sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard Манументальнае захаванне памяці аб памерлых – такое ж мастацтва, як жывапіс, архітэктура, скульптура (а агулам і не асабліва адрознае). Колькі існуе спосабаў зрабіць гэта прыгожа? Прыкладаў ва ўсім сьвеце вельмі…
#ваўкавыск #гара_цэгла #sacral_urban
З труною на ільвіных лапах мала што можа параўнацца па нечаканасці сустрэчы. Але гэтая цагляная камяніца таксама аказалася сюрпрызам. Пры чым, не тое, каб надта прыйшлося бадзяцца па горадзе раніцай. Усяго толькі пайсці на захад ад вакзалу на пошукі цікавай забудовы.
І што, шукаў забудову? Атрымай. Кашара канца ХІХ ст. у цагляным стылі.
Тады іх было больш (глядзі стары здымак). Збудаваны комплекс быў для кватаравання 16-й артылерыйскай брыгады расейскага войска, якая размяшчалася ў горадзе з 1888 г.
Цягам усяго ХХ ст. пабудовы выконвалі сваю функцыю для розных войскаў. У Другую сусветную тут быў лагер ваеннапалонных і перасылка габрэйскіх вязняў. Зараз кашара закінутая.
Побач будынак, падобны на кашару і быццам пазнейшага часу. Заняты офісамі і крамай.
1👍28❤15🤔2🤯1
#sacral_data
Сёння пра герб Радашкавічаў. Бо менавіта ў гэты дзень 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месцу герб. І пацвердзіў месцічам права на самакіраванне. Справа ў тым, што Магдэбургскае права горад атрымаў яшчэ ў далёкім 1569 годзе ад Жыгімонта Аўгуста (магчыма, гэтая падзея неяк звязана з Лівонскай вайной ды будучым заключэннем Люблінскай уніі).
«А што гэта за кабета захраснула ў тэкстурах брукаванкі на выяве гербу?» – спытаеце вы.
А гэта святы Стэфан. Першы хрысціянскі пакутнік, якога за хрысціянскую пропаведзь пабілі камянямі. Як бачым, выява 1792 году быццам трошкі лепш адлюстроўвае тую падзею. Агулам, чым больш глядзіш на здымак, тым больш задумваешся над зместам.
Такі сімвал быў абраны, верагодна, праз тое, што першы касцёл у паселішчы быў асвечаны ў гонар гэтага святога і святой Тройцы. А яшчэ бачым дату 1447 – гэта год першай пісьмовай згадкі Радашкавічаў, калі віленскі кашталян Пётар Гедыгольдавіч засноўвае той самы касцёл.
1❤45👍11👏3🙏2
#sacral_data
«У падарожным адзенні пахаваць яго казаў, а без гэтых катафалкаў, без тлумных працэсій, без коней прыбраных, без ламання коп'яў. Словам, ані найменшай цырымоніі не патрабаваў, з чаго ўсяго было відаць досыць волі яго, каб чалавек, такі высокі з нараджэння і такі высакародны, і прызнаны ў айчыне, толькі некалькі локцяў жалобы меў на труне»

– успамінаў нейкі мемуарыст хаўтуры Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі», што адбыліся 28 лютага 1616 году ў Нясвіжы. Былы віленскі ваявода наказаў, каб яго простую труну неслі да магілы жабракі, называныя ім «братамі».
Шляхта ў тыя часы мелі схільнасць да крайнасцяў у абодва бакі: ад непамерна дарагіх і пафасных пахаванняў, да вось такіх сціплых рытуалаў. Тым ня менш, Сіротка загадзя падрыхтаваў прыгожыя саркафагі для сябе і нашчадкаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела. І зараз там можна знайсці памятную пліту з яго выявай у вопратцы пілігрыма.
1❤40👍10🙏4
Трэба ўжо знайсці час і перарваць гэтую цішыню, бо неяк зусім сумна атрымліваецца. А сумаваць ёсць па чым: вымушаны прызнацца, што ўсю зіму прасядзеў дома. У сэнсе, не ладзіў адмысловых кантэнтаграфічных вандровак.
Але спадзяюся, хутка ўсё вернецца ў патрэбнае рэчышча і агулам, яшчэ ёсць, што прапанаваць чытачам.
Вось, ужо далучаю замалёўкі з апошніх выходных. З вітаннямі тым, хто дачакаўся і тым, хто нядаўна завітаў😉 Працяг будзе.
1❤50👍13⚡4🔥2👏1
#поразава #sacral_orthodox
Раптоўна, пачынаем сераду з праваслаўнай царквы ў старажытным мястэчку ў Гарадзенскай вобласці.
Царква носіць імя ў гонар сьвятой Тройцы і пабудаваная ў другой палове ХІХ ст. А мястэчка завецца Поразава (ці Поразаў), некалі мела гонар карыстацца Магдэбургскім правам, але пра гэта потым.
Добрага ранку, спадарства!
1🔥41👍11❤‍🔥5❤4👏1🙏1🤝1