sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які…
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium
Працягваем разглядаць гаспадарчы двор былога маёнтка.
Як туды трапіць? Ну-у, гэтым разам у мяне атрымалася ўсё проста і нават па-чыцерску: прыехаўшы ў Хойнікі на маршрутцы, ужо чакалі добрыя людзі, што пасадзілі ў таксі ды завезлі ў лес вёску. Ужо і кошт ня ўспомню, але ехаць туды 15 км. Ня тое, каб і надта далёка.
На здымках рэшты гаспадарчых і жылых будынкаў, цагляная агароджа, гэта недзе канец ХІХ ст. Акрамя вышэй згаданай вінакурні, з адметнага існаваў паравы млын. Не захаваўся мураваны палац. Але дайшоў малюнак мастака Ігнацыя Урублеўскага 1891 года.
Яшчэ з адметнасцяў - парк, закладзены недзе ў той жа час. Займаў тэрыторыю ў 8 га, меў сур'ёзную водную сістэму з сажалкай ды сеткай каналаў. Але галоўнае - больш за 300 відаў раслін-экзотаў ад кветак да дрэваў. Большасць з іх не перажылі Другую сусветную вайну. Зараз гэты парк, так бы мовіць, на "самавыгуле". Але пасля майго візіту траплялася навіна, што на тэрыторыі пакасілі ды павісякалі зараснікі.
1❤42👍10💔7
Пакуль вярну вас у сучаснасць. Меланхалічную, але стракатую пару.
Зноў пацягнула ў знаёмыя менска-магілёўскія мясціны, якія, між тым, вывучаць ды вывучаць. Ёсць рэчы, якіх лепш пазбягаць, але хацелася, як пару гадоў назад, пабачыць лася ці яшчэ якую жывёліну (🤞толькі не дзікі, толькі не дзікі🤞) з бяспечнай адлегласці. Але акрамя птушачак і адной вавёркі, нічога. Толькі шмат-шмат слядоў дзікоў, касуляў, ласёў. А яшчэ бабрыныя плаціны. Ажно 4 на невялічкім кавалку лясной рачулкі.
Цудоўная пара для лясных шпацыраў (асабліва тая яе частка, калі не ідзе дождж)! Галоўнае цёпла апранацца і захоўваць ногі сухімі👌
#waldmachtfrei

ps: можна дадаць з плюсаў адсутнасць камароў, але вось ласіныя вошы ўсё ніяк не заснуць...
1❤‍🔥42❤13👍11🤝4👏1💯1
👍23👏1
#sacral_data
"Адразу ж пачаліся сумныя пахавальныя прыгатаванні і жалобныя абрады, якія праводзіліся на працягу васьмі дзён па тры разы. Усе аплаквалі смерць бацькі айчыны. Асабліва моцна галасілі жанчыны, што лілі слёзы ўслед за вялікай княжной Юліянай, якая раз-пораз перарывала свае голасныя скаргі роспачнымі словамі, што засталіся сіратой на гэтым свеце. Здавалася, ня толькі свае людзі, але і іншыя шматлікія народы павінны былі б аплакваць такога чалавека."

☝️так успамінае ў сваіх Annales Ян Длугаш смерць вялікага князя Вітаўта, што напаткала яго 27 кастрычніка 1430 года ў яго замку ў Троках. Ён так і не дачакаўся карону з Нюрнберга, хоць каранацыя прызначалася яшчэ на 8 верасня. Побач з ім быў польскі кароль і стрыечны брат Ягайла\Уладзіслаў ІІ. Колішні вораг, а зараз бліжэйшы паплечнік. Ён ня быў супраць каранацыі, а вось польская шляхта паспрыяла затрымцы манаршага інвентара.
Абрад пахавання прайшоў у дзвюх частках. У Троках больш свецкая з элементамі язычніцкай абраднасці (якой, цікава?), пасля чаго труну перавезлі ў Вільню на ўрачыстую паніхіду ў касцёле св. Станіслава. Цела пахавалі ў капліцы, якую сам Вітаўт фундаваў загадзя, побач з раней памерлай жонкай Ганнай.
Уладу атрымае родны брат Ягайлы - адвечны баламутак Свідрыгайла, які разарве унію з Польшчай і ў ВКЛ пачнецца грамадзянская вайна. Але гэта іншая гісторыя.
1❤28💔14😢4