sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#баку #sacral_industrial #sacral_museum
Вернемся зноў да замежных прыгодаў.
Узбуйненнем і развіццём горада Баку шмат у чым абавязаны нафце, паклады якой былі вядомыя яшчэ ў сярэднявеччы і прамысловая здабыча якой пачалася ў першай палове ХІХ стагоддзя. Але дзіўна, што няма ніякага дзяржаўнага музея, прысвечанага менавіта гісторыі нафтавай прамысловасці - тэме настолькі важнай для ўсяго рэгіёну.

Насамрэч, існуе віла Петролеа - рэзідэнцыя братоў Нобелей, што таксама ўдзельнічалі ў нафтаперапрацоўцы ў Баку. З 2008 года там месціцца Бакінскі Нобелеўскі нафтавы клуб і ёсць музейчык. Але патрапіць туды, як у звычайны, прыехаўшы і набыўшы квіткі, нельга. Патрэбна папярэдні запіс. Кошты, дні, часы працы невядомыя🤷‍♂️

Але з 2021 года ў горадзе з'явіўся аб'ект, які мае дачыненне да тэмы: музей у некалі дзеючым танкеры "Сураханы" 1957 года, што месціцца на бакінскім беразе Каспійскага мора. Запрашаю паглядзець🤲
1❤31👍11🤷‍♂2
#баку #sacral_industrial
І ўсё ж, да нафтавай тэмы. Справа не музейная, але ж здабытак супольнасці: як важны экспанат стаіць захаваная першая ў свеце нафтаздабываючая вежа сучаснага тыпу з дрэва. А гэта 1846 год, на хвіліначку. Клімат у гэтай частцы Азербайджана даволі сухі, таму можна і паверыць, што ўсё аўтэнтычнае.
Побач на плошчы (быццам для параўнання) за кратамі схаваныя дзеючыя вежы-помпы.
А яшчэ далей пачынаюцца доўгія нафтавыя палі, утыканыя такімі ж вежамі. Яны невялікія. У родным Рэчыцкім раёне быццам яны больш вялікія. Але большасць нафты ўсё адно здабываюць у Каспійскім моры (ці возеры?). На апошнім здымку здабываючыя платформы, што бачыў з самалёта.

Калі падыйшоў да нафтавай промцы, вельмі хутка пад'ехала паліцыя і супрацоўнік пачаў тлумачыць, што хадзіць туды ня трэба. А вось супраць здымкаў праз умоўную агароджу нічога супраць ня меў.
1👍33❤6🥴2
Даступны пераклад кітайскага фэнтэзійнага рамана «Дабраславенне Нябёс» на беларускай мове!

У гэтым тэлеграм-канале вы знойдзеце ўнікальную гісторыю пра
багоў і духаў, якія жывуць у нябёсах і на зямлі.

Падтрымайце беларускамоўную літаратуру і сачыце за выхадам новых частак у гэтым канале
@Dabraslaviennie_niabios
❤27👍16🥴5