sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Прапаную пачаць гэты панядзелак (якое пачаць? Палова дня ўжо прайшла)... працягнуць гэты дзень марозным чыгуначна-індустрыяльным краявідам. Ну хіба не прыгажосць? #sacral_industrial
#гомель #sacral_museum
Па-першае, калі ўзнікла пытанне (а яно сапраўды ўзнікла ў пэўных чытачоў), то папярэдні допіс быў вось з гэтага самага горада☝️ Ага, чарговы раз.
Па-другое, той самы горад – рэкардсмен па колькасці прысвечаных яму допісаў. Але дзіўна, што тут не было фотак з галоўнага гомельскага сімвалу – палацава-паркавага комплексу Паскевічаў. Пры тым, што наведаны ён быў даволі даўно.
Але сёння добрыя навіны, прыйшоў час выправіць абуральную несправядлівасць: прывёз новых, зусім свежых здымкаў з самых вантробаў. З галоўнага музею горада.
1❤41❤‍🔥9👍4👏1🌚1
👍13❤5🤝5
❤35👍8👏2
#гомель #sacral_museum
У дадатак да папярэдняга допісу. Выставачная тэма.
Вось парачка здымкаў з археалагічнай выставы, прысвечанай радзімічам. Сапраўдная архаіка. Рэчы, якім па тысячы гадоў. Мы вось жывем у ХХІ ст., лічым сябе разумнымі, можам прымусіць праз тэлефон ляцець тавары да нас з іншага краю свету, ведаем усякае пра космас. А хто можа здабыць жалезную ці медную руду з дапамогай завостранай палкі і адліць падвесачку? То-та ж! Таму асабіста я на такія рэчы гляджу з захапленнем.

А вось некалькі здымкаў з выставы, прысвечанай будаўнічым матэрыялам ХІХ-ХХ ст. Так бы мовіць, з чаго будавалі Гомель. Цэгла і кафля – таксама рэчы прывабныя, але мяне зацікавіла іншае. Ёсць у допісе здымак здымку (апошні), дзе бачны корпус гомельскай ЦЭС-1 1923 года. Цагляны стылёк, уласцівы прамысловым пабудовам з ХІХ па першую палову ХХ ст. Падобна, што зараз будынак знаходзіцца ва ўнутранай прасторы тэрыторыя прадпрыемства і пабачыць у жывую не атрымаецца. А каб не выстава, дык і не ведаў бы пра яго, увогуле...

У музеі ёсць і іншыя выставы, але гэтыя дзве падаліся найбольш цікавымі.
Чамусьці на сайце не знайшоў звестак пра тэрміны дзеяння выстаў.
1❤38👍6👏2💯1