#межава #гара_цэгла #sacral_orthodox
Усяго 7 км ад Юрцава - Межава. Таксама з былых уладанняў Любамірскіх. У 1886 годзе пабудаваная Васкрасенская царква (часам згадваецца як Пакроўская, але падаецца, гаворка пра іншую, страчаную ўніяцкую) ў рэтра-рускім стылі. За савецкім часам у будынку месцілася школа. З 1942 па 54 гады зноў прымала вернікаў, а потым зноў і канчаткова зачыненая.
Зараз мае ахоўны статус гістарычнай каштоўнасці, што не ратуе яе ад прыродных разбурэнняў.
Знайшоў шчыліну між дошкамі, каб трапіць унутр, пашкрабаў розныя часткі цела. Потым заўважыў, што ёсць незачыненая дзверка ў прытворы🤦♂️

❤48👍11😢9❤🔥4💔3🙏1
#межава #sacral_dominium #sacral_orthodox?
Між тым, вёска Межава вядомая па пісьмовых згадках з 1501 году. Пры гэтым у ваколіцах ёсць крывіцкія курганныя могільнікі – значна старэйшыя помнікі даўніны. Але гаворка пойдзе пра трошкі маладзейшы гістарычны абʼект – палац роду Лубенскіх. Фармаванне маёнтку пачалося яшчэ пры старых гаспадарах, Любамірскіх, якіх мы памятаем з допісу пра Юрцава.
Палац быў пабудаваны ў 1901 годзе ў эклектычным стылі. Спачатку я падумаў, што крамы ды будынак былога ДК – гэта савецкая дабудова. Амаль так, бо частка будынку была пашкоджана ў Другую сусветную і ў 50-х адбудавана са значнымі зменамі. Менавіта ў гэтай частцы зараз крамы ды дом культуры (падобны на закінуты).
Двухпавярховую частку арандуе праваслаўны прыход Серафіма Сароўскага. Прытвор, нэф ды алтар займаюць невялічкі кавалак памяшкання. У асноўным там гаспадарчыя памяшканні ды ўвогуле закінутая частка.
Пашчасціла трапіць унутр: бабулькі, што прыглядаюць за храмам ня толькі дазволілі зайсці паглядзець, але самі прапанавалі правесці па памяшканнях былога палацу. Кажуць, да турыстаў звыклыя, іх сюды перыядычна аўтобусамі прывозяць.
Палац стаіць на беразе штучнай сажалцы ракі Скупʼя\Скунʼя, а праз масток можна патрапіць у рэшткі парку.
А ў каментарах яшчэ трохі здымкаў!

❤42👍17💔3
#межава #sacral_rocks
Каменны крыж ды рубрыка «жыццёвыя гісторыі, пра якія вы не пыталі». Як ужо згадаў вышэй, бабулькі з межаўскага храму пусцілі ўнутр ды правялі імправізаваную экскурсію. І вось сярод усяго адбылася такая гутарка. Кажуць, мясцовага святара няма, прыязджае са Смалянаў.А вось неяк даўно былога забілі.
– У 30-х хіба? – пытаю, што адразу ў галаву прыйшло.
– Не. Гадоў 10 назад зарэзалі.
– ...
Што за злачынныя разборкі 90-х у нашых сытых 10-х? Аказалася, зрабіў гэта маладзён, якому сам святар дапамагаў уладкавацца ў жыцці. Пра гэта можна знайсці навіны ад 2013 года.
Мараль такая: будзьце ўдзячнымі, тым, хто вам дапамагае. Ну, ці хаця б не рабіце благога.
Каменны крыж ды рубрыка «жыццёвыя гісторыі, пра якія вы не пыталі». Як ужо згадаў вышэй, бабулькі з межаўскага храму пусцілі ўнутр ды правялі імправізаваную экскурсію. І вось сярод усяго адбылася такая гутарка. Кажуць, мясцовага святара няма, прыязджае са Смалянаў.

🤯28😢10🗿8👍2🙏1