sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#ліда #sacral_fortificatio
Калі ўжо гаворка ідзе пра Ліду, то як не абысці галоўную славутасць горада - лідскі піўзавод замак!
Усё ж, нягледзячы на простыя формы, пабудова ўражвае. Асабліва а 4 раніцы, пад самымі сценамі.
1❤74👍7👏3😇1
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Назва вёскі паходзіць ад роду Жэмлаў, а да канца XVII ст. называлася Пятроўшчына. Але нас больш цікавяць часы, калі тут уладарылі прадстаўнікі роду Умястоўскіх, бо менавіта пры іх тут з'явіўся шыкоўны палацавы комплекс. Маёнтак набыў у 1807 годзе Якуб Умястоўскі, яго сын Казімір пабудаваў флігелі і іншыя гаспадарчыя будынкі. А сам палац скончылі будаваць пры яго жонцы Юзэфе ў 1877 годзе ўжо пасля смерці Казіміра.
У такім дрэнным стане будынак апынуўся зусім нядаўна і вельмі хутка, бо яшчэ ў пачатку 00-х выкарыстоўваўся людзьмі. Пэўны час стаяў занядбаны, але зараз тут адбываюцца пэўныя працы па расчыстцы і рамонце. За 10 рублёў можна атрымаць экскурсію (наведванне тэрыторыі - 5 р) і паразглядаць вантробы былой шляхецкай рэзідэнцыі і нават набыць пэўны мерч. Але трэба дамовіцца, патэліўшы наглядчыку (у каментарах пакіну нумар). А паглядзець там ёсць што, таму яшчэ запілую парачку допісаў па тэме, таму працяг будзе.

А яшчэ памятаем, што зусім побач мяжа з іншай дзяржавай, таму, плануючы візіт, абавязкова бярэм пашпарт! Памежнікі (і нават касіры на аўтавакзале) будуць правяраць.
1❤40👍13😢1
sacral_BY
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium Назва вёскі паходзіць ад роду Жэмлаў, а да канца XVII ст. называлася Пятроўшчына. Але нас больш цікавяць часы, калі тут уладарылі прадстаўнікі роду Умястоўскіх, бо менавіта пры іх тут з'явіўся шыкоўны палацавы комплекс.…
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Яскравая адметнасць палацу Умястоўскіх - захаваная кафля, аўтэнтычная і разнастайная.
Выраблена яна была фабрыкай Villeroy & Boch, якая была заснаваная ў XVIII ст. у герцагстве Латарынгія, а ў нашыя часы з'яўляецца транснацыянальнай кампаніяй з цэнтрам у мястэчку Метлах, былая Свяшчэнная Рымская імперыя, а зараз Ня-меч-чына [папраўляе капялюш].
Ня так шмат аўтэнтычнага засталося ў палацы. Вось кафля, відаць, таму, што яе цяжка збіць з падлогі не зламаўшы. Шматлікім элементам дэкору пашчасціла куды менш, але і з іншага хараства тое-сёе засталося. Таму працяг будзе.
1🔥58❤13👍9💔2❤‍🔥1😢1💯1