Спіс тэгаў для зручнага пошуку па тэмах:
#sacral_photo - сакральныя здымачкі
#sacral_video - сакральныя відосікі
#sacral_text - адмінскія нататкі
#sacral_data - нагода гэхнуць
#sacral_track - чэкай маршрут ды едзь!
#гара_цэгла - руіны ды закінутая старызна
#sacral_jews - габрэйская спадчына
#sacral_catholic - каталіцкая архітэктура
#sacral_orthodox - праваслаўная архітэктура
#sacral_islam - татарская спадчына
#sacral_reformatio - спадчына рэфармацыі
#sacral_unity - уніяцтва
#sacral_dominium - сядзібы ды палацы
#sacral_fortificatio - замкі, крэпасці і іншая фартыфікацыя
#sacral_graveyard - могілкі
#sacral_brovar - бровары ды спіртзаводы
#sacral_mill - млыны
#sacral_rocks - рэліктавыя камяні, каменныя крыжы
#sacral_industrial - прамысловасць ХХ ст. ды сучаснасці
#sacral_urban - гарадская ды вясковая інфраструктура
#sacral_museum - музеі, выставы
#sacral_recon - гістарычная рэканструкцыя
#waldmachtfrei - лясныя справы, сакральныя прасторы.

👍4❤1🔥1
#ужгарад #украіна #sacral_photo
Так склалася, што з усёй разнастайнасці тэгаў, не знайшлося месца ўніяцкай спадчыне. Тут няма нічога дзіўнага, бо адзіный дзеючы ўніяцкі храм, які пашчасціла пабачыць у Беларусі - капліца на каталіцкіх могілках у Магілёве. Але ў заходняй Украіне, якой прысвечаны гэты тыдзень, сітуацыя зусім іншая.
Спачатку думаў, што трэба меціць допіс, як і каталіцкія аб'екты. Тым больш, што грэка-каталіцтва яно, як бачна з назвы, мінімум напалову каталіцтва, а галоўны ў іх усё адно папа рымскі. Але чаго драбязніцца? Сустракайце першы ў гісторыі блогу ўніяцкі допіс #sacral_unity
Трэба адзначыць, што гаворка пойдзе не пра Ўкраінскую грэка-каталіцкую царква, спадчынніцу Берасцейскай уніі 1596 года, а пра аўтаномную Мукачэўскую епархію, якая з'явілася ў выніку заключэння Ўжгарадскай уніі ў 1646 годзе, але на ўмовах Берасцейскай.
Не заблыталіся? Зараз да галоўнага. Крыжаўзвіжанскі сабор быў пабудаваны ў 1646 годзе на грошы Яна Другета разам з езуіцкім калегіумам.
А калі ў 1773 годзе дзейнасць ордэна была забаронена, касцёл па загаду імператрыцы Марыі Тэрэзіі быў перададзены ўніятам.
(усё ж самому троху дзіўна і нязвыкла згадваць новыя імёны нейкіх там чэлаў з Вугоршчыны ды Аўстрыі, а то ўсё Радзівіл, Хадкевіч, Косак...)
Вежы-званіцы спачатку былі драўлянымі, толькі ў 1814 годзе перабудаваны з цэглы.
А яшчэ пацешна гучыць той факт, што ў савецкія часы грэка-каталіцтва было забаронена і храм быў перададзены праваслаўнай царкве🙃 А потым 91-ы і ўсё вярнулася.

👍3❤1
#украіна #sacral_unity #sacral_photo
Працяг тэмы Закарпацця.
Асобная любоў - гэта драўляныя вясковыя цэрквы. У рэгіёне іх больш сотні, але толькі дзве ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Адна з іх прысутнічае на здымках. Адгадайце якая?
Святары ды вернікі даволі рупліва адносяцца да сваіх святынь. Таму, хутчэй за ўсё, забароняць здымаць унутры, нават калі гэта частка музейнай экспазіцыі. Ці наўпрост адмовяцца адчыніць храм у час, калі там няма службы. Трошкі крыўдна, але ці можна вінаваціць людзей у гэтым?
Дарэчы, у Львове ёсць архітэктурны музей, дзе ёсць некалькі падобных царквух. Але да іх ў камплекце не ідуць горы. Хаця рэльеф там фактурны.

