sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
Эх, даўно я ня песціў шаноўных чытачоў відэа-кантэнтам. Дзеля справядлівасці, такі кантэнт і не асабліва папулярны. Тым ня менш, здзейснілася добрая нагода, каб расчахліць камеры ды прыпасці да мантажнага сталу. Праца гэтая патрабуе пэўнага часу (якога зараз бракуе). Але, у лепшых маркеталагічных традыцыях, варта зрабіць імправізаваны анонс. Правесці, так бы мовіць, прома-кампанію і выкаціць тызер будучага прадукту!
Карацей, чакаем прэм'еру. Чакаем?
1👍45❤‍🔥10☃2
#стамбул #гара_цэгла
Вось некалі ж абяцаў працягнуць тэму храмаў у Стамбуле. Адабраў здымкі, а калі трэба было нармалёва прачэкаць інфу пра іх, аказалася, што там яно неяк і не вельмі цікава, і не зусім старажытна. І ўвогуле, самая прыгажосць унутры, а большасць устаноў зачынена было. Але вось прыклад не царквы, але ўстановы з выразнай назвай: сіроцкі прытулак святога Паўла. Дакладней, яго руіны. Сапраўды старажытны артэфакт - пабудаваны Юсцініанам ІІ, а гэта недзе VII стагоддзе. Шкада, што ачэплены плотам.

А здымкаў цэркваў у каментары накідаю.
❤‍🔥33👍13❤9
#sacral_video #гара_цэгла
Глыбока-глыбока, цёмна, волка і холадна.
Той выпадак, калі ніякіх падказак на тэму “Што гэта? Дзе гэта?”, бо месца сапраўды небяспечнае для непадрыхтаваных аматараў занядбанак. Ня варта ўскрываць гэтую тэму. Вы маладыя, жартаўлівыя, вам лёгка. Гэта ня тое. Гэта не Бабруйская крэпасць і нават не Веткаўскі музей…
…але запрашаю разам віртуальна нырнуць на дно і прасякнуцца атмасферай ды маштабамі недабудаванага помніка часоў Халоднай вайны😊

https://youtu.be/iTrkOKpEnIE?si=AZGy7j30ClQlclj6
❤27🔥4
#sacral_museum #менск
Нарэшце здзейсніў даўнюю задуму - схадзіў у музей.
Амаль сакрэтны, амаль закрыты. Ня ведаю, чулі вы пра музей старабеларускай культуры, але мой шлях быў доўгі і пачаўся недзе ў Гальшанах. Бо спачатку я даведаўся, пра надмагілле Паўла Стэфана Сапегі і трох(!) яго жонак (а іх усяго было 4, вядома, неадначасова), чытаючы пра мясцовы касцёл Яна Хрысціцеля ды вельмі шкадуючы, што не атрымалася трапіць унутр. Пазней даведаўся, што надмагілляў у ім ужо няма і яны захоўваюцца ў гэтым самым музеі, але ён быццам і не працуе, знаходзіцца ў корпусе Акадэміі навук. А яшчэ пазней даведаўся, што хаця і не працуе, як класічны музей, але ж завітаць туды можна.
Першы тэлефонны званок злучыў мяне з загадчыкам музея. Ён прадыктаваў 2 новых нумары, куды тэліць, каб наглядчык адкрыў і запусціў. Другі званок падараваў трэці варыянт нумару, які дакладна абяцаў звязаць з наглядчыкам. Яшчэ званок. Там размова праходзіла ў стылі "вы хто такія? Я вас ня ведаю..." У выніку ўсё склалася добра і дзверы адчыніліся🤗Але прасілі тэліць і дамаўляцца загадзя, бо "ідзе ж навуковая праца". Добра і дзякуй вам шчыры за гэтую ласку🙏

Дык чым жа каштоўныя тыя надмагіллі? Ну, хаця б тым, што іншых прыкладаў такіх пахавальных твораў у Беларусі няма. І, калі раней усе чатыры фігуры нябожчыкаў былі наўпрост складзены побач адзін аднаго (быццам гарэм магнацкі), то зараз, пад час рэканструкцыі музея, помнікі ўсталявалі ў гіпатэтычную яруснай кампазіцыю тыпу алтара, якая магла быць пабудаваная ў францысканскім касцёле. Зроблена па аналогіі з пахаваннем Льва Сапегі ў віленскім касцёле.
Павал Стэфан Сапега памёр у 1635 годзе, адпаведна і верагодна недзе пасля гэтай падзеі і былі створаны помнікі (ва ўсякім разе ягоны).

Закіну ў каментары нумары ўстановы, каб і вы маглі ўласна пабачыць гэтую прыгажосць. Пакуль пускаюць бясплатна. Але дамаўляйцеся загадзя, бо могуць не пусціць☝️А так мажліва і экскурсію атрымаеце.
Сурганава 1/1.
1🔥58❤19👍7👏2❤‍🔥1🍾1
#sacral_data
6 красавіка 1869 года ў родавым маёнтку ў Паланечцы пайшоў з жыцця мецэнат, фалькларыст і масон - Канстанцін Радзівіл.
Займацца службовай кар'ерай Канстанціну Мацеевічу было ня вельмі цікава, таму свае высілкі і сродкі ён накіроўваў у культурнае рэчышча. Збіраў у сядзібе бібліятэку і творы мастацтва, напісаў "Статыстычны нарыс Навагрудскага павета" і "Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета", збіраў народныя песні, апісваў абрады.
У 1863 годзе пісаў прашэнне генерал-губернатару Мураўёву аб замене смяротнага прысуду паўстанцкаму кіраўніку Зыгмунту Чаховічу (той атрымае спасылку ў Сібір). Напэўна сам памятаў, як па маладосці ўдзельнічаў у таемных гуртках і быў арыштаваны пасля паўстання дзекабрыстаў снежанцаў(?).

Некалі даўно давялося пабачыць той самы, тады закінуты, палац. У пэўны час яго пачалі аднаўляць прыватныя асобы. Падаецца, зараз, працы там спыненыя...

Дарэчы, народзіны ў яго былі ўчора. Было б пацешна спярша выкаціць допіс з гэтай нагоды, а праз дзень пахаваць. Але ўстрымаўся.
❤40👍18🙏4👏1