sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#ашмяны #sacral_orthodox #sacral_graveyard
Праваслаўныя могілкі - з’ява звыклая. Старых гістарычных з іх менш, а прыгожых старых яшчэ меней!
Ашмянам у гэтым сэнсе пашчасціла. Шпацыруючы ад каталіцкіх могілак да габрэйскіх, як раз сустракаем добры ўзор з прыгожымі помнікамі ад сярэдзіны ХІХ ст. да першай паловы ХХ ст.
На больш старых здымках з сеціва можна бачыць, што раней тут было шмат вялікіх дрэваў і мала пустазелля. Зараз усё наадварот: дрэваў больш няма, а трава высокая.
1👍51❤5❤‍🔥1
#sacral_data #sacral_unity
Выкапаў з уласных архіваў здымак царквы, пабудаванай у #Маладзечна ў 90-х гадах.
Навошта гэта патрэбна, можаце спытаць вы? А вось, сёння чарговая гадавіна абвяшчэння Берасцейскай уніі (1596 г.), а гэтая сучасная царква як раз адносіцца да прыхода Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А ў сучаснай Беларусі уніяцтва - з'ява слаба распаўсюджаная (да 10 тыс. вернікаў), таму нельга грэбаваць такім шыкоўным інфаповадам ды не запосціць старажытны здымак амаль новенькага будынка.
Сярод дзеючых уніяцкіх храмаў цяжка знайсці старыя гістарычныя будынкі. Бадай, толькі капліца на магілёўскіх могілках можа пахваліцца стогадовым+ узростам.
1❤‍🔥45👍13❤8🙏3
#ашмяны #гара_цэгла #sacral_catholic
Разглядаючы ашмянскі касцёл Арханёла Міхаіла, мы высветлілі, што гісторыя каталіцкай парафіі месца даволі шаноўная - не пазней за канец XIV ст. А вось у 1407 годзе з'яўляецца першая згадка пра касцёл францішканскага кляштара. Ордэн бедных манахаў святога Францішка пачынае сваю дзейнасць у ВКЛ пры князі Гедыміне. Першыя кляштары з'явіліся яшчэ ў першай палове XIV ст. у Вільне ды Наваградку. Ёсць меркаванне, што і ў Ашмянах у той перыяд з'явіліся францішкане.
То-бок, жыццё лацінскай веры даўжэйшае, чым здаецца. Сцвярджэнне гэта сумнеўнае, але пазначым аловачкам.
Першы мураваны касцёл з'явіўся між XV-XVI стагоддзямі і, меркавана, храм меў гатычныя рысы. Пратрымаўся ў такім выглядзе да вайны 1812 года. Адноўлены быў толькі ў 1822 годзе ўжо ў класічным стылі.
У 1845 годзе расійскія ўлады забаранілі дзейнасць кляштара (наступствы паўстання 1830-31 гг.), што прывяло да доўгай, але непазбежнай смерці будынка касцёла (клаштарны корпус быў разабраны хутка).
2😢34👍8❤31
Дадам некалькі старых выяў:
1 - праект перабудовы храма ў гарадскую лякарню 1848 года, які так і ня здзейсніўся;
2,3 - здымкі 1896 і 1900 гг. Бачна, што раёнчык ня надта ажыўлены. Што жа было тут у больш старажытныя часы?
4 - здымак да 1939 г. Кароткі час, калі паміж сусветнымі войнамі, каталікі аднаўлялі дзейнасць святыні.
2👍34❤112🙏1