sacral_BY
Photo
#раўбічы #sacral_graveyard
Могілкі перад былым касцёлам/царквой. Можна знайсці старыя помнікі канца ХІХ-пачатку ХХ ст.
З арыгінальнага: звярніце ўвагу на чацвёрты здымак. Цікавае выкананне “пянькова-крыжовага” помніка з металу. Падаецца, не сустракаў раней падобны.

👍45❤14🕊4👏1🤔1🙏1
#sacral_data
Вось памятаеце, у кантэксце Пухавіцкага раёну агулам і пры наведванні вёскі Новы Уборак успаміналі шляхціча і паўстанца Баніфацыя Крупскага?
Ну вось, прыйшоў час згадаць яго сына, што нарадзіўся 15 ліпеня 1863 года – Урбана Крупскага. Яго маці Стэфанія прыносіла народжанае немаўля ў сцены Пішчалаўскага замку ў Менску, дзе пад арыштам знаходзіўся бацька Баніфацый пад час паўстання Каліноўскага. Пазней яна выправіцца ў Сібір разам з мужам, а сын застанецца пад апекай роднай цёткі Леакадзіі.
Адукацыю Урбан атрымаў у Слуцкай гімназіі ды ўніверсітэце Пецярбургу на фізіка-матэматычным факультэце. Удзельнічаў у жыцці народніцкага абʼяднання «Беларуская грамада\Гоман\Беларуская арганізацыя», за што давялося трапіць пад следства. Пры гэтым радыкальных сацыялістычных поглядаў ня меў.
Атрымаўшы адукацыю, вярнуўся на радзіму, як землеўладальнік стаў сябрам Менскага таварыства сельскай гаспадаркі.
У 1912 г. заснаваў Менскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Праз яго ў будучым вырасце Нацыянальны гістарычны музей.
Ну і калі згадаў Менскае таварыства сельскай гаспадаркі, то для пэўнай характарыстыцы атмасферы той арганізацыі прывяду цытату Эдварда Вайніловіча 1896 года, што пісаў ліст А. Ельскаму з падзякай за прысылку беларускіх кніг:
У сеціве ёсць файныя групавыя здымкі з удзелам Урбана Крупскага, зробленыя каля 1910 г. Гледзячы на партрэт, паспрабуйце пазнаць сярод іншых.

«Кожнаму гэтая мова мілая, кожны з нас засынаў у калысцы пад народныя песні нашых нянек, кожны на гэтай мове размаўляе з мясцовым сялянствам, а ўсе старажытныя родавыя дакументы звычайна напісаныя па-беларуску».
У сеціве ёсць файныя групавыя здымкі з удзелам Урбана Крупскага, зробленыя каля 1910 г. Гледзячы на партрэт, паспрабуйце пазнаць сярод іншых.
Telegram
sacral_BY
#новыуборак #sacral_dominium
На поўдні ад Марʼінай Горкі ёсць вёска Новы Уборак. Назва чыгуначнага прыпынку (Вяленскі) побач нагадвае пра былую назву колішняга фальварка «Вялень». Шмат гадоў назад даводзілася праязджаць гэтыя мясціны, каб праз агароджу паглядзець…

❤29👍19👏3🙏1
#гомель #sacral_urban
Падаецца, Гомель - горад, дзе найбольш выразна прадстаўлена драўляная забудова з разьбяным карункавым дэкорам. У розных кутках горада можна знаходзіць цікавыя ліштвы. Пакуль іх хапае, але ці ахоўваюцца яны неяк? Ня ўпэўнены.

❤59👍15💔7🔥3
Рэдка чуемся, спадарства. Зараз у даўгачаканым адпачынку, здабываю кантэнт, у тым ліку і замежны. Беларускага следу, падаецца, тут няма. Але павінна быць цікава: архітэктурка прыгожая, гісторыі з задуп’яў, усё як мае быць.
А пакуль допіс са старой вандроўкі👇мяркуючы па рэакцыях, вы ня супраць такога.

❤37👍11