#sacral_text
Учитывая тот факт, что вчера в городе Лида установили памятник князю Гедимину (что не может не радовать), стоит напомнить о творчестве данного деятеля.
Гедимин один из тех князей, при которых так похорошело ВКЛ! Правил он с 1316 г. до смерти в 1341 г. За это время в состав ВКЛ вошли многие земли современной Беларуси от Витебска до Бреста. Киев брал. Крестоносцев прогонял. Основал Троки. Построил в Вильно каменный замок и превратил город в столицу своей молодой языческо-православной империи, при этом активно ведя переписку с папой Иоанном XXII о перспективах принятия католичества. Это было хорошо и полезно, ведь римская вера тянула с собой блага западной цивилизации: торговцев, ремесленников, новых поселенцев и вот это вот все. Для улучшения инвестиционного климата был даже построен храм. Однако при появлении папского посольства, сделал вид, что ничего не говорил про крещение, а просто не против присутствия католиков на своей земле. Прикопаться было не к чему, уж больно витиеватые и неоднозначные формулировки были в письмах. Хотя при этом сам себя хитрый язычник называл королём.
А еще у него было 9 детей.
А почему памятник-то в Лиде? Все просто. Годом основания города считается 1323-й - тот момент, когда по распоряжению Гедимина был заложен каменный замок.
Кстати, официальное открытие памятника состоится 7 сентября. В это время в городе будет проходить фестиваль Lidbeer.

Спіс тэгаў для зручнага пошуку па тэмах:
#sacral_photo - сакральныя здымачкі
#sacral_video - сакральныя відосікі
#sacral_text - адмінскія нататкі
#sacral_data - нагода гэхнуць
#sacral_track - чэкай маршрут ды едзь!
#гара_цэгла - руіны ды закінутая старызна
#sacral_jews - габрэйская спадчына
#sacral_catholic - каталіцкая архітэктура
#sacral_orthodox - праваслаўная архітэктура
#sacral_islam - татарская спадчына
#sacral_reformatio - спадчына рэфармацыі
#sacral_unity - уніяцтва
#sacral_dominium - сядзібы ды палацы
#sacral_fortificatio - замкі, крэпасці і іншая фартыфікацыя
#sacral_graveyard - могілкі
#sacral_brovar - бровары ды спіртзаводы
#sacral_mill - млыны
#sacral_rocks - рэліктавыя камяні, каменныя крыжы
#sacral_industrial - прамысловасць ХХ ст. ды сучаснасці
#sacral_urban - гарадская ды вясковая інфраструктура
#sacral_museum - музеі, выставы
#sacral_recon - гістарычная рэканструкцыя
#waldmachtfrei - лясныя справы, сакральныя прасторы.

👍4❤1🔥1
#відзылаўчынскія #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_photo
Сядзібна-паркавы комплекс роду Ваўжэцкіх быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя побач з возерам Дворнае. Яны валодалі вёскай Відзы-Лаўчынскія з 1775 года.
Цяпер былы палац, помнік класіцызму, закінуты. Калі зазірнуць у шчыліны забітых вокнаў, можна ўбачыць захаваліся галандскія печы, а таксама парты і крэслы. Падобна, апошні раз гэты будынак выкарыстоўвалі ў якасці школы.
У радавым маёнтку ў 1816 годзе скончыў сваё жыццё генерал-паўстанец Томаш Ваўжэцкі.
Каардынаты: 55.384220, 26.572789

Telegram
sacral_BY
#відзы #sacral_graveyard #sacral_photo #sacral_text
Католическое кладбище на окраине поселка Видзы, что на Браславщине.
Тщетно искала дорогая редакция здесь могилу ветерана восстания 1794-го - Томаша Вавжецкого. А все из-за невнимательности! Похоронен он…

😢1💔1
#sacral_data #sacral_text
Сённяшні некралог прысвечаны выбітнаму зямляку-паўстанцу Бенедыкту Дыбоўскаму:
https://telegra.ph/Benedykt-Dyboўskі-01-18

Telegraph
Бенедыкт Дыбоўскі
31 студзеня 1930 года памёр Бенедыкт Дыбоўскі. Калі вы бачылі відэа з Дубрава і Львова, то маглі чуць гэтае прозвішча. Сёння размова зноў пойдзе пра паўстанцаў-каліноўцаў. Нарадзіўся наш герой у маёнтку Адамарын (зараз вёска Дубрава ў Маладзечанскім раёне)…
#цэль #sacral_urban #sacral_text #sacral_track
Обещанный ранее отчёт о поездке в военный городок бывшей 465-й ракетной бригады.
Он же велосипедный маршрут, но без карт.
https://telegra.ph/Krutit-pedali-i-popast-v-Cel-04-10

