sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Photo
#гомель #sacral_orthodox
Гомельскі допіс з добрушскімі флэшбэкамі.
У 1870-я гады Фёдар Паскевіч вымаў грошы з кішэняў ня толькі на камерцыйныя праекты кшталту папяровай фабрыкі ў Добрушы, але і думаў пра бясконца-вечнае. Таму дасталося грошай архітэктарам і будаўнікам, якія у паскевічскім маёнтку ў Гомлі, побач з царквою, ў 1889 годзе збудавалі капліцу ў псеўдарускім стылі. Ды ня проста капліцу, а яшчэ і з пахавальняй пад зямлёю, дзе руплівы гаспадар перапахаваў сваіх продкаў – бацьку і маці, дзеда і бабулю. А ў 1903 годзе і сам спусціўся туды назаўсёды.
У наш час можна ўласна наведаць гэтае сямейства. Як бачыце, уваход у сутарэнні знаходзіцца асобна, побач с капліцай. На сайце музею пішуць, што патрэбны папярэдні запіс. Але я туды трапіў без усякіх гэтых, заплаціўшы жанчыне, што адмыслова там сядзела, 4 рублі.
1❤45👍7🤷‍♂2💩1🥴1
❤‍🔥17😁7🍾6👍2🤔1🤪1
21 лістапада 1790 года пайшоў з жыцця адзін з самых багатых і гарэзлівых людзей у ВКЛ і Рэчы Паспалітай – Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку. Некалі жывы сімбаль усходнееўрапейскай Калі-Югі XVIII стагоддзя, часу агоніі Рэчы Паспалітай.
Што рабіць, калі краіна трышчыць? Канешне, ладзіць валтасаравы піры пад час пошасці! А мо ўсё наадварот? Мо праз гэткіх дзеячоў краіна ў заняпадзе? Ня будзем пра гэта сёння, бо пра нябожчыкаў ці добра, ці ніяк.
Па ўспамінах, Караль Станіслаў любіў распавядаць пра сябе гісторыі ў стылі барона Мюнхгаўзэна, які быў сучаснікам Радзівіла, і верагодна, яны маглі перасячыся падчас нямецкіх бадзянняў у вымушанай эміграцыі ваяводы. Таму яшчэ пытанне, хто каго натхніў на дзіўныя байкі?

Канешне, былі ў яго жыцці і дзяржаўныя справы. Але каму гэта зараз цікава, калі мужык штурмаваў фартэцыю на палове каня, заскочыў з ім у гармату, а русалка нарадзіла ад яго 5 бочак селядцоў?
Памёр «Пане Каханку» ў 59 гадоў. Ня тое, каб і старым. «Жыві яскрава, памры (амаль) маладым».
Быў пахаваны на радзіме ў Нясвіжы, у фамільнай крыпце-пахавальні.

А спонсар сённяшняй #sacral_data добры прыяцель ды самабытны мастак Ілля, які пагадзіўся стварыць арт на тэму. Гэта можа быць не апошняе нашае супрацоўніцтва. Таму калі вам падабаецца, шчыра раю наведаць яго нядаўна створаны канал, што-небудзь напісаць наконт зробленай працы і сачыць далей за творчасцю. А мо дамовіцеся, каб ён вам сцяну якуюсь размаляваў.
Вясёлы сёння некралог атрымаўся, аднак...👻
🔥36❤8👍5🤪2🤔1
Гэтым ранкам, спадарства, гатовы параіць вам канал пра беларускую навуку:

«De facto. Беларуская навука» – гэта цікавыя навіны пра нашу гісторыю, культуру і не толькі. Вось некалькі прыкладаў публікацый.

Чаму ў Брытаніі стала хітом кніга пра «білетнага кантралёра» з Беларусі.
У Мінску ёсць незвычайны музей з рарытэтамі V і XII стагоддзяў.
Як пылок беларускіх бяроз прымушае пакутаваць жыхароў Ісландыі.
Хто з беларусаў апынуўся ў рэйтынгу топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету.

