sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#ашмяны #sacral_graveyard #sacral_catholic
Ашмянскія каталіцкія могілкі.
Частка першая, каплічная.


Драўляную капліцу ў класічным стылі цяжка назваць старой. Аднаўленне пачалася ў не такім далёкім 2004 годзе. Але, як гэта часта бывае, святыня мае гістарычную пераемнасць.
Раней тут стаяла капліца 1872 года. А сабралі яе з разабранага ў цэнтры горада дамініканскага касцёла. Той, разам з кляштарам, быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. і быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1850-м. Зараз на яго месцы праваслаўная царква.
2❤43👍15🙏3
#ашмяны #sacral_graveyard #sacral_catholic
Ашмянскія каталіцкія могілкі.
Частка другая, вайскова-грыбная.


Як і шмат дзе, на ашмянскіх могілках ёсць вайсковы некропаль загінулых падчас Савецка-польскай вайны 1920-21 гг. Большасць жаўнераў невядомыя, пэўныя пазначаны адпаведным 20-м ці 21-м гадамі. Але тут звярнуў увагу на незвычайны крыж: Ева Камарова, ветэранка 1863, 1 снежня 1933.
Нечакана і не зусім зразумела. Нейкае ганаровае пахаванне шаноўнай пенсіянеркі міжваеннага часу? Ці чулі вы пра Еву Камарову?

Ну і ўласцівыя грыбочкі можна на помніках адшукаць🍄‍🟫
2❤34👍12⚡7🙏5
Сёння пятніца і міжнародны дзень турызму. Так бы мовіць, прафесійнае свята. Таму прымайце віншаванні🍻
А ў здымках вечаровы вайб сярэднявечных вандроўнікаў. Бо паломіцтвы - самы, што ні ёсць, продак сучаснага турызму☝️🧐
❤55❤‍🔥19👍18
Чарговы раз прабіў дно адзнаку ў 3 тысячы падпісчыкаў. І магчыма, чарговы раз гэта можа быць часова.
Усё ж трэба ўжо неяк зафіксаваць гэтую з'яву (раптам гэта добрая прыкмета), усцешыцца і абавязкова падзякаваць за вашую ўвагу!🙏
Удала мы тут сабраліся. Тры тысячы чытачоў - не жартачкі. Выглядае прыемна, цешыць самалюбства і матэвуе працаваць далей.

Нагадаю, што існуе адмысловы набор тэгаў для пошуку па тэмах.
І ёсць магчымасць падтрымаць канал голасам для прэміўм-шляхты, калі вам падабаліся сторысы ў канале ды ўвогуле.

Насамрэч, даўно рыхтуюся да гэтага святочнага дня, таму пакіну вам накід тэксту, які зараз выглядае не актуальна, але па-свойму па-прароцку🤭
Ну а калі вы аматар тапаць хамякоў, разлічваючы на містычную ўзнагароду, то кідайце гэтую няўдзячную справу і лепш тапніце рэакцыю пад будзь якім допісам канала. Бо ўсім вядома, што некалі гэтыя падабайкі сканвертуюцца ў сапраўдны сур’ёзны капітал, якія можна будзе змарнаваць на квіток да далёкага Чылі, дзе можна знайсці дамавіну І. Дамейкі🤗
3🔥93👍22❤16⚡2🙏2😁1