❤3
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity
Мабыць, ня схлушу, калі скажу, што дамінантай усяго комплексу можна назваць Пакроўскую царкву. Ня дзіўна, цэнтральная Беларусь увогуле найбольш багата ды шчыльна прадстаўлена ў музеі. Царкву прывезлі з вёскі Логнавічы, што на Клеччыне. Дайшла да нас з далёкага (асабліва для дрэва) XVIII стагоддзя і была ўніяцкай. Ва ўсякім разе да 1839 году.
Ну а лацінскі крыж як бы намякае, што аднавілі яе менавіта ў сваёй першапачатковай канфесіянальнай выяве.
Ня ведаю, калі дакладна, быў зроблены стары здымак, але царква была стомленай ужо ў 1930-х, а апошняе набажэнства адбылася ў 50-х. Рамонт ды рэстаўрацыя прайшлі ў 1985-86 гг.

❤57👍16🙏6
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity?
Працягнем душэўны агляд духоўных пабудоў архітэктурнага музея.
Кавалачак Падняпроўя. Царква Праабражэнская з вёскі Барань, Аршанскага раёну. 1704 год – узрост неабыякі! Канешне, перабудаваная ў ХІХ ст. і пазней рамантавалася, тым ня менш...
Дзейнічала да 1930 году. Потым унутры бальшавікі зладзілі клуб, у 60-я – склад калгасу «Авангард». Толькі ў 1989 годзе перавезена ў музей.
Толькі ў адным артыкуле з сеціва пазначана, што храм быў праваслаўны. Пры гэтым крыж усталяваны лацінскі. Верагодна, і гэтая царква першапачаткова была ўніяцкай. Шкада, нейкіх старых здымкаў не знайшлося.
А яшчэ пішуць, што квадратны драўляны зруб капіюе канструкцыю гарадской абарончай вежы, што робіць храм унікальным ня толькі ў межах Беларусі, але і для суседзяў.
Іканастас унутры толькі пачалі будаваць, але ўжо ўсталяваныя царская брама ды абраз Унебаўшэсце 1808 года. Ці яго копія, бо сеціва кажа, што гэты твор нейкага Фамы Сілініча захоўваўся ў нацыянальным мастацкім музеі.

👍44❤27🙏4
#sacral_data #sacral_unity
Выкапаў з уласных архіваў здымак царквы, пабудаванай у #Маладзечна ў 90-х гадах.
Навошта гэта патрэбна, можаце спытаць вы? А вось, сёння чарговая гадавіна абвяшчэння Берасцейскай уніі (1596 г.), а гэтая сучасная царква як раз адносіцца да прыхода Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А ў сучаснай Беларусі уніяцтва - з'ява слаба распаўсюджаная (да 10 тыс. вернікаў), таму нельга грэбаваць такім шыкоўным інфаповадам ды не запосціць старажытны здымак амаль новенькага будынка.
Сярод дзеючых уніяцкіх храмаў цяжка знайсці старыя гістарычныя будынкі. Бадай, толькі капліца на магілёўскіх могілках можа пахваліцца стогадовым+ узростам.

1❤🔥45👍13❤8🙏3
#магілёў #sacral_unity #sacral_graveyard
Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва.
Гэтую неагатычную капліцу пачатку ХХ ст. вы, верагодна, успомніце. Яна неаднаразова з'яўлялася на канале. Самастойна ці ў кантэксце Берасцейскай уніі, бо ў 1996 годзе была асвечана як грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай.
А вось на гэтым свежым здымку капліца паўстае з новымі пластыкава-шклянымі дзвярыма замест старых драўляных, праз якія смутна праглядаюцца сляды рамонту ўнутры. Хацелася б думаць, што нейкія часовыя захады, але такі крэатыўны дызайн, што ёсць сумневы.
Тут у альбоме сабраў усе здымкі з гэтых могілак.

3❤49🤔7👍5👏2💔2🤷♂1