sacral_BY
3K subscribers
8.25K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#менск #sacral_urban
Коратка, але ёміста пра тое, як дух маладой грамадзянскай авіяцыі паглынаецца імкліва растучымі гмахамі-чалавейнікамі.

Менскі аэрапорт урачыста адчынілі ў 1933 годзе. Тады першы самалёт вылецеў у Маскву. А ў 1935-м пачалі выконвацца рэгулярныя рэйсы паміж 17-ю райцэнтрамі Беларусі.
З 1955-га "Мінск-1" - міжнародны аэрапорт.
А ў 2015 годзе спыніліся ўсе камерцыйныя палёты. Аэрапорт дзейнічаў пры авіярамонтным заводзе. Апошні самалёт пакінуў яго 28 чэрвеня 2018 года. Усё.
А зараз можам пабачыць будынак аэравакзалу 1957 году. І зараз дакладна ўсё.
😢32👍15🤮7🤷‍♂3🙏1
#sacral_rocks
Допіс з нагоды ўдалага падарожжа ў Аршанскі край. Ну і дадам каменных крыжоў з архіваў, бо адмысловы тэг ё, а кантэнту з ім мала. Чаго ім у галерэі пыліцца?

З сумам магу заўважыць, што вандроўкі на цягніках перасталі быць такімі ўжо бюджэтнымі. Эх, раней за 20 рублёў можна было дазволіць сабе гламурнае купэ з бялізнай і Гародню. А зараз за 17 - голы дзвухгадзінны плацкарт да Воршы. Ну што зробіш? Ня скарджуся, такі шлях.

Але ж успомніў, як спадар Дураў анансаваў раздачу крыпта-шэкелей аўтарам каналаў. І вось стала цікава: хто-небудзь з вас бача тэлеграмную рэкламу ў стужцы? Цісні 👻 калі так.
Ня тое, каб быў нейкі разлік на манетызацыю, але калі шмат гадоў пілуеш за ідэю, было б файна паглядзець на той крыпта-мікра-коін і сказаць “вось, стаў сапраўдным дарослым блогерам😅”.

Па крыжах. Першыя два з Аршаншчыны. Далей - Барысаў, Пружаны, Полацк, Горадня.
❤48👍19❤‍🔥8👻5🔥2🙏1
🥰32👍14
#юрцава #sacral_dominium
Цяжка атрымаць нейкую цэльную карціну з гісторыі сядзібы ў Юрцава, што недалёка ад Воршы.
Вядома, то быў палац роду Любамірскіх. Падобна, пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя (ці другой?). І як бачым, гаспадары шанавалі вайбы рамантызму ў мастацтве, бо выкананы палац у выглядзе сярэднявечнага замку. Неаготыка ўвайшла ў чат.
Далей раптоўна пераскокваем у ХХ ст. дзе ў нас тут ужо шпіталь. А потым яшчэ раптоўней у 2020-ы, калі скончылі рамонт закінутага будынка для адкрыцця зноў жа шпіталя.

А недзе там засталіся туманныя звесткі нібы Канстанцін Любамірскі будаваў шпіталь для ветэранаў 1812 году, бо сам ваяваў за Напалеона (насамрэч, ён ваяваў за Расейскую імперыю, але адмовіўся душыць паўстанне 1830 году і адправіўся даглядаць агарод). І ўвогуле палац будавала нейкая графіня Юрцава, а за савецкім часам тут нібы была папраўчая калонія.

Але што мы маем зараз? Вонкі – бачым на здымках. Унутры – тыповы бальнічны інтэрʼер (было б цікава патрапіць у вежы, бо могуць быць прышпільныя лесвіцы, але выпадковым гасцям там не радыя). Побач – нейкі рызаліт былой гаспадарчай пабудовы, умураваны ў сучасную камяніцу.

Можна даехаць за 20 хвілін з Воршы на цягніку. А потым 3,5 км тупаць праз розныя прыгожыя краявіды. Напрыклад, праз поле, дзе адзіная сцежка – гэта каляіна ад трактара.
Ну і калі ўжо пачалі размову пра лагістыку, то наколькі я люблю мабільны дадатак БЧ ці «Атлас», настолькі ненавіджу INFOBUS. Там можна знайсці расклад аўтобусаў з Воршы да Юрцава, а вось наадварот – не! А ён ёсць. І так кожны раз. Адчуванне, што гэты сайт існуе, каб людзі зʼязджалі з гарадоў у вёскі і больш ніколі не вярталіся. Патаемны амбасадор даўншыфтынгу. Ці я карыстацца ня ўмею?
👍35🥰10😁5
#sacral_data
Каляндар кажа, што ў гэты дзень 1652 года мястэчка Жыровіцы атрымала Магдэбургскае права ад Яна Казіміра Вазы і герб.
Меркавана, на ім намаляваныя Ян Мялешка, дзеяч ВКЛ, што заснаваў у мястэчку ўніяцкі кляштар і біскуп ды святы Язафат Кунцэвіч, які ў тым кляштары быў ігуменам.

Існуе такі помнік старабеларускай мовы XVII, як "Прамова Мялешкі" - прамова, якуя нібыта прагучала з вуснаў Яна Мялешкі на варшаўскім сейме і накіраваная да Жыгімонта ІІІ Вазы, дзе аўтар наракае на паланізацыю Літвы-Русі, страту нацыянальных каштоўнасцяў ды агульны заняпад дзяржавы.
Верагодна "прамова" запісаная не самім аўтарам, але магчыма, сведкам той падзеі.
👍50❤‍🔥6🙏5👏3