sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard
Сёння шпацыр па могілках. Чарговы і доўгачаканы. Напэўна, варта тут затрымацца і паразглядаць высокую (як тыя крыжы) культуру чалавечай памяці. Працяг будзе, але пакуль спыніцеся і пасузірайце.
1❤36👍15🙏22
#sacral_data
У гэты дзень 1875 году памёр, народжаны ў Горадні мастак-баталіст, Януар Сухадольскі.
А гэта значыць, нагода згадаць стары допіс пра яго, згадаць музей у гомельскім палацы і згадаць нагоду, каб яго наведаць: менавіта там можна пабачыць пэўныя яго творы.
Напрыклад:
▫️Ахалціхская бітва 1828 году;
▫️Здача фартэцыі Абас-Абады;
▫️Здача фартэцыі Эрзурум.
🙏29👍7💔5❤1
❤25👍5
sacral_BY
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard Сёння шпацыр па могілках. Чарговы і доўгачаканы. Напэўна, варта тут затрымацца і паразглядаць высокую (як тыя крыжы) культуру чалавечай памяці. Працяг будзе, але пакуль спыніцеся і пасузірайце.
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працягнем шпацыр па поразаўскіх могілках.
Ну, гэта пацягне на мясцовую дамінанту. Не тое каб капліца, але нейкая сямейная пахавальня. Належала роду Булгарыных (хм, продкі, відаць па прозвішчы, не тутэйшыя). На жаль, інфы па гэтых спадарах не знайшоў, ды і ня ўсе імёны зараз разглядзець сам магу (справа ж даўно была). Але сеціва падкінула цікавае. Сярод прадстаўнікоў роду быў ураджэнец Меншчыны – Фадзей\Тадэвуш Булгарын. Чалавек займальнай (і не адназначнай) біяграфіі: сын удзельніка паўстання Касцюшкі, ваяваў супраць Напалеона, а пазней за яго. Сімпатызаваў дзекабрыстам снежанцам, а потым стаў інфарматарам 3 аддзялення (палітычная паліцыя). Па ўспамінах меў кепскі характар і за сваю сатырычную творчасць у бок кіраўніцтва неаднаразова цярпеў ад гэтага самага кіраўніцтва. А калегі па літаратурнай дзейнасці самі крэмзалі пра яго крытычныя жарты.
Ну так, ад вышэй пералічанага мы прыйшлі да галоўнага: спадар Булгарын – расейскі пісьменнік. Так яго пазіцыянуюць. Але сам сябе ён лічыў ліцьвінам (часам прыроджаным палякам ці чалавекам рускай культуры), а пэўныя сябры называлі беларусам. Вось, што ён сам пісаў пра нашу мову:
«Тая мова, якую я называю беларускай, польскія гісторыкі ды філолагі называюць руськай. Гэты "ь" пасля "с" складае ў іх розніцу паміж народам і моваю руськім ды рускім, ці літоўскім. У сутнасці, гаворка, якой пісаліся дыпламатычныя акты ў Літве: беларуская».

А яшчэ ён аўтар плутовского круцельскага раману «Іван Выжыгін», у якім згадваецца як сама Беларусь, так сустракаецца тая самая «руськая гаворка». Сам не чытаў, але трошкі заінтрыгаваны. Патэнцыйна цікавы літаратурны помнік з пэўнай прэзентацыяй, усё ж і ня вельмі, але старажытнай Беларусі ад чалавека са спецыфічным бэкграўндам.
А з могілкамі (ага, допіс пра іх, нагадаю) мы яшчэ ня скончылі. Працяг будзе.
1❤30👍14👏3🙏1🌚1