sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#даўгінава #waldmachtfrei
Калі рухацца на поўнач ад вёскі ўздоўж рачулкі Сярчыстая, можна сустрэць маляўнічы ўзгорак. Гэта гарадзішча, што з'явілася тут яшчэ ў раннім жалезным веку. Датуецца з VI стагоддзя да нашай эры да VII стагоддзя эры нашай. Вось і палічыце колькі часу пражылі тут людзі і наколькі даўно гэта было. Можна зразумець: месца прыгожае, рака побач, бераг высокі. Капай сабе ў балотах руду ды гліну, рабі керамло з металічнымі прыладамі. Ну, верагодна, неяк так і жылі тут спачатку прадстаўнікі культуры штрыхаванай керамікі, а пазней банцараўскай культуры. З VI стагоддзя ў рэгіёне з'яўляюцца крывічы, якія асімілююць тыя балцкія (верагодней за ўсё) плямёны.

Месца цікавае і прыгожае. Але цераз зараснікі прабіраўся да яго ня толькі праз яго шмат-тысячагадовую старажытнасць. Захаваўся тут яшчэ пэўны помнік чалавечай дзейнасці, менш старажытны, але больш відавочны. Таму працяг будзе.
1❤48👍11
sacral_BY
#даўгінава #waldmachtfrei Калі рухацца на поўнач ад вёскі ўздоўж рачулкі Сярчыстая, можна сустрэць маляўнічы ўзгорак. Гэта гарадзішча, што з'явілася тут яшчэ ў раннім жалезным веку. Датуецца з VI стагоддзя да нашай эры да VII стагоддзя эры нашай. Вось і палічыце…
#даўгінава #sacral_jews #sacral_graveyard
Больш за 2,5 тысячы гадоў назад першыя людзі ўпадабалі гэтае месца для жыцця. І іх можна зразумець. Тут прыгожа, а рэкі, напэўна, былі буйнейшыя і травы зелянейшыя.
Але сёння гаворка пойдзе хутчэй пра смерць, яе рытуальна-гаспадарчую праяву: у пэўны момант габрэйская грамада пачала ладзіць тут пахаванні. І цяжка адказаць наколькі даўно гэта было, але выглядае больш сціплым і закінутым, чым тое, што ў цэнтры вёскі.

Увогуле, цуды нейкія з гэтым Даўгінавым. Сеціва падкідвае розныя прышпілы. Часам несвоечасова, як з папярэдняй гісторыяй пра касцёл, ці вось зараз якраз да працягу тэмы габрэйскай грамады.

Ці чулі вы калі-небудзь пра габрэйскія пагромы на тэрыторыі Беларусі? Вось вам гісторыя з Даўгінава:
У лесе каля вёскі Плябанцы знайшлі труп 12-гадовага хлопчыка Славы Красоўскага і ў лепшых традыцыях “крывавага навету” абвінавацілі габрэяў у рытуальным забойстве дзеля атрымання хрысціянскай крыві для прыгатавання мацы.
12 чэрвеня (па старому стылю, відаць) падпітыя сяляні з кірмаша пайшлі “помсціць”, рабуючы крамы і хаты габрэяў.
Ян Шэмет-Палачанскі пісаў у паэме “Пагром”:
Тарором, тарором, у Даўгінаве пагром!
Пагром быў на славу за хлопчыка Славу.
На святога Станіслава, на жыдоў прышла веслава!

Было паранена 23 чалавекі. Добра, хоць нікога не забілі…

Дык што гэта атрымліваецца, не такія ўжо і талерантныя? Ці то адзінкавая няспадзяванка?
Мдэ, пры Вітаўце такой трасцы не было… напэўна. Не было ж?

У каментары закіну чуткі з пагрозамі мясцовых аб надыходзе чарговага пагрому і зацемку з газецы “Минскій листокъ” 1886 года.
29👍5
#sacral_data
Зазірнуў у каляндар, а тут такая падзея! Быццам да Беларусі дачыненне ня мае, на першы погляд, але кантэнту па тэме больш, чым шмат.
Гаворка пра вялізную тугу і смутак праваслаўнага свету, пра гонар і ўрачыстасць цюркскай цывілізацыі: 29 траўня 1453 года сталіца Усходняй Рымскай імперыі, Канстанцінопаль, пасля некалькіх месяцаў аблогі, быў захоплены асманскім войскам. Ці, як скажуць туркі, вызвалены… Што сказаць? Пераможцаў ня судзяць.
Досвед стасункаў нашага рэгіёна з абодвума дзяржавамі быў доўгі і складаны, таму атрымліваецца, што не такая ўжо далёкая тэма.
Спачатку вырашыў нагадаць пра допісы з фартэцыямі горада. Падумаў, зрабіў, вось яны:

🔷Фартэцыя Румелі;
🔷Фартэцыя Анадолу;
🔷Фартэцыя Едыкуле;
🔷Сцены старога Канстанцінопаля.

А потым успомніў: я ж нават у адмысловым музеі быў, што тым падзеям прысвечаны! Нагадвае планетарый, толькі замест зорак на небасхіле батальныя сцэны штурму сцен горада. Эпічна, пафасна, гучна. Глядзелі шоў з сябрам удваіх, а ўжо пасля адразу за намі паперліся групы турыстаў. Пашчасціла. Хто рана ўстае і прэцца на другі край горада, таго і тапці.
Да здымкаў накідаю ў каменты відыкаў імпрэзы. І вось яшчэ пара здымкаў помнікаў Мехмеду ІІ ад удзячных нашчадкаў, які ўласна і кіраваў захопнікамі/вызваліцелямі.

Такія справы. Хіба дарэмна 1,5 дзясяткі музеяў стамбульскіх аббегаў? Доўга яшчэ згадваць можна😎

#стамбул #sacral_museum
❤22👍5❤‍🔥3👏2
🔥297👍3💩1🙈1