sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Photo
#даўгінава #sacral_graveyard
Вось вайсковае пахаванне на вуліцы, якая па назве і, ў пэўным сэнсе, сутнасці - Цэнтральная.
Першапачаткова тут былі пахаваныя загінулыя ў Першай сусветнай вайне жаўнеры. На капліцы напісана, што ніжэйшыя чыны 115 пяхотнага Вяземскага палка ў 1915 годзе. Вядома, што гэты полк амаль цалкам быў знішчаны пад час Мазурскай ці Аўгостоўскай аперацыі нямецкіх войскаў, частцы усходне-прускага наступу. У адрозненні ад ахвяр у Княгініне, тут наступ быў у іншы бок і іншы час.
Спачатку думалася, што і капліца ўзведзена ў гонар гэтых вайскоўцаў. Але не, месца пад некропаль абрана адмыслова побач з прыдарожнай капліцай больш старой. 1856 год, амаль аднагодка касцёла.
Праз парачку гадоў пасля сканчэння Першай сусветнай і развалаў розных імперый, сюды дадаліся загінулыя жаўнеры польскага войска ў вайне з Савецкай Расіяй. Ну і можна заўважыць крыжы з датай 1939 год. Напэўна, з’явіліся пасля добраўпарадкавання нядаўніх часоў, бо ў савецкі час з’яўленне такіх мемарыялаў уявіць цяжка.
Дарэчы, на крыжах сустракаюцца і нямецкія прозвішчы. Вось дзе ўвасабленне totentanz - смерць зраўняе ўсіх!

Стары здымак зроблены да 1918 г. Таму не зразумела, ёсць там ужо пахаванні ці ўвогуле вайна яшчэ не пачалася. Але ж праваруч можна заўважыць быццам жаночыя фігуры, падобныя на сясцёр міласэрнасці. Ці тое сялянскі жаночы строй?
121👍14🙏3❤1👏1
❤‍🔥19👍6❤4
sacral_BY
#даўгінава #sacral_catholic Вось гэта ўдача - трапіць у вясковы касцёл раніцай панядзелка. Як падарунак пасля ранішняга пад'ёму і доўгай дарогі. А яшчэ нечакана пабачыць унутры класічнай базыліцы, з яе паралельна-перпендыкулярнай сур'ёзнасцю, па-барочнаму…
#даўгінава #sacral_urban
Кузня - сведка гаспадарчага жыцця мястэчка з ХІХ стагоддзя. Зараз там толькі салома хаваецца. І дадаць тут асабліва няма чаго.
Але. Трошкі не своечасова, трапілася тут цікавая (хоць і сумнеўная) інфа пра даўгінаўскі касцёл, таму хай гэта будзе працягам:
Тамаш Зан, вяртаючыся з высылкі, завітаў у Даўгінава памаліцца ў касцёле (тады яшчэ драўляным). Ксянздом там быў яго сябар Юзэф Львовіч, які ў размове паскардзіўся на цяжкае становішча мясцовых каталікоў, вакол адны габрэі, а шляхце ўсё абыякава. Тамаш Зан сабраў мясцовых шляхцюкоў, прысароміў іх і сагітаваў на пабудову мураванага касцёла. Ахвяраваў табакерку з золата, радовішча якога той знайшоў, служачы геолагам у Арэнбурскай губерні.

Такі момант апісаны ў загадкавым нарысе пра родныя мясціны нейкага Валянціна Анціпенкі, фрагмент якога можна сустрэць у сеціве. Там ён называе Тамаша Зана ўдзельнікам паўстання 1830-31 гг. Але ж з 1824 года Т. Зан знаходзіўся ў спасылцы на Арэнбуржчыне. Можна памыліцца, тым больш, што і там сабж паспеў паўдзельнічаць у змове супраць мясцовых уладаў.
Але на радзіму ён вяртаецца ў 1841-м. Да пабудовы новага храма 12 гадоў. Ці то грошы на яго збіралі так доўга, ці Тамаш насамрэч наведваў яго напрыканцы жыцця. А мо гэта ўвогуле прыгожая легенда і не было ніякай табакеркі? Сяджу ў роздумах...
124👍10❤4🤔1
Сумесна з аўтарам праекта poshyk.info прыдумалі віктарыну па... (чым жа, чым жа, чым жа?) старых беларускіх могілках.
Выпрабуйце свае веды ў такой далікатнай тэме. А потым хваліцеся ў каментрах вынікамі.
Усе варыянты вы маглі бачыць на гэтым канале. Акрамя аднаго. Вось яшчэ паспрабуйце адгадаць, які з?

https://poshyk.info/mohilki-test/
🔥39👍6❤3😍3
#даўгінава #waldmachtfrei
Калі рухацца на поўнач ад вёскі ўздоўж рачулкі Сярчыстая, можна сустрэць маляўнічы ўзгорак. Гэта гарадзішча, што з'явілася тут яшчэ ў раннім жалезным веку. Датуецца з VI стагоддзя да нашай эры да VII стагоддзя эры нашай. Вось і палічыце колькі часу пражылі тут людзі і наколькі даўно гэта было. Можна зразумець: месца прыгожае, рака побач, бераг высокі. Капай сабе ў балотах руду ды гліну, рабі керамло з металічнымі прыладамі. Ну, верагодна, неяк так і жылі тут спачатку прадстаўнікі культуры штрыхаванай керамікі, а пазней банцараўскай культуры. З VI стагоддзя ў рэгіёне з'яўляюцца крывічы, якія асімілююць тыя балцкія (верагодней за ўсё) плямёны.

Месца цікавае і прыгожае. Але цераз зараснікі прабіраўся да яго ня толькі праз яго шмат-тысячагадовую старажытнасць. Захаваўся тут яшчэ пэўны помнік чалавечай дзейнасці, менш старажытны, але больш відавочны. Таму працяг будзе.
1❤48👍11