Падпісвайцеся на канал De facto. Беларуская навука.
❤‍🔥218👍7⚡2👏1
🔥21❤7👍54🗿1
#гомель #sacral_graveyard #sacral_orthodox
Некалі даўно маё стаўленне да Гомеля было даволі прахалодным. Ну што за горад без барочных ці неагатычных храмаў? Дзе замак ці якія рэшты ад яго? Несур'ёзна неяк. Пазней адносіны змяніліся, зараз гляджу зусім па-іншаму. І колькасць допісаў адсюль як бы намякае.
Яшчэ адзін з пунктаў прэтэнзіяў: адсутнасць старых могілак. Але і тут заўвага недарэчная. Трэба было трошкі пашукаць і калі ласка. Летась, напрыклад, былі могілкі першапачаткова габрэйскія, ня вельмі старыя, але па-свойму цікавыя ў раёне Прудок ды праваслаўныя ў Навабеліцы (ужо двое, нічога сабе!).
А сёлета выправіўся на пошукі ў стары раён Манастырок (з ім калісьці была Спасава Слабада). Кажуць, мясціны гэтыя яшчэ ў XVII ст. засялілі стараверы. Адпаведна і могілкі, якія яшчэ завуць Басавымі, стварылі прадстаўнікі гэтай асаблівай праваслаўнай плыні.
На месцы спачатку напаткала расчараванне: пустка сярод прыватнай забудовы. Але не, вось жа сляды былога некропаля. Некалькі сучасных крыжоў з напамінам аб былых пахаваннях ды два сурʼёзных помніка прадстаўнікоў мясцовага купецтва Савы ды Пелагеі Дрыбінцовых. Патомныя ганаровыя грамадзяне, як сведчаць надпісы. Верагодна, знікалі могілкі ў савецкія часы і частка іх аказалася забудавана прыватным жыллём.
Сустрэў версію, што помнік Савы Цімафеевіча самы вялікі на Гомельшчыне. Сурʼёзная заявачка, але ў Навабеліцы я бачыў даволі высокую калону. Ну, тут бяз сродкаў вымярэння не разбярэшся.
А каб пабачыць уласнымі вачыма, трэба адшукаць перасячэнне вуліц Таўстога ды Энгельса.
1🔥259👏3👍2🙏1💯1
#гомель #sacral_industrial
Калі доўга шпацырыць па горадзе, краявіды могуць змяніцца самым цікавым чынам. Калі вырас у мясцінах, дзе побач толькі Свіслач ці Пціч, на якіх нават маторку не сустракаў, рачны порт - гэта пэўная экзотыка.
Вартавы сабака, што раптоўна напужаў пад час сузірання ўсяго гэтага металалому, наштурхнуў на ўспаміны і роздумы.
Якія цудоўныя часы і магчымасці былі ў дзяцінстве для так званага прамысловага турызму. Формула "Вы куды, гэта сакрэтны аб'ект? Я да маці на працу" працавала. Зімой наўпрост хадзілі на тэрыторыю кацельні, дзе чыгуначны насып утвараў цудоўную доўгую горку. З'ехаў на дупе ўніз, падзівіўся, як з цыстэрнаў мазут зліваюць. Прыгажосць!
Ці ў вёсцы можна было схадзіць за газіроўкай з аўтамата на мясцовы заводзік (а што, там усе так рабілі) і пабачыць шайтан-машыны ў працы. Прыгода з асвяжальнай узнагародай.
Да чаго гэта я? Ды не да чаго. Дзіўныя часы былі...
Запрасіце хто на завод у госці. Працу не прапаноўваць. Але, калі праца лёгкая і грошай шмат даюць, то прапануйце.
1❤43❤‍🔥7👍7⚡3👏2💯2☃1🔥1
sacral_BY
#магілёў #гара_цэгла #sacral_catholic #sacral_graveyard Вось гэтая капліца асабліва цікавая і прыгожая, хоць і знаходзіцца ў сумным стане. Адметная яна сваёй старажытнаегіпецкай стылістыкай. Дах трымаецца на чатырох егіпецкіх калонах, а бэлькі антаблементу…
Віншую з пятніцай, хлопчыкі ды дзяўчаты!
Бяз лішніх разваг, раптоўная менская егіпетаўшчына.
Бачылі такое? Што гэта? Былое казіно ці сакрэтная пахавальня нейкага моднага шляхціца?
#менск #sacral_urban
1😁55🌚9❤7👍4🤷‍♂3🤪2🙈1