Крутить педали и попасть в Цель. Маршрут без номера.
Странное желание, конечно, но давно хотелось посетить посёлок ракетчиков с говорящим названием — Цель. Раньше там располагалась 465 ракетная бригада. На железнодорожной линии Минск-Осиповичи есть остановочный пункт Верхи. Несмотря на то, что в посёлок есть…
#цітва #гара_цэгла #sacral_industrial #sacral_photo #sacral_text
Сціплыя звесткі з сеціва кажуць, што Цітвянскі крухмальны завод з'явіўся тут не пазней за 1911 год. А таму мы можам лічыць яго вартым увагі ледзь менш чым завод бабруйскі🧐
Ня гледзячы на тое, што назва яго паходзіць ад вёскі Цітва, знаходзіцца ён побач з ёю ў вёсцы Васількі. Раней там была сядзіба рода Янішэўскіх, а ў пачатку ХХ стагоддзя разам з заводам было пабудавана жыллё для працоўных.
Як развівалася гэтае прадпрыемства казаць цяжка, але вынік кажа сам за сабе.
Каардынаты: 53.557840, 27.834301
Трохі больш здымкаў тут у фармаце артыкула.

Цітвянскі крухмальны завод
Сціплыя звесткі з сеціва кажуць, што Цітвянскі крухмальны завод з'явіўся тут не пазней за 1911 год. А таму мы можам лічыць яго вартым увагі ледзь менш чым завод бабруйскі. Ня гледзячы на тое, што назва яго паходзіць ад вёскі Цітва, знаходзіцца ён побач з…
#смілавічы #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_text
Караценька прабяжымся па былой сядзібе Манюшкаў:
https://telegra.ph/Troshkі-pra-syadzіbu-ў-Smіlavіchah-05-08

Трошкі пра сядзібу ў Смілавічах
Пачынаючы з XV ст. у Смілавічаў было шмат розных гаспадароў, але сядзібава-паркавы комплекс быў пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. Станіславам Манюшка. Не тым, які кампазітар, а яго дзедам (ох уж гэта арыстакратычная традыцыя называць дзяцей у гонар свайго продка).…
👍1
#праўдзінскі #сяргеевічы #waldmachtfrei #sacral_industrial? #sacral_text #sacral_photo
Отчёт о походе по заброшенной линии узкоколейки через болото Ореховский Мох или Добро пожаловать в торфяное царство!
https://telegra.ph/Zabroshennaya-vetka-Sergeevichskoj-UZHD-06-09

Заброшенная ветка Сергеевичской УЖД
Узкоколейная железная дорога Сергеевичского торфопредприятия (что в Пуховичском районе Минской области) была построена ещё в 20-е годы ХХ века. Длина её в лучшие времена составляла около 90 км. Сейчас осталось 2 действующие ветки протяженностью около 40 км.…
Былы касцёл, а цяпер - барочная царква архангела Міхаіла XVIII стагоддзя.
Да 2005 года велізарная па сваіх памерах крыпта храма была засыпана пяском і зачынена. Толькі ў 2005 годзе мясцовая епархія стала афіцыйным уладальнікам сутарэнняў царквы.
Падчас расчысткі крыпты ў пяску выявілася мноства чалавечых касцей і чэрапаў.
Узняўшы мясцовыя архівы, высветлілася, што ў 30-я гады ў храме была турма НКУС Палескай вобласці. З 37 па 41 гады тут было вынесена каля 2000 смяротных прысудаў, у склепе прысуд прыводзілі ў выкананне, трупы пакідалі тамака жа, прысыпаўшы вапнай. Са слоў жанчыны, якая праводзіла імправізаваную экскурсію, у адным з памяшканняў былі знойдзены рэшткі людзей, якія памерлі ў гарызантальным становішчы. Гэта значыць жывых людзей проста заштурхалі ў пакой і замуравалі жыўцом...
Паводле архіўных звестак, сярод нябожчыкаў былі ў асноўным дробная шляхта, прадстаўнікі духавенства і сяляне, якія былі прызнаны заможнымі.
#мазыр #sacral_orthodox #sacral_text #sacral_photo

😨3🙏1💔1
#мазыр #гара_цэгла #sacral_catholic #sacral_urban #sacral_photo #sacral_text
Зацемка ды фота-справаздача аб наведванні былога кляштара ў Мазыры, у якім зладзілі культурніцкую прастору і плануюць аднавiць касцёл XVIII стагоддзя:
https://telegra.ph/Dalіna-anyolaў---kulturnaya-prastora-ў-bylym-klyashtary-10-07
У канцы артыкула ёсць спасылкі на суполкі ды рэквізіты на дапамогу праекту.

