sacral_BY
Photo
#sacral_data
31 ліпеня ў маёнтку Мядзьвядка, Наваградскага павету, нарадзіўся выбітны дзеяч нашай (ды ня толькі) зямлі - Ігнат Дамейка.
Ужо была зацемка з нагоды яго скону. Раю азнаёміцца, калі ня бачылі ці ня чулі пра спадара Дамейку.
Ну і ў галаве дагэтуль часам лунае думка аб зборы сродкаў на падарожжа ў Чылі, каб наведаць ды ўшанаваць зямляка😁

1❤42👍12😁5
Каменная фартэцыя з'явілася тут яшчэ ў ХІІ ст. Памеры горада доўгі час не выходзілі за межы сценаў, пакуль у ХІХ стагоддзі ў ваколіцах не знайшлі нафту. Побач з горадам плёскаецца шмат салёнай вадзічкі, а на вузкіх вулачках здымалі сцэны фільма "Брыльянтавая рука".
Адгадайце ў якой частцы цюркскага свету зроблены гэтыя здымкі?

1❤46👍17👎1
#баку #sacral_urban
Дык вось. Горад, гаворка пра які была ў папярэднім допісе, сталіца Азербайджана - Баку.
Сярод усяка-рознай гарадской забудовы, старой ды не вельмі, звяртае на сябе ўвагу мадэрн\ар-нуво, якога ў тым жа Менску бракуе. А тут - любата!
Шмат цікавага, увогуле, знайшлося ў галоўным горадзе (і паза межамі) закаўказкай дзяржавы. Таму часам буду разбаўляць тутэйшы кантэнт далёкімі краявідамі.

1🔥42👍23👎2👏1