sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity
Мабыць, ня схлушу, калі скажу, што дамінантай усяго комплексу можна назваць Пакроўскую царкву. Ня дзіўна, цэнтральная Беларусь увогуле найбольш багата ды шчыльна прадстаўлена ў музеі. Царкву прывезлі з вёскі Логнавічы, што на Клеччыне. Дайшла да нас з далёкага (асабліва для дрэва) XVIII стагоддзя і была ўніяцкай. Ва ўсякім разе да 1839 году.
Ну а лацінскі крыж як бы намякае, што аднавілі яе менавіта ў сваёй першапачатковай канфесіянальнай выяве.
Ня ведаю, калі дакладна, быў зроблены стары здымак, але царква была стомленай ужо ў 1930-х, а апошняе набажэнства адбылася ў 50-х. Рамонт ды рэстаўрацыя прайшлі ў 1985-86 гг.
❤57👍16🙏6
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity?
Працягнем душэўны агляд духоўных пабудоў архітэктурнага музея.
Кавалачак Падняпроўя. Царква Праабражэнская з вёскі Барань, Аршанскага раёну. 1704 год – узрост неабыякі! Канешне, перабудаваная ў ХІХ ст. і пазней рамантавалася, тым ня менш...
Дзейнічала да 1930 году. Потым унутры бальшавікі зладзілі клуб, у 60-я – склад калгасу «Авангард». Толькі ў 1989 годзе перавезена ў музей.
Толькі ў адным артыкуле з сеціва пазначана, што храм быў праваслаўны. Пры гэтым крыж усталяваны лацінскі. Верагодна, і гэтая царква першапачаткова была ўніяцкай. Шкада, нейкіх старых здымкаў не знайшлося.
А яшчэ пішуць, што квадратны драўляны зруб капіюе канструкцыю гарадской абарончай вежы, што робіць храм унікальным ня толькі ў межах Беларусі, але і для суседзяў.
Іканастас унутры толькі пачалі будаваць, але ўжо ўсталяваныя царская брама ды абраз Унебаўшэсце 1808 года. Ці яго копія, бо сеціва кажа, што гэты твор нейкага Фамы Сілініча захоўваўся ў нацыянальным мастацкім музеі.
👍44❤27🙏4
👍25❤1
Яшчэ зімой з далёкіх усходніх земляў прыплыў да мяне цуд турыстычных спраў – заплечнік, што прэтэндуе на легкаходнасць, функцыянальнасць ды фінансавую дэмакратычнасць.
Ну і вось, нарэшце прайшоў палявы лясны іспыт. Вось яны побач: айчынны ветэран і замежны навічок.
Адразу пра стары заплечнік: шмат гадоў карыстаюся заплечнікам менскай фірмы НК-Галар і вельмі давольны. Гэты экзэмпляр на 40 літраў. Больш лёгкага не знойдзеце – недзе 0,7 кг. А больш таннага тым больш. Зараз – 70 р. Коткіны слёзкі. Для аматараў мінімалізму. Няшмат кішэняў і ніякіх грудных\паясных рамянёў.

І вось захацелася разнастайнасці. Naturehike Rock 60+5, набываў недзе за 250 р. Мяркуючы па назве, абʼему мае 65 літраў. Але падаецца, што ад старой 40-літроўкі адрозніваецца ня надта. Мо сюды ўключаны абʼём бакавых кішэняў з сеткі. Яны, дарэчы, даволі ёмістыя і зручныя. Ёсць кішэня на лямцы. Вельмі пасуе бутэлечцы 0,5 л. Кішэня каля дна, дзе схаваны рэйнкавер (чахол ад дажджу і бруду).
Важыць сабж 1,3 кг. Гэта мінус. Але што рабіць? Тут шмат свісцелак і пярдзелак, фурнітура, шнурочкі, раменьчыкі і... добрая мяккая спіна, у якую нават усталяваны металічны каркас (дасведчаныя легкаходы лічаць, што для такіх абʼёмаў і вагаў гэта непамерная празмернасць). Яго не атрымаецца кампактна скамячыць і запхнуць, напрыклад, у гермамяшок падчас сплаву. Але такая спіна і рамяні цудоўным чынам размяркуюць вагу і падораць новыя невядомыя ашчушчэнія. Хіба што няма рэгуліроўкі па вышыні.

Выснова такая: недахопы не такія ўжо і недахопы. Уражанні – станоўчыя. Выходны паход перажыў паспяхова, але будзе цікава ці справіцца з выездам на сярэднявечны фэст. Назіраем.
👍32🤝13❤4😁2⚡1👏1
#waldmachtfrei
А вось прыблізна ў такой атмасферы прайшлі іспыты самога заплечніка.
Уласная слабасць і месцы сілы - пухавіцка-асіповіцкае памежжа.
❤60👍24👏2