"Даліна анёлаў" - культурніцкая прастора ў былым кляштары
Выпадковы мінак наўрадці можа падумаць, што нейкая паўзакінутая фабрыка на ўскраіне Мазыра - гэта былы кляштар манахаў-цыстэрцыянцаў, пабудаваны ў барочным стыле ў пачатку XVIII стагоддзя.
👍1😢1
#пухавічы #пухавіцкія_валацугі #sacral_text
У суботу патрапіў на роварную экскурсію Пухавіцкага таварыства беларускай мовы. Стартанулі з Мар'інай Горкі, даехалі да Пухавічаў.
Не зважаючы, што падарожжа было ўзгоднена з мясцовым цэнтрам адпачынку і турызма, супрацоўнікі МУС вырашылі нас падпільнаваць і нагадаць аб адказнасці за несанкцыянаваныя мерапрыемства.
А ўвогуле паездка выдалася цудоўная: прыгажосць краявідаў, цікавыя мясціны, добрая кампанія!
https://telegra.ph/Velapadarozhzha-Zarehchcha-Blon-Puhavіchy-10-18

Велападарожжа "Зарэчча-Блонь-Пухавічы"
На выходных адбылася роварная экскурсія, арганізаваная Пухавіцкім таварыствам беларускай мовы. Праводзіў Муха Барыс Ібрагімавіч. Надвор'е не самае цёплае, але цёплая вопратка ды кручэнне педаляў вырашаюць гэтае пытанне.
#waldmachtfrei #sacral_text
Сціплы водгук аб Белавежскай пушчы. Больш атрымалася рэклама іншаму прыроднаму помніку😅
Ня шмат здымкаў, ня шмат літар. Час чытання - секундаў 15.
https://telegra.ph/B-v-11-16

Белавежская пушча.
Давайце пра Белавежскую пушчу. Тут караценечка ды сціпла будзе. Бярэм на пракат ровар - 15 рублёў за тры гадзіны. Далей, калі не паспеў, накідваюць яшчэ па 2 рублі за наступную гадзіну. Ровары, як разумееце, далёка не горныя. Ёсць некалькі маршрутаў ад 10…
Думкі, спадарства!
Магчыма ідэя гэтая трывіяльная, але шчыра лічу нечым арыгінальным.
Дык вось, стараабрадніцтва. Хочацца параўнаць гэтую з'яву з еўрапейскімі пратэстантамі.
Рэфармацыя была спароджаная манаполіяй каталіцкай царквы на стасункі людзей з богам ды стала свежым подыхам пераважна ў цэнтральнай Еўропе.
Стараверы наадварот адмовіліся пераймаць новыя парадкі царкоўнай рэформы, што адбылася ў Маскоўскай дзяржаве.
У першым выпадку мы маем крывавыя рэлігійныя войны па ўсёй Еўропе, у другім - рэпрэсіі супраць раскольнікаў.
Але і тыя, і другія падобныя ідэалагічна. Не. Верагодна, яны бы не пасябравалі між сабою, бо іх ідэалогія - гэта вера. Дзве розныя веры, такія падобныя і несумяшчальныя адначасова. Яны падобныя падыходам да жыцця. Маліцца ды працаваць - вось так двума словамі можна апісаць гэты падыход.
Пільная праца, сціплае жыццё без празмернасцяў - лепшае служэнне госпаду. Вось яна, пратэстанцкая працоўная этыка! Як лічыцца, адзін з этапаў станаўлення капіталізму і сакрэт поспеху цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў.
Вось и стараверы нярэдка былі даволі заможнымі і адрозніваліся працавітасцю, не ўжывалі алкаголю ды тытуню. І насілі бароды.
Магыма, гэта стала прычынай амаль поўнага знікнення іх ў Ветцы за савецкім часам. Зразумела, што быць вернікам у тыя часы, мякка кажучы, не ўхвалялася. Але яшчэ горш мець багатую гаспадарку і трапіць у лік кулакоў.
Як такая аналогія? Ёсць што дадаць ці аспрэчыць?
Спаса-Праабражэнская царква на здымку сучасная і ніканіанская (так стараверы завуць праваслаўных, ад імя патрыярха Нікана, што рэфармаваў царкву ў XVII стагоддзі).
Тыя нешматлікія стараверы, што засталіся ў Ветцы таксама наведваюць яе, бо іншых храмаў у горадзе няма.
Не, ёсць. Храм пратэстантаў-баптыстаў. Але як бачым, ніканіяне стараверам бліжэй.
#ветка #sacral_orthodox #sacral_text

