sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#поразава #sacral_catholic Касцёл арханёла Міхаіла пабудавалі ў 1828 годзе. Помнік класіцызму. Стыль мала, што сур'ёзны, дык яшчэ бутавы мур дадае нейкай хтанічнай суворасці. Жорстка і палельна-перпендыкулярна. Усё ў духу нашчадкаў Палемона, што засвоіўшы…
#поразава #гара_цэгла #sacral_urban
Калі ў касцёл трапіць можа не любы мінак (дачакайцеся сьвята і прыходзьце на імшу. Верагодна, учора можна было), то былую плябанію ксяндза наведаць можа кожны жадаючы. Але хіба кожнаму яно патрэбна? Менавіта нам - безумоўна, так! Запрашаю. Але глядзіце пад ногі і беражыце галаву.

Калі касцёл цягам ХІХ-ХХ ст. не спыняў сваю дзейнасць (нават ня гледзячы на спробы зачыніць пасля паўстання 1863 г.), то плябанію, пабудаваную ў 1907 годзе, ужо пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады выселілі ксяндза і зладзілі ў будынку школу. Ня ведаю, ці гэта было адзінае прызначэнне ад новых уладаў і да якога часу школа тут існавала, але вось ёсць у сеціве старыя здымкі з вучнямі, дзе можна бачыць порцік установы.
1❤33👍11💔3❤‍🔥1
#поразава #гара_цэгла #sacral_jews
Ну тут у нас заявачка на амаль унікальны помнік архітэктуры. Сінагога сярэдзіны ХІХ ст. пабудаваная з бутавага камення. Чаму амаль унікальны? Усё ж яна такая не адзіная. Я заўважыў яшчэ прыкладна 1,5 падобныя на нашай тэрыторыі (і не факт, што гэта ўсё), але тэндэнцыя такая: будынкаў сінагогаў у Беларусі шмат і ў асноўным яны цагляныя ці драўляныя. Таму сузіраем, напаўняемся, ганарымся✊
1❤47👍5⚡1👏1
sacral_BY
#поразава #гара_цэгла #sacral_jews Ну тут у нас заявачка на амаль унікальны помнік архітэктуры. Сінагога сярэдзіны ХІХ ст. пабудаваная з бутавага камення. Чаму амаль унікальны? Усё ж яна такая не адзіная. Я заўважыў яшчэ прыкладна 1,5 падобныя на нашай тэрыторыі…
#поразава #sacral_jews #sacral_graveyard
Ну, калі ў мястэчку была такая сур'ёзная сінагога (кажуць, іх было нават дзве, драўляная даўно згарэла), павінны быць і могілкі. Усё так. Любімая мапа на смартфоне нават абяцала два пагосты (відаць, па колькасці сінагогаў). Ну, па змесце здымкаў вы маглі здагадацца, што рэчаіснасць куды больш сціплая.
Ужо ня ведаю, ці былі сапраўды пахаванні на першай пляцоўцы, але зараз гэта больш падобна на зарослую сметніцу. А вось у ляску побач, на пагорку, ужо цікавей, ужо верым. На здымках літаральна ўсе (тры) мацэвы, што давялося пабачыць. Ураджай невялікі, але як ёсць. Магчыма, каштоўныя каменныя помнікі нябожчыкаў пайшлі на больш прагматычную службу жывых людзей. Гучыць непрыгожа, але ў складаныя часы людзям уласціва паступаць цынічна. Можам іх вінаваціць? Можам (хто на забароніць?), але не абавязаны☝️ і гэта ўсё здагадкі.
🔥19❤15👍7😢22🙏1