sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
У менскім нацыянальным мастацкім зноў паказваюць прыгожае. Сакральнае ды старажытнае.
Можна паглядзець да 13 кастрычніка ў галоўным корпусе.
"Cімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве беларусі XVII–XIX ст." - падаецца, 7 рублёў каштуе.

Дарэчы, нагадаю, што можна падтрымаць канал голасам, каб зноў вярнуліся сторысы😌
https://t.me/belarus_sacral?boost
2❤58❤‍🔥7👍73⚡2
2❤39👍3🔥3
#waldmachtfrei
Даволі даўно хацелася наведаць лясова-балотны заказнік з загадкавай назвай "Астравы Дулебы". Уласна, вось. Даехаў.
Уражанні супярэчлівыя атрымаліся. Але пра ўсё паслядоўна. Дабіраўся чыгункай. Патрэбна галіна між Асіповічамі ды Магілёвам. Пэўных экасцежак там няма і нейкіх распрацаваных маршрутаў не знайшоў, таму ўласны шлях быў даволі імправізаваны. Па намаляваных сцежках на мапе. Ключавой кропкай было абрана возера Стаячае. І гэта было правільна, як высветлілася пазней. Ад прыпынку Вонічы трэ было прайсці каля 24 км. Там заночыць і раніцай зрабіць апошні рывок у 7,5 км, каб паспець на дызель на прыпынку Мілое.
Дык вось, доўгі шлях да возера асаблівымі краявідамі не вылучаўся. Тупаеш праз лес па пяску, некалькі балотных кавалкаў. Але самае горшае - overдахалеры аленевых крывасмокаў/ласіных вошай. Стварэнні вельмі агідныя і шмат сілаў адабралі на барацьбу з сабою.
На беразе возера сустрэў пару раварыстаў, што адпачывалі і купаліся ў цёмных водах. Ад іх даведаўся, што месяц назад тут немагчыма было знаходзіцца праз аваднёў. А ісці трэба было крыху іншай дарогай, больш доўгай, але вартай праз свае краявіды. А яшчэ, што тут жывуць рысі і неяк мужык на дрэве дзень прасядзеў, ратуючыся ад ваўкоў. Карысная інфа перад начлегам у намёце. А перад нашым прыходам тут былі мясцовыя, зладзілі нейкі рытуал асвячэння возера і забору вады з яго...

Карацей, ноч прайшла паспяхова. Ніхто ня з'еў і нават не спрабаваў. Купацца ў возеры было прыемна, але мяркую, што вясна ці восень, калі няма розных казурак - пара больш прымальная для наведвання. Трэба будзе паўтарыць. Але каб трапіць у бліжэйшую да возера вёску (і на станцыю) трэба прайсці праз рачулку без маста. Яшчэ там вельмі дрэнна працуе інтэрнэт, а большасць шляху нават не было сувязі ўвогуле. І цішыня. І ніякага светлавога забруджвання, файна рабіць здымкі зорнага неба.

А вы чулі пра «Астравы Дулебы»? Ці мо нават наведвалі? Можа збіраецеся наведаць?
2❤44👍12🔥5👏2
#баку #sacral_graveyard #sacral_islam
У працяг замежнай тэмы горнага жыцця. А дакладней, не зусім жыцця. Адны з некалькіх старых могілак вёскі Хыналыг. Калі ня ведаеш, ды й не зразумееш, што раскіданыя камяні - гэта помнікі. Тым больш, надпісаў на іх ніякіх не рабілі. Хіба што нейкая каплічка неяк намякае на сутнасць пляцоўкі на схіле. А вось у далечыні можна заўважыць больш сучасныя пахаванні.
2🔥29👍17❤2🙏1