sacral_BY
#русаковічы #sacral_graveyard Пашчасціла пагартаць кнігу Сяргея Грунтова “Забытая экспедыцыя 1923 г.” Пачынаецца яна са здымкаў сучаснага Пухавіцкага раёну (на той момант, падаецца, яшчэ Ігуменскі павет). Менавіта зацікавіла старонка з возерам Муха каля вёскі…
#верабёўка #sacral_graveyard
У працяг тэмы ўладанняў Вайсенгофаў, Ігуменшчыны/Пухаўшчыны можна дадаць трошкі легендаў.
У канцы ХІХ ст. краязнаўца ды мясцовы шляхціч Аляксандр Ельскі апісаў мясціну з назвай Журава Магіла і народнае паданне пра яе:
некалі ў вёсцы Азярычына здарыўся памор быдла. Мясцовы жыхар, нехта Жур, прывёз тушу на мяжу з Русаковічамі, каб закапаць і паводле забабонаў перадаць жыхарам чумку эстафетай. Жыхары Русаковічаў учынак не ацанілі і самі закапалі таго Ж(м)ура ня толькі з падлай, нават з канём.
Сучасны даследчык М. Ляшко лічыць, што ўрочышча месціцца на могілках вёскі Вераб’ёўка ці побач.
І ах, якое супадзенне, вось вам здымкі з тых могілак. Помнікі асаблівай старажытнасцю не вылучаюцца і прозвішча Жур не сустракаў. Але вінтажныя здымачкі ў наяўнасці.

1❤26👍12❤🔥3🙏3⚡2
#баку #sacral_urban
Адабраўшы пэўныя кадры, можна зрабіць выгляд, што наведаў Непал ці Тыбет. Але ж гэта Азербайджан. На жаль, больш самабытнага кантэнту з гэтага замежнага падарожжа, чым вёска Хыналыг, ужо ня будзе. Таму варта насалоджвацца як мае быць!
Дык вось. Паселішча гэта знаходзіцца на схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта на вышыні 2100-2200 метраў вышэй узроўню мора. Унесена ў спіс спадчыны ЮНЭСКА. Бо праз ізаляванасць захавала шмат старажытных адметнасцяў. Напрыклад асобную мову, якой ня менш за 4к гадоў і яна бліжэй да моваў Дагестану. У вёсцы жыве трошкі меней за 2000 чалавек і, зразумела, што колькасць носьбітаў імкліва скарачаецца. У адзінай школе дзеці вучацца на азербайджанскай.
Да XII стагоддзя мясцовыя вызнавалі зораастрызм\вогнепаклонніцтва. А потым прыйшоў іслам. Але, як кажуць, дагэтуль у вёсцы засталося некалькі старажытных вернікаў, адэптаў Ахура-Мазды, а ў 2016 годзе ў гарах быў адноўлены невялічкі храм - ацяшгях, як называюць іх у Азербайджане.
І як бачыце, вёска вылучаецца своеасаблівай архітэктурай.
Паспеў забегчы на мясцовыя могілкі, мячэт ды музей (а іх тут два). Напэўна варта будзе паказаць іх асобна. Могілкі дык дакладна. Таму працяг будзе.

1❤45👍19👏3🙏1
#sacral_data
23 жніўня 1633 года #Крычаў атрымаў права на самакіраванне і герб.
У самым разгары ішла вайна за Смаленск. Літаральна месяц-другі назад маскоўскія войскі захоплівалі і спусташалі Прапойск (суч. Слаўгарад), ваколіцы Амсціслава і ўласна Крычаў. А ўжо ў гэты дзень кароль і вялікі князь Уладзіслаў IV Ваза ўзнагародзіў горад за гераізм і адданасць Магдэбургскім правам. У вайне як раз адбываўся пералом на карысць Рэчы Паспалітай. Канфлікт скончыцца ў 1634 годзе падпісаннем Палянаўскага міру. У выніку свой герб атрымае і Мсціслаў.
"У чырвоным полі залаты крыж, побач зь якім срэбны меч" - такі ж выкарыстоўваецца і ў якасці сучаснага лога горада.
З пятніцай, спадарства🍻

1❤🔥51👍13❤4🥰2👏2