sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#менск #sacral_museum
Днямі зноў спажываў рэлігійна-мастацкі кантэнт рознай ступені старажытнасці.
Да 19 траўня ў мастацкай галерэі Савіцкага ў Менску можна пабачыць выставу "33 прыступкі".
Падкупіла ў тым ліку наяўнасць "дрэва"🤗

Прыбег за паўгадзіны да закрыцця. Хапіла, каб пабачыць выставу і трошкі пастаяннай экспазіцыі творчасці Савіцкага.
❤‍🔥41❤8👍4🙏2
#баранавічы #sacral_urban

Баранавіцкія замалёўкі.
Жыхары ды дасведчаныя госці горада, якія мясціны вы б параілі наведаць? Ад прыемных кавярняў да маляўнічых прамзонаў.
❤46👍12🔥125
#варонча #sacral_catholic
Наяўнасцю касцёла святой Ганны вёска Варонча абавязана фундацыі апошняга навагародскага ваяводы Юзафа Несялоўскага. Але ж ёсць пытанні па яго датыроўкі.
Думка першая: пабудаваны ў 1781 годзе.
Думка другая: пабудаваны ў 1808 годзе, а ўзгаданая вышэй дата адносіцца да іншага драўлянага касцёла. Вось і думай, калі ж паўстаў той помнік барочнага класіцызму?
На вонкавай частцы сцяны апсіды ўмуравана фундацыйная пліта Несялоўскіх, сам спадар Юзаф быў пахаваны тут жа, у храме. А непадалёк захаваліся пахаванні Булгакаў. А яшчэ тут быў ахрышчаны Ян Чачот.
Канешне, раніцай панядзелка дзверы былі зачыненыя. Таму без інтэр'ерных фотачак.

А як жа дабрацца ў Варончу? Трэба прачнуцца як мага раней, каб паспець на маршрутку Менск-Карэлічы а 6 раніцы. Патрэсціся 1,5 гадзінкі і пераскокнуць у Карэлічах у аўтобус Карэлічы-Раманы на 8:05. І тут яшчэ хвілін 30-40. Дарэчы, аўтобус ходзіць ня кожны дзень. Панядзелак і пятніца, падаецца.
А як адтуль выбірацца – гісторыя іншая.
❤61👍18🙏3🏆1