#стоўбцы #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_photo #sacral_text
Сярод рознай ступені сталасці помнікаў на каталіцкіх могілках у Стоўбцах лёгка заўважыць нейкі манумент. На апошнім здымку дрэнна бачна, але надпіс паведамляе, што тут пахаваныя польскія паліцэйскія, што загінулі ў жніўні 1924 года. А што адбылося? Савецка-польская вайна скончылася яшчэ ў 1921-м. А гэта дыверсійны атрад на чале са Станіславам Ваўпшасавым напаў на Стаўбцоўскую вязніцу. Такую дзейнасць "саветы" звалі актыўнай выведкай. І скончылася яна ў 25-м годзе, калі савецкі атрад апрануты ў польскую форму ўцякаў ад палякаў жа дадому. А савецкія памежнікі сустрэлі іх стрэламі, а ў Маскве палічылі, што Польшча распачала вайну. Пацешна...
Дык вось! Галоўнай мэтай таго нападу было вызваленне палізвязняў, кіраўнікоў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, Іосіфа Лагіновіча (ён жа П. Корчак) і Стэфана Скульскага (ён жа Мертэнс). Вызваленне скончылася паспяхова.
А зараз адгадайце, які лёс чакаў гэтых таварышаў у СССР?
І. Лашіновіч - 5 гадоў лагераў у 36-м.
Стэфан Скульскі - вышэйшая мера пакарання/расстрэл у 37-м. І ўсё за антысавецкую дзейнасць.
"Ну і якая тут мараль? Хто персанаж станоўчы, а хто адмоўны?" - спытаеце вы. Аніхто! У нас тут "аксіёма Эскабара".
Як вам здымкі могілак?

#стоўбцы #sacral_graveyard #sacral_orthodox #sacral_text
Ведаеце, помнік у выглядзе калоны і здымак вайскоўца ніяк не звязаныя. Ну калі толькі ўскосна.
Справа ў тым, што першы здымак зроблены на праваслаўных могілках у Стоўбцах. Гэты манумент добра бачны здалёк праз агароджу і добра вылучаецца ў параўнанні з астатнімі могілкамі (звычайныя савецкія прастакутныя пахаванні). Прайціся - ня тое, каб вельмі цікава да і прыцягваць увагу мясцовых жадання не было.
Але ўжо потым інтэрнэт распавёў, што на тых самых могілках ёсць пахаванне Авяніра Касценчыка - ураджэнца Гародні, штабс-капітана рускай імператарскай арміі, камандзіра бамбардзіроўшчыка "Ілля Мурамец"(недзе пішуць, што памочнік камандзіра). У 1916 годзе пад час баявога вылету быў цяжка паранены ў грудзі. Па вяртанні на аэрадром на самалёце "ИМ-Х" налічылі 70 прабоін. Увесь экіпаж быў узнагароджаны.
Але на гэтым лётная кар'ера георгіеўскага кавалера Авеніра скончылася, як і для баявой машыны. Пасля рэвалюцыі служыў на баку "белых". Калі грамадзянская вайна скончылася, эміграваў у Югаславію. Пазней вярнуўся, жыў у Маладзечне, працаваў дзячком у царкве. Бясслаўна памёр ад тыфу ў 1935 годзе.
Здымка яго пахавання не будзе, а вось стары здымак самога сабжа ёсць!

