sacral_BY
#варонча #sacral_catholic Наяўнасцю касцёла святой Ганны вёска Варонча абавязана фундацыі апошняга навагародскага ваяводы Юзафа Несялоўскага. Але ж ёсць пытанні па яго датыроўкі. Думка першая: пабудаваны ў 1781 годзе. Думка другая: пабудаваны ў 1808 годзе…
А вось цікавыя здымкі разбуранага касцёла:
1- зроблены ў 1952 годзе;
2,3,4 - 1974 год;
5 - пачатак адбудовы. Верагодна, канец 80-х -пачатак 90-х.
Яшчэ цікавая акалічнасць пра касцёл. Парафіі ў Варончы, Карэлічах ды Міры адмініструюць браты ордэна паўлінаў. Не птушак, вядома. Назва паходзіць ад імя Паўла Фівейскага, які лічыцца першым хрысціянскім манахам-пустэльнікам, а ордэн заснаваны ў ХІІІ стагоддзі ў Вугоршчыне.

🙏31👍17😢6💔6❤4🌭2😱1
#варонча #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_photo
Дзіўна часам назіраць, як у вёсцы на сто-трыста чалавек захоўваюцца шыкоўныя, хоць і занядбаныя помнікі архітэктуры, будоўля якіх некалі каштавала сур’ёзных грошай.
Ну ладна, насамрэч ня вельмі дзіўна, бо лагічна, што некалі гэта былі буйныя цэнтры рамеснай ды сялянскай вытворчасці.
А вось Варонча - 350 жыхароў па дадзеных 2009 году (верагодна, зараз яшчэ менш). Наведваеш могілкі, а там усё дорага-багата. А насельніцтва маёнтка 130 гадоў назад было 115 жыхароў. Мяркуючы па захаванаму кантэнту на могілках - цераз аднаго паважаны шляхціц. Перабольшваю, вядома. Але гэта да таго, што мясцовы некропаль сапраўды ўражвае.
Больш здымкаў у альбоме.

🔥55❤23👍8🙏1
#sacral_data
Калі мяне спытаць (а такія выпадкі здараліся) “які твой любімы пісьменнік?”, адказаць будзе цяжка. Але ж заўсёды ў галаве мільгае Сяргей Пясецкі. Як раз сёння ў яго народзіны.
Нарадзіўся хлопчык у Ляхавічах у 1901 годзе. Пражыў цікавае жыццё, ведаеце. Быў партызанам “Зялёнага дуба”, ваяром Літоўска-Беларускай дывізіі польскага войска, шпіёнам, кантрабандыстам, рабаўніком і наркаманам. Адбываючы 15-гадовы тэрмін у польскай турме, адкрыў пісьменніцкі талент, дзякуючы якому выйшаў трошкі раней на волю. Памёр у Лондане ад сухотаў. Вось гэта жыццё!
Канешне, знаёмства з творчасцю пачалося з кантрабандысцкага “Каханка Вялікай мядзведзіцы”. Было гэта даўно і ўражанні ўжо не такія яскравыя. А вось экшан і драматызм “Менскай трылогіі” пра прафесійных злодзеяў і “Пяты этап” з “Багам ночы роўныя” пра шпіёнскую дзейнасць здарыліся адносна нядаўна. Таму згадкі пра іх дагэтуль трошкі пачашчаюць пульс.
А вы чулі пра спадара Пясецкага? Мо нават нешта чыталі?

❤65👍25❤🔥5👏2👌1
#варонча #sacral_brovar #sacral_dominium
Сучасная філія гарадзенскага алка-завода мае адпаведную гістарычную пераемнасць, раней тут быў бровар шляхецкага маёнтка, стары корпус якога можна назіраць і зараз праз бетонны плот. Яшчэ можна знайсці нейкія гаспадарчыя будынкі, старыя дрэвы і рэшткі брукаванкі, што сарамліва праглядае з-пад асфальту.
Вядома, быў і палац. Барочна-класічны, збудаваны яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя прадстаўнікамі роду Несялоўскіх. Не перажыў ён завірухі Другой сусветнай, быў спалены партызанамі.
Вось сапраўды цікавы эпізод з гісторыі маёнтка: у 1814 годзе Францішак Ксаверый Несялоўскі прадае за 500 тысяч злотых маёнтак генералу і паплечніку па паўстанні 1794 года Фларыяну Кабылінскаму. Але атрымаўшы сродкі, вырашыў не пакідаць сядзібу, акапаўшыся са сваім гарнізонам. Генерал Кабылінскі ў сваю чаргу са сваімі людзьмі ўзяў Варончу ў аблогу, якая скончылася для апошняга паспяхова - маёнтак у пасаг атрымала дачка Кабылінскага Юзэфа.
Яшчэ цікавей, што па версіі сайта беларускіх паўлінаў, інцыдэнт 1819 году натхніў Адама Міцкевіча (якому давялося гасціць у Варончы) апісаць яго ў “Пане Тадэвушы”, працяг назвы якога гучыць як “…ці апошні наезд на Літве”.
Вось. А я з дзяцінства лічыў, што “наезд” - гэта нешта з крымінальных разборак 90-х. А тут старажытная шляхецкая традыцыя.

❤41👍15🤣3👏1