sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#суботнікі #sacral_catholic
Пасля могілак прыйшоў час пакідаць вёску. Дзеля гэтага трэба вярнуцца трошкі назад, каб збочыць на дарогу ў бок Ліпнішак. І вось цуд: ля касцёлу спыніўся турыстычны аўтобус і дзверы святыні гасцінна адчыніліся.
Вось так, дзеля гэтага быў увесь саспенс... Але ў той момант атрымаўся сапраўдны падарунак лёсу. Я яшчэ ня ведаю, што мяне чакае сур'ёзнае выпрабаванне суворым беларускім аўтаспынам, калі траціну шляху паспяваееш прайсці пешшу. А насустрач нясецца вясельны картэж, з якога ў цябе ляцяць цукеркі (тут можна прыгадаць якіясь біблейскія адсылкі). Але гэта ўсё будзе потым, а пакуль...
Як ужо згадана вышэй, неагатычны касцёл быў пабудаваны ў пачатку 1900-х гадоў на сродкі Уладзіслава і Яніны Умястоўскіх. Але асвяцілі яго толькі ў 1928 годзе ў гонар св. Уладзіслава (Вугорскага караля з ХІ ст.). У крыпце храма зладзілі сямейную пахавальню, куды перанеслі парэшткі Умястоўскіх і Дунін-Раецкіх з папярэдняга касцёла. Сама крыпта зачынена, але ў яе можна зазірнуць праз вакенцы на вуліцы. Шмат памятных плітаў можна бачыць на сценах храма. Кажуць, што арган на хорах захаваўся з часоў папярэдняга касцёла.
Паглядзелі, хадзем далей.
❤3110👍7👏1🙏1
sacral_BY
#суботнікі #sacral_catholic Пасля могілак прыйшоў час пакідаць вёску. Дзеля гэтага трэба вярнуцца трошкі назад, каб збочыць на дарогу ў бок Ліпнішак. І вось цуд: ля касцёлу спыніўся турыстычны аўтобус і дзверы святыні гасцінна адчыніліся. Вось так, дзеля…
#ліпнішкі #гара_цэгла #sacral_dominium
Нарэшце. 16 км ад Суботнікаў і мы ў Ліпнішках. Націск на першы склад. Але мне інтуітыўна жадаецца націснуць на другі. Ну прышпільна ж гучыць, пагадзіцеся.
Бачыце гэтую занядбаную пабудову? Гэта былая афіцына ХІХ ст. сядзібы роду Вольскіх. У 1849 годзе Мікалай Вольскі пачаў фармаванне комплексу. А жонка яго, Аляксандра, была з сям'і вышэй згаданых Умястоўскіх.
Да гэтага маёнтак (мястэчка) прайшоў доўгі шлях змены ўладальнікаў. Паглыбляючыся ў даўніну, бачым прозвішчы ўплывовых родаў Сапегаў, Пацаў, Гаштольдаў і ў выніку ўпіраемся ў ХV ст. калі Ліпнішкі згадваюцца ўпершыню, як вялікакняскія ўладанні.
Драўляны палац, на жаль, не захаваўся. Ёсць парачка здымкаў канца ХІХ ст.
1❤37👍8😭3
23👍15❤5🙏4👏1
#ліпнішкі #sacral_catholic
Першы касцёл у Ліпнішках фундаваў у 1510 годзе вялікі князь (па сумяшчальніцтве кароль) Жыгімонт Стары. Памятаем з папярэдняга допісу, што ў той час гэта былі ўладанні вялікіх князёў літоўскіх. Прапусцім нудны спіс згарэлых драўляных храмаў, скокнуўшы адразу ў пачатак ХХ ст. Менавіта ў гэты час быў пабудаваны Казіміраўскі касцёл у модным тады сярод шляхты рамантычным стылі - неаготыка.
За савецкім часам храм не зачыняўся. А вось у час, калі зроблены здымкі, быў прыкрыты. Здымкі інтэр'еру давялося рабіць праз вокны ды краты галоўнага ўваходу.
Дарэчы, як і касцёл у Суботніках, гэты быў асвячоны даволі позна, у міжваенны час і тым жа віленскім арцыбіскупам Ялбжыкоўскім. Асвячоны ў гонар святога Казіміра. Чулі пра такога? Гэта не нейкі старажытны манах з Францыі ці ўвогуле палестынскі пакутнік першых стагоддзяў, а малодшы сын караля і князя Казіміра IV. Быў вельмі набожным і жыў аскетычна. Памёр у 25 гадоў ад сухотаў у 1484 годзе ў Горадні. А кананізацыя пачалася ў першай палове XVI ст. Канчаткова святым ён стаў у 1602 годзе. Кожная сур'ёзная дынастыя жадала б мець уласнага святога заступніка са свайго роду (для Руракавічаў такім быў Аляксандр Неўскі ці святы Ўладзіслаў для вугорскіх Арпадаў). І такі патрон з'явіўся ня толькі ў саміх Ягелонаў, але і ў адносна свежаахрышчаным па-рымску ВКЛ. Гучыць цынічна? Але ж гэта вельмі важная і статусная з'ява для тых часоў. Часоў, калі рэлігія была неад'емнай часткай жыцця агулам і палітыкі ў прыватнасці. Ды і нельга сказаць, што княжыч\каралевіч ня меў пашаны ў грамадстве і спачування праз заўчасны скон. Усё ж адстойваў хрысціянскія каштоўнасці ўласным прыкладам, а не мячом.
2❤2020👍9🤷‍♂1👏1
❤40👍7🙏2👏1