#марінагорка #sacral_dominium #sacral_photo #sacral_text
Шмат хто з вас ведае пра існаванне на поўдні ад Менска Пухавіцкага раёна. Нехта там быў, а некаторыя нават там жывуць. Раённым цэнтрам там з'яўляецца горад Мар'іна Горка. Чыгуначная станцыя называецца "Пухавічы", а вёска Пухавічы знаходзіцца прыкладна ў 8 кіламетрах ад горада. Гучыць трохі дзіўна, але ў гэтым ёсць логіка, зуб даю!
У другой палове ХІХ стагоддзя міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Леў Макаў атрымаў на беразе ракі Цітаўка маёнтак, які раней канфіскавалі ў паўстанца Баніфацыя Крупскага. Маёнтак гэты быў недалёка ад буйнога на той момант мястэчка Ігуменскага павета з кірмашамі і габрэямі - Пухавічы.
У 70-я гады ХІХ стагоддзя пачалося будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, што мусіла сабою злучыць тэрыторыю сучаснай Латвіі ды Ўкраіны. Меркавалася, што чыгунка будзе праходзіць праз мястэчка. Але ўмяшаўся граф Макаў. Вельмі яму хацелася, каб прагрэсіўны інжынерны цуд прайшоў пад вокнамі яго палаца. Ён такі дамогся (верагодна, не зусім законна), каб будаўнікі крышачку змянілі траекторыю чыгункі, а каб ніхто не здагадаўся, назва станцыі так і засталася "Пухавічы".
Вядома, усё сацыяльна-эканамічнае жыццё пачало буддавацца вакол новага гандлёвага вузла, што ў выніку вырас у горад Мар'іна Горка. А мястэчка Пухавічы страціла сваё значэнне як гандлёва-гаспадарчы цэнтр.
Зараз частку гэтага знакавага палаца можна пабачыць у якасці прыбудовы з чырвонага цэгла дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра.
Ну, спадзяюся, не заблыталіся.
Дарэчы, Леў Макаў, будучы сур'ёзным, але высакародным, карупцыянерам, застрэліўся ў 1883 годзе, патрапіўшы ў скандал з растратай казённых сродкаў. Цяжка яго ў гэтым вінаваціць.

#sacral_catholic #sacral_text
Канешне, ва ўсякіх старых допісах стараўся тлумачыць значэнне архітэктурных тэрмінаў, якімі карыстаўся пры апісанні храмаў. Але гэта было даўно, хтосці забыўся, хтосці толькі падпісаўся, хтосці не зразумеў аб чым была гаворка.
Давайце сёння зробім гэткі "лікбез" з чаго складаецца так званая базіліка. Бо гэта значна зручней рабіць, калі ёсць агульныя здымкі зверху з усіх бакоў.
Дык вось. Базілікамі ў заходнееўрапейскай архітэктуры называюць прастакутны храм. Такія пабудовы з'явіліся яшчэ ў антычных Грэцыі і Рыме, а пазней перавандравалі ў раманскае, гатычнае, рэнесанснае і барочнае дойлідства. Вось менавіта на прыкладзе беларускіх барочных базілік мы і паглядзім што там да чаго.
У дадзеным выпадку базілікі двухвежавыя (тут, спадзяюся, зразумела. Могуць быць аднавежавыя ці ўвогуле без вежаў-званіц) і трохнефавыя.
Неф (лат. navis — карабель) - выцягнутая галоўная прастора будынка. Храм можа мець бакавыя нефы, як у нас. Агулам іх тры і паміж сабою ўнутры яны аддзеленыя калонамі. Але ў прыродзе сустракаюцца і пяцінефавыя. Галоўнае, што іх колькасць заўжды няцотная.
Калі дабудаваць неф папярок храму, атрымаем трансэпт. Такая дэталь стварае будынку форму крыжа.
На супрацьлеглым ад уваходу канцы нефа можа знаходзіцца апсіда. Там звычайна размяшчаецца алтар. Апсіда можа быць рознай форма, а часам іх можа быць больш, чым адна. Але часцей па баках ад апсіды будуюць маленькія памяшканні для службовага інвентара - сакрыстыі ці рызніцы.
Адзначу яшчэ адну дэталь, характэрную для барока - атык. Гэта дэкаратыўная сценка над карнізам, якая не мае апорнай функцыі.
Базілікі бываюць і аднанефавымі. Як, напрыклад, на апошнім здымку.
Спадзяюся, атрымалася зразумела, а можа камусці і карысна. Пазней планую працягнуць распавядаць пра розныя архітэктурныя фішачкі.
Ці пазнаеце мясціны на здымках?

