sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#sacral_fortificatio #гара_цэгла
Вы не прасілі, але дастаў з засекаў трошкі марознай свежасці. Адзін са шматлікіх (але самотны) бункераў, сведкаў Другой сусветнай: гарматны паўкапанір.
Нагадаю, што "капанір" не ад слова "капаць", а ад французскай "caponnière" - ніша. Пачынаючы з бастыённай і паліганальнай фартыфікацый да ХХ стагоддзя капанірамі называлі пабудовы, з якіх меркаваўся весціся агонь уздоўж абодвух флангаў. Адпаведна, паўкапанір можа страляць у адным накірунку.
❤‍🔥40👍20😱6🤔1
#менск #sacral_rocks #sacral_orthodox
Амаль раптоўна трапілася цікавая лакацыя ў менскім Зялёным Лузе. Інсталяцыя з размаляванымі рознымі абразамі камянямі каля царквы Ўваскрэсення Хрыстова на вуліцы Гамарніка.

Вось ведаеце, некалі даўно, калі раптоўна адкрыў для сябе багаты скарб схаваных у вясковай мясцовасці старажытных руінаў, розум імкнуўся ў далечы і глыбіні геаграфічныя ды сакральныя. Сталіца ўспрымалася, як нейкі пасляваенны навабуд, варты пагарды ў «сапраўднага постпаломніка».
Але ж гэта праходзіць. Цікавае чакае паўсюль. Нават калі гэта не нешта архаічна-гістарычнае (ну вось як гэтая пляцовачка з камянямі).

А якія незвычайныя, цікавыя, спецыфічныя мясціны ёсць у вашых ваколіцах? Ці мо нешта адкрылі для сябе, вандруючы?
🥰33👍17❤10🤔2
#азярцо #sacral_museum
Завітаў у архітэктурны музей у Азярцы (што каля самога Менску). Падаецца, гэта адзіны прыклад так званага музею-скансэна (ад назвы першага падобнага музею ў Швецыі), дзе сабраныя аўтэнтычныя ўзоры народнай архітэктуры. Як і шмат гадоў назад, калі першы раз патрапіў сюды ўзімку, уражанні засталіся прыемнымі. Прыемная атмасфера, асабліва калі яшчэ не паспела набегчы іншых турыстаў. Зʼявіліся новыя абʼекты, нешта дабудоўваецца.
Але ёсць дзіўныя хібы, што псуюць уражанні і даволі відавочныя ў сваёй недарэчнасці. Напрыклад сінія біятуалеты, што могуць тырчаць амаль сярод сялянскага двара. Ці металічныя зялёныя сметніцы каля хат ХІХ стагоддзя.
Шмат абʼектаў зачыненыя на замок, а ў іншых гледачоў адсякае ад экспазіцыі кавалак аргшкла ў праходзе. Пры тым, што ў аналагічнай хаце можна хадзіць вольна, а ў вялізным свірне размясцілася экспазіцыя прысвечаная дрэваапрацоўцы ці іншаму рамяству.
Варта карыстацца нейкай мапай у смартфоне, бо тэрыторыя музея вялікая, а навігацыя на месцы даволі сціплая.
Карацей, ёсць над чым працаваць. Але музей варты. Калі не былі, то завітаць варта.

Нараблю яшчэ некалькі допісаў адсюль, бо ёсць файныя годныя абʼекты.
👍43❤10❤‍🔥5👏2🍌1
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity
Мабыць, ня схлушу, калі скажу, што дамінантай усяго комплексу можна назваць Пакроўскую царкву. Ня дзіўна, цэнтральная Беларусь увогуле найбольш багата ды шчыльна прадстаўлена ў музеі. Царкву прывезлі з вёскі Логнавічы, што на Клеччыне. Дайшла да нас з далёкага (асабліва для дрэва) XVIII стагоддзя і была ўніяцкай. Ва ўсякім разе да 1839 году.
Ну а лацінскі крыж як бы намякае, што аднавілі яе менавіта ў сваёй першапачатковай канфесіянальнай выяве.
Ня ведаю, калі дакладна, быў зроблены стары здымак, але царква была стомленай ужо ў 1930-х, а апошняе набажэнства адбылася ў 50-х. Рамонт ды рэстаўрацыя прайшлі ў 1985-86 гг.
❤57👍16🙏6