sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Photo
#ліда #sacral_graveyard #sacral_catholic
Вяртаючыся праз шмат гадоў на лідскія могілкі, думаў, што зараз упэўнена і асэнсавана, як дасведчаны татафіл, знайду шмат новага і разнастайнага. Пачакайце... але ж на здымкаў сапраўды ўсё даволі разнастайна. Ну так, толькі гэта адмыслова адабраныя здымкі з даволі вялікіх могілак. Усё ж, большасць пахаванняў - міжваенныя і выкананыя з бетону.
Але нельга сказаць, што гэта псуе ўражанні. У гэтым ёсць свая прыгажосць. Вось глядзіш стары галівудскі фільм у дзяцінстве, сцэна на могілках. І ўсё там упарадкавана і аднастайна, а галоўнае, нязвыкла. Так і на лідскіх могілках, толькі ў пэўным балансе з хаатычнай недагледжанасцю. Прыйсці на світанні ды яшчэ б восенню, дадаць туману - усё, ідэальнае l'esthétique комба!
1❤33👍8🙏4👏1
sacral_BY
#ліда #sacral_graveyard #sacral_catholic Вяртаючыся праз шмат гадоў на лідскія могілкі, думаў, што зараз упэўнена і асэнсавана, як дасведчаны татафіл, знайду шмат новага і разнастайнага. Пачакайце... але ж на здымкаў сапраўды ўсё даволі разнастайна. Ну так…
А зараз трошкі лічбачак, каб усё сур'ёзна было. Могілкі тут з'явіліся ў канцы XVIII ст. па загадзе новых губернскіх уладаў (прывет, падзелы Рэчы Паспалітай) на месцы былога засценка Кузьмішкі, якім валодаў род Вісмантаў. Пэўны час могілкі ня мелі акрэсленай мяжы, дзякуючы чаму на іх маглі пасвіцца хатнія жывёлкі. Толькі каля 1900 г. з'явілася мураваная агароджа.
У капліцы св. Барбары лёс таксама няпросты. Вось гэтую цагляную пачалі будаваць у 1930-м. Доўга і марудна, толькі ў 1937-м накрылі дахам, але працы не былі скончаны і да пачатку вайны ў 39-м. Па-сапраўднаму яе дабудавалі толькі ў пачатку 00-х. А першая капліца, драўляная, з'явілася яшчэ ў пачатку ХІХ ст., у першай палове якога ў горадзе зачынілі кармеліцкі кляштар, касцёл ордэна піяраў пацярпеў ад вялікага пажару, а фарны касцёл быў зачынены на рамонт (колькі супадзенняў). Засталося толькі адно месца для правядзення імшы - гэтая самая капліца. Дарэчы, выгляд яе захаваўся на малюнку 1917 г. нямецкага жаўнера і старых здымках.
1❤36🙏7👍6👏1
#ліда #sacral_fortificatio
Калі ўжо гаворка ідзе пра Ліду, то як не абысці галоўную славутасць горада - лідскі піўзавод замак!
Усё ж, нягледзячы на простыя формы, пабудова ўражвае. Асабліва а 4 раніцы, пад самымі сценамі.
1❤74👍7👏3😇1