sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#ашмяны #sacral_catholic
Недзе ў сярэдзіне 90-х гадоў ашмянская паства, нанова пачаўшай дзейнічаць каталіцкай парафіі, зладзіла перформанс у гонар Пакутнага тыдня перад Вялікаднём - хросны ход з 4-метровым драўляным крыжам. Жыхары нясуць крыж ад касцёла да вышэйшай кропкі горада (як раз побач з руінамі францысканскага касцёла) каля 2-х кіламетраў, дзе апошні і ўсталёўваюць.
Паўтарайце працэдуру штогод на працягу больш, чым 20 гадоў, і атрымайце прыгожую лакацыю, якую можна смела зваць "Ашмянскай Галгофай\Кальварыяй".
Напэўна, у свой першы зімовы візіт месца асабліва ўразіла праз змрочнае і трошкі пахмурнае надвор'е.
А вам які антураж крыжоў больш даспадобы?
2🔥56👍10🙏5👏3❤1
#баку #sacral_museum
Добры прыклад, калі сціпла, але прыгожа і змястоўна. Ды яшчэ і бясплатна.
З замежных цікавостак не магу не падзяліцца бакінскім музеем каменнага летапісу. Па назве можна здагадацца (ну і па здымках, напэўна), што ўстанова прысвечана гісторыі развіцця дэкаратыўна-прыкладной апрацоўцы каменняў. Ад бронзавага веку да позняга сярэднявечча. Працуе з 2015 года.
Музей сустрэў выпадкова, бо прыцягнуў увагу сам будынак: па ўсяму відаць, што гадоў 100 назад меў нейкае прамысловае прызначэнне. Але пра гэта пазней асобна. Таму працяг будзе.
1🔥30👍12❤6😍1
sacral_BY
#баку #sacral_museum Добры прыклад, калі сціпла, але прыгожа і змястоўна. Ды яшчэ і бясплатна. З замежных цікавостак не магу не падзяліцца бакінскім музеем каменнага летапісу. Па назве можна здагадацца (ну і па здымках, напэўна), што ўстанова прысвечана гісторыі…
#баку #sacral_industrial
Шпацыруючы па набярэжнай Каспія, падалося цікавым, што сярод усяго з зямлі тырчыць некалькі высакавольтных апор. Без правадоў, наўпрост вось так. Далей сустрэў паравоз ды трансфарматар на газончыку ля будынку знаёмага даволі фармату.
Гэта тое, што я думаю?
Анягож! Зараз тут музей, але будынак быў пабудаваны ў 1901 годзе для першай электрастанцыі ў горадзе. Ці адной з першых, у гэты ж час у Баку будуецца іншая ЦЭС. Меркавана, браты Сіменсы прыклалі рукі да гэтага аб’екту.
Магутнасць яе была 1470 кВт. Хоць сучасныя электрастанцыі вырабляюць мегаваты электрычнасці, лічбы з пачатку ХХ ст. уражваюць.
І ўсё гэта, канешне, нагадала музей у Стамбуле, які больш аўтэнтычны ў сваім першапачатковым прызначэнні і пра які я не стамлюся нагадваць, бо выдатны ўзор захавання прамысловай гісторыі ды архітэктуры.
Дарэчы, бакінскія электрастанцыі старэйшыя за першую стамбульскую.
5❤21👍10🔥5👎1👏1👌1