sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#харомцы #sacral_orthodox #sacral_graveyard
Занесла амаль цудоўным чынам у Акцябрскі раён. Трапіў у вёску Харомцы, з якой пакажу вам старую частку могілак. Пахаванні каталіцкія, бо былыя гаспадары і тыя, хто мог дазволіць сабе сур'ёзныя каменныя помнікі былі адпаведна каталікамі. Але зараз могілкі выразна праваслаўныя, як і большасць навакольнага насельніцтва.
Дарэчы, пісьмовыя згадкі вёскі сустракаюцца з XVI ст. Харомцы былі ў царкоўных уладаннях, належалі Радзівілам. А ў ХІХ ст. гаспадарамі тут быў род Вішчынскіх. Верагодна, рэшты падмурку і цокалю іхнай сядзібы можна было б знайсці на ўсходзе ад вёскі. Можна БЫЛО Б, калі не рапсавыя палі і мясцовыя джунглі, праз якія без мачэтэ наўрад ці атрымаецца наведаць былы сядзібны парк. Хадзіў вакол, нырнуць не рызыкнуў. Сярод старых помнікаў не давялося сустрэць прозвішча падобнае на Вічшынскіх (а вось Валадзько - у асартыменце). Але ж і там без мачэтэ даволі складана. Хто ведае, што можа яшчэ хавацца ў гушчарах?

Але не гэта галоўнае. Выразнай асаблівасцю могілак была драўляная брама, усталяваная ў ХІХ ст. на ўваходзе на некропаль. У пэўны момант яе забралі ў музей (што напэўна добра, бо там шанцаў захаваць далікатнае дрэва больш, чым у нядобразычлівым сацыя-кліматычным асяроддзі невялікай вёсачкі), а на яе месца паставілі копію. Але зараз і яе там няма. Апошні здымак, што знайшоў, датуецца 22-м годам.
Вось вельмі крыўдна. Здавалася б, бадай не ў музей ці храм, дзеля якога ехаў, не трапіў. Але ж такая цікавая рэч, мо больш і не сустрэць больш падобнага?
Хаця б на старых здымках паглядзім на яе. Яшчэ б адшукаць той музей...
1❤27❤‍🔥7👍6👏1🙏1
🔥22❤96👍2❤‍🔥1🍾1
sacral_BY
#харомцы #sacral_orthodox #sacral_graveyard Занесла амаль цудоўным чынам у Акцябрскі раён. Трапіў у вёску Харомцы, з якой пакажу вам старую частку могілак. Пахаванні каталіцкія, бо былыя гаспадары і тыя, хто мог дазволіць сабе сур'ёзныя каменныя помнікі былі…
#акцябрскі #sacral_urban
Сумная гісторыя пошукаў могілкавай брамы ці рудабельскія замалёўкі.

Вось, уласна, раённы цэнтр - пасёлак Акцябрскі (так, па-беларуску менавіта так і завецца). Ёсць тут музей гісторыі і культуры. Былі падазроны, што браму тую сюды і адвезлі. Вось толькі шкада, вялікія выходныя і ўстанова не працуе. Хаця здавалася б, калі яшчэ наведваць натоўпам турыстаў мясцовыя культурныя цэнтры?? Пазней адшукаў сайт і сацсеткі музея і не знайшоў намёкаў на браму.
Дзе ж ты схавалася…
Сам будынак з пэўнага ракурсу мне вельмі нагадаў нейкую кірху з Кёнігзбершчыны.

Дарэчы, пасёлак з’явіўся зусім нядаўна - 1954 год. У ім аб’ядналі вёскі Рудня, Карпілаўка ды Рудабелка. Але ж кажучы пра гісторыю Акцябрскага, звычайна, маюць на ўвазе апошнюю. Ну, лічу, што гэта прыгожа: рыжая вавёрка, рудая белка. Паводле Івана Яшкіна, белка - нядрыгвістае балота. А руда - гэта руда🤷🏻‍♂️ Разумееце, чым жыхары тут маглі займацца некалі даўно. Першая пісьмовая згадка, дарэчы, XV ст.
А яшчэ менавіта ў гонар Рудабелкі называлі партызанскую зону, што існавала тут цягам 1918-20 гг.

З адметнасцяў тут ёсць заапарк. Але эстэтыка недафінансавання ўражанні псуе. Галоўным чынам умовамі для пэўных жывёлаў. Драпежнікаў, напрыклад, якім бы бегаць па прасторных пляцоўках, а не пакутаваць ад спёкі ў цесных вальерах. Занясе калі лёс туды, бярыце моркву з капустай - будзеце частаваць аленяў, нутрый і іншых натуральных веганаў.
6❤24🤝8👍5🔥3❤‍🔥1
❤33👍2😱2