśmy" - было напісана на помніку. А вось сучасная шыльда лаканічна і агульна нагадвае пра ўсіх загінулых. Кажуць, гэтыя шыльды перыядычна крадуць. Магчыма, таму тэкст зрабіўся больш сціплым. А можа і не таму?
👍39😢12🙏9❤5⚡2💔1
sacral_BY pinned Deleted message
#менск #sacral_museum
Днямі зноў спажываў рэлігійна-мастацкі кантэнт рознай ступені старажытнасці.
Да 19 траўня ў мастацкай галерэі Савіцкага ў Менску можна пабачыць выставу "33 прыступкі".
Падкупіла ў тым ліку наяўнасць "дрэва"🤗

Прыбег за паўгадзіны да закрыцця. Хапіла, каб пабачыць выставу і трошкі пастаяннай экспазіцыі творчасці Савіцкага.
❤‍🔥41❤8👍4🙏2
#баранавічы #sacral_urban

Баранавіцкія замалёўкі.
Жыхары ды дасведчаныя госці горада, якія мясціны вы б параілі наведаць? Ад прыемных кавярняў да маляўнічых прамзонаў.
❤46👍12🔥125