👍37🤔1
#барысаў #sacral_orthodox #sacral_photo #sacral_text
Памятаеце, некалі быў допіс пра структуру каталіцкай базілікі? Сёння вырашыў пазнаёміць вас з мураванай архітэктурай, якая значна раней з'явілася і першай патрапіла на землі сучаснай Беларусі. Але ў якасці практычнага матэрыялу выкарыстаем праваслаўны храм не такі і старажытны: барысаўскі Свята-Васкрасенскі сабор другой паловы ХІХ ст.
Гаворка пойдзе пра так званы візантыйскі стыль. Як і дойлідства заходняй Еўропы, ён мае антычныя карані. Познеантычныя дойліды навучыліся ставіць на прастакутныя базілікі купалы ці стваралі цэнтрычныя храмы. Але недзе ў VI стагоддзі канцэпцыя змянілася, пачалася будоўля крыжова-купальных храмаў.
Сутнасць выглядае прыкладна так:
У сярэдзіне ёсць цэнтральны купал, ён стаіць на чатырох слупах. Так званы купал на ветразях(парусах). Канструкцыя гэтая пругкая і жадае разваліцца. Таму вакол яе будуюцца аркі-цыліндрычныя скляпенні. Атрымліваецца ніжні ярус, што падпірае цэнтральную частку. Калі царква вялікая, як эталонны Сафійскі сабор у Канстантынопалі, то ярусаў будзе шмат, кожны ніжэй папярэдняга і падтрымлівае вышэйшы. Але больш такі стандартны варыянт - квадрат, умоўна падзелены на дзевяць сегментаў.
У нашага барысаўскага прыклада ёсць характэрныя тры апсіды, прыбудаваныя прытвор перад уваходам, прыдзелы па баках.
Гэткая форма мае пэўны сімвалізм. Сферычнае скляпенне купала - гэта сусвет і боскі прыстанак. Барабан, на якім трымаецца купал, мае шмат вокнаў, праз якія святло трапляе ў будынак. Цэнтр храму - самая светлая яго частка, месца бласлаўлёнае. А чым далей ад купала, тым мацней цемра, што як бы намякае, дзе і з кім лепш.
Барысаўскі сабор пабудаваны ў рускім ці псеўдарускім стылі і ўяўляе той самы крыжова-купальны тып храмаў, запазычаных ва Усходняй Рымскай імперыіі.

👍35
Ведаеце, свежы візіт у Полацк да Сафійскага сабору быў адмысловай акцыяй, у адрозненні аб большасці хаатычна-выпадковых вандровак. Справа ў тым, што для сябе вырашыў неабходным дакрануцца да старажытных айчынных муроў перад тым як спраўдзіць, так бы мовіць, паломніцтва да першакрыніцы.
Вось жа яна, былая Святая Сафія ў былым Канстанцінопалі, былой Усходняй Рымскай імперыі, а зараз Стамбул, Турцыя.
Першы храм з'явіўся ў горадзе яшчэ ў IV стагоддзі. Тады яшчэ было прынята будаваць прастакутныя базілікі на грэка-рымскі лад. Але ў V-VII стагоддзях зʼяўляецца новы тып будоўлі – крыжова-купальны. Так у 537 годзе зʼявіўся вялікі храм, які амаль 1000 гадоў быў самым высокім у хрысціянскім свеце.
Менавіта гэтая архітэктура спарадзіла асобны стыль старажытнай Русі, які панаваў у нас да мангольскага нашэсця і ўздыму літвы, што прыцягнуў да нас у выніку заходнееўрапейскія «інвестыцыі».
У 1453-м асманы захапілі горад, а галоўны храм ператварыўся ў мячэт Ая-Сафія, зʼявіліся 4 мінарэты.
У 1935 Мустафа Кемаль Атацюрк ператварыў мячэт у музей, але з 2006 году тут зноў праходзяць абрады.
Дарэчы, Сафія – гэта не нейкая хрысціянская святая, а абстрактны вобраз божай мудрасці. Са старажытнагрэцкай мовы імя так і перакладаецца як «веды, мудрасць».
#стамбул #sacral_islam

Памятаеце, некалі быў допіс пра структуру каталіцкай базілікі? Сёння вырашыў пазнаёміць вас з мураванай архітэктурай, якая значна раней з'явілася і першай патрапіла на землі сучаснай Беларусі. Але ў якасці…

🔥46👍17❤8🙏1