sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#даўгінава #sacral_catholic
Вось гэта ўдача - трапіць у вясковы касцёл раніцай панядзелка. Як падарунак пасля ранішняга пад'ёму і доўгай дарогі. А яшчэ нечакана пабачыць унутры класічнай базыліцы, з яе паралельна-перпендыкулярнай сур'ёзнасцю, па-барочнаму ўрачысты і грацыёзны інтэр'ер. Кажуць, з элементамі ракако. Рэдкі звер. Дзівімся, напаўняемся.
Касцёл святога Станіслава пабудаваны ў 1853 годзе на месцы драўлянага, што згарэў, на сродкі парафіянаў. Цягам існавання не зачыняўся і дзейнічаў пры розных уладах.
Яшчэ адной адметнасцю храма з'яўляецца добра захаваны арган 1938 года вытворчасці фабрыкі St. Krukowski і Syn, што працавала ў далёкім польскім Пётркаве-Трыбунальскім.
1❤60❤‍🔥14👍7🙏2👏1
sacral_BY
Photo
У гонар бясплатнага дня ў музеях забег у менскі археалагічны. Ня тое каб я быў настолькі сквапны, каб шкадаваць 8 рублёў на яго ў іншы дзень, але выдалася нагода і вольны час.
У тым годзе наведаў Азярцо. Жадаў за горад і ўчора, але з транспартам затык атрымаўся, таму цэнтр сталіцы. Даволі сімпатычна ў невялічкім павільёне "Менскай конкі". А ратуша была зачынена, ніколі не быў там.
Хваліцеся і вы, ці скарысталіся атракцыёнам небывалай шчодрасці і ці зладзілі сабе культурную праграму?

Адзін са здымкаў зроблены не ў музеі. Адгадайце, які?😼
#менск #sacral_museum
1❤38👍14
sacral_BY
У гонар бясплатнага дня ў музеях забег у менскі археалагічны. Ня тое каб я быў настолькі сквапны, каб шкадаваць 8 рублёў на яго ў іншы дзень, але выдалася нагода і вольны час. У тым годзе наведаў Азярцо. Жадаў за горад і ўчора, але з транспартам затык атрымаўся…
Ну і калі ўчора пайшла гаворка пра археалагічныя музеі, прыйшла пара чарговы раз выкінуць з рукава замежнага туза джокера ў выглядзе стамбульскага археалагічнага музея!
Пакуль ва ўласным рэйтынгу падобных устаноў, гэты лідзіруе. Цяжка спаборнічаць па цікавасці знаходак, калі твой канкурэнт - рэгіён з грэка-рымскім (і інш.) бэкграўндам. Што тут яшчэ тлумачыць? Хай выявы кажуць за сябе.
Добрага дня, спадарства!

#стамбул #sacral_museum
1❤46👏12👍7