sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
Кажуць, сёння міжнародны дзень коцікаў. Штош, варта павіншаваць свяшчэнных ды прышпільных жывёлак. Тым больш, у падарожжах рэгулярна з імі даводзіцца сустракацца.
Хваліцеся ў каментарах, каго з іх сустракалі, каго дома трымаеце?
1😍55❤‍🔥13👍11👎1😁1
1❤46👍5⚡2🙏2
Днямі наведаў “ордаўскія” мясціны. Горад Янаў/Іванава і радзіму мастака Напалеона Орды - вёску Варацэвічы. Атрымалася гэткае паломніцтва, якое, на жаль, не прынесла тых узнёслых хваляванняў пілігрыма, які змог дакрануцца да святыні. Начны пераезд, дрэнны сон, гадзіны чаканняў у адным месцы, недахоп часу ў іншым уступілі ў дысананс з атрыманым кантэнтам.
Я, вядома, не аб чым не шкадую. Але выказаць вялікіх захапленняў і параіць паўтарыць досвед - не. Ва ўсякім разе ў маім цягнікова-аўтобусным фармаце.
Каля Варацэвічаў была сядзіба Ордаў, а зараз музей. Вельмі сціпла, невыразна. Хоць будынак палацу цікавы, але ж вакол яго выродлівая агароджа. Квіток 6 рублёў. Падаецца, грошы сціплыя. Але з улікам рынку беларускіх музеяў, неяк зашмат. У вёсцы ёсць яшчэ асобны музей і галерэя (па 3 р. за кожнае), але ні часу, ні жадання ісці ўжо неяк не было. З'явілася адчуванне, што выявы на янаўскім вакзале лепш прэзентуюць Напалеона Орду, чым палац-музей.
Але, як казаў вышэй, ніякіх шкадаванняў, хутчэй вялізная стома. Ня памятаю, якое падарожжа яшчэ з'ела столькі сілаў. Хаця здавалася б... Ёсць новая ачыўка, досвед, пайшоў рабіць новыя паметкі на мапе.
#янаў #варацэвічы
1❤49👍11🙏7
#пінск #sacral_orthodox
Пасля Янава і ваколіц надышоў час Пінску. Між імі каля 40 няспешных хвілін у дызельку. Горад ужо знаёмы алдовым чытачам. На жаль, у францысканскі касцёл, што можна лічыць самым прыгожым у горадзе, патрапіць не атрымалася, быў зачынены. Але ж мы яго маглі бачыць раней.
А вось гэтым разам завітаў у іншы ўзор барочнай архітэктуры - сабор святой Варвары.
У XVIII стагоддзі гэта быў касцёл арханёла Міхаіла пры бернардзінскім кляштары, але пасля паўстання 1830-31 гг. у Расійскай імперыі зачынены і перароблены ў праваслаўны.
2❤‍🔥37👍15❤10🙏3👏2
2❤28🙏3👍2❤‍🔥1