sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium Яскравая адметнасць палацу Умястоўскіх - захаваная кафля, аўтэнтычная і разнастайная. Выраблена яна была фабрыкай Villeroy & Boch, якая была заснаваная ў XVIII ст. у герцагстве Латарынгія, а ў нашыя часы з'яўляецца…
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Наступная порцыя палацавых цікавостак Жамыслаўля - печы ды каміны. Не жадаецца хлусіць, памяць падводзіць, але падчас экскурсіі ад наглядчыка прагучала салідная колькасць сродкаў абагрэву. Больш за 20... ці нешта такое. У любым выпадку засталося значна менш. І канешне, самае прыгожае не захавалася. Напрыклад, ня так даўно была знішчана печ і скрадзена шыкоўная кафля, на якой былі выявы з сюжэтамі казак Андэрсана. Вунь, на палічцы засталіся кавалкі. Атрымалася зберагчы металічны дэкор парачкі камінаў. Ёсць некалькі галандскіх печаў, хаця і без асаблівых мастацкіх цікавостак. Я ж нічога не пераблытаў? Вось гэтыя высокія - галандскія?
На тынкоўцы праглядаюцца ўзоры былога роспісу сценак, а яшчэ з цікавых адкрыццяў - капітэлі калон зроблены з металу. У руцэ кавалак адной з іх.
1❤48👍10💔6❤‍🔥2😢2
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Паглядзіце яшчэ трошкі вантробаў занядбанай сядзібы. І вось вам агульна вядомы ў вузкіх колах факт: палац пабудаваны па ўзору рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага "Лазенкі" XVIII cт. у Варшаве.
У галаву прыходзіць думка, якую сустракаў на абшарах сеціва, калі людзі наракалі на выкарыстанне выразаў кшталту "беларускія Мальдывы, Афіны, Версаль" і інш. Тыпу што гэта за знявага ўсяго нашага і параўнанне з замежнымі вядомымі рэчамі?
Ну, асабіста я ў гэтым нічога дрэннага ня бачу, як і гаспадары Жамыслаўля, калі вырашылі займець палац, як у караля ў гэтых ягоных Варшавах. Тым больш, класічны стыль прыйшоў з Францыі, але ён адсылае нас да часоў старажытнай Грэцыі. Мікалай Крыштаф Радзівіл назваў паляўнічую рэзідэнцыю каля Нясвіжа Альбай, па аналогіі з італьянскай Альба-Лонгай каля Рыму. Ну што за грэблівасць да родных пушчаў? Карацей, калі пашукаць, такіх запазычанняў можна знайсці шмат, улічваючы, што рознымі іншаземнымі канцэпцыямі карысталіся пастаянна.
А што вы думаеце пра такія параўнанні?
1👍40🔥14❤5👏2