sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей.
Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце... І сапраўды, недалёка па-за межамі Даўгінава падхапіла машына-спадарожка, скараціла паход на 10 км.
А цікавосткі тут пачынаюцца ўжо на ўскрайку. Не паспеў перасекчы дарожны знак "Крывічы", як сустрэў каталіцкія могілкі - выстава металічных крыжоў. Не самыя старажытныя, але і не тое каб свежыя.
Сардэчна запрашаем (у вёску, а не тое, што маглі падумаць), так бы мовіць🤗

І гэта… падлічваеце там могілкі? Глядзіце, у канцы падарожжа будзе іспыт!🤓
1❤42👍6👏4
sacral_BY
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей. Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце...…
#крывічы #sacral_jews #sacral_graveyard
Толькі агледзелі хрысціянскія могілкі на самым ускрайку вёскі, як непадалёк збочваем, каб паглядзець на могілкі юдэйскія.
Як заўжды, цяжка зразумець старажытнасць іх праз незразумеласць літарак-лічбачак (мо іўрыт падвучыць ужо час?), але можна сустрэць мацэвы са знаёмымі індыйскімі арабскімі лічбамі, што адсылаюць нас да 30-х гадоў ХХ ст.
Пакуль асабліва нічога не знайшоў пра габрэйскую грамаду ў Крывічах. У параўнанні з суседнім Даўгінавым, Крывічы куды больш сціплыя. Цягам ХІХ ст. колькасць жыхароў была далёкай да тысячы. Ці была тут сінагога? Верагодна, але згадак не сустракаў. Звяртаўся нават да кібер-розуму па дапамогу. Але там звычайна дыялог, як з дзіцём, што прыдумляе гісторыі на хаду.
Дарэчы, трэба выбачыцца, што называў Крывічы вёскай, бо пры насельніцтве ў 1000 чалавек, маюць ганаровы статус гарадскога пасёлка. Далей можна слушна карыстацца тэрмінам “мястэчка”.
❤42👍5🙏4👏1
#градзянка #sacral_industrial #sacral_video
Пару тыдняў назад быў скасаваны чыгуначны маршрут "Асіповічы-Градзянка".
Даўно чуў пра яго незвычайнасць - разам з пасажырскім вагонам, лакаматыў цягае, калі спатрэбіцца, грузавыя вагоны. Адпаведна, даўно хацеў паглядзець і паспрабаваць гэткі цуд.
Ледзь паспеў. Скочыў, так бы мовіць, амаль у апошні вагон.
Вось кароткая відэа-справаздача. Пазней напішу нешта больш змястоўнае. Тым больш, што мясціны з гісторыяй, а ў кароткім роліку можна пабачыць нават гістарычную каштоўнасць.

👇👁👁👁👇
https://www.youtube.com/shorts/HliyWVrcMG4
🔥36👍9❤‍🔥6🫡3👏2❤1
#крывічы #sacral_orthodox
Першая згадка царквы ў Крывічах - першая палова XVII стагоддзя. Канешне ж, драўляная і ў тыя часы яшчэ ўніяцкая. Фундаваў яе жамойцкі стараста Станіслаў ІІІ Кішка.
Верагодна, неаднаразова перабудоўвалася, бо дрэва, самі разумееце, матэрыял такі… Пасля забароны Берасцейскай уніі ў 1839 годзе перададзена праваслаўнай царкве.
Нагадваючы, пра недаўгавечнасць дрэва, можна ўспомніць, як апісвалі стары храм “Литовские епархиальные ведомости” ў 1881 годзе, калі была асвечана новая часовая царквуха:
“брыдота запусцення“, паводле слова прарока, „якая стаіць на месцы святым”.
А вось гэтая мураваная царква ў рэтра-рускім стылі была дабудавана ў 1887 годзе, асвечана ў гонар Святой Троіцы.
За савецкім часам пратрымалася ажно да 1963 года, пасля чаго ператварылася ў склад.
1❤29👍12🤷‍♂3🔥2