sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#узляны #sacral_jews #sacral_graveyard Як і абяцаў вышэй, пачнем могілкавыя (пераважна) прыгоды на абшарах былога Ігуменскага павету (а зараз Пухавіцкі раён), адным вокам зазірнем у суседнюю Меншчыну. Сённяшняя вёска знаходзіцца недзе паміж Дудуткамі і па…
#самуэлева #гара_цэгла #sacral_dominium
Ад пачатку цікавостак на маршруце (ён, дарэчы, ажыццяўляўся на ровары) перанясемся ў дальнюю кропку маршруту – вёску Самуэлева. Гэта ўжо раён Менскі, а не Пухавіцкі, але ў ХІХ ст. усе гэтыя землі адносіліся да Ігуменскага павету. Чаму я ўспамінаю менавіта ХІХ ст? Таму, што з таго часу да нас дайшлі парачка гаспадарчых будынкаў былога маёнтка. Першы ўжо занядбаны, другі выкарыстоўваецца пад жытло.
У пачатку ХІХ ст. вёска належала Дамініку Гераніму Радзівілу. У 1812 годзе выступіў на баку Напалеона. Працягнуў яму служыць і пасля паразы ў Расейскай імперыі. Загінуў у 1813 годзе падчас бітвы пры Ганау (суч. Нямеччына). Яго дачка пабралася шлюбам з Ільвом Вітгенштэйнам – сынам расейскага генерал-фельдмаршала Пятра Хрысціянавіча (у 1812-м, зразумела, змагаўся на іншым баку). А ўжо бліжэй да канца стагоддзя маёнтак набыў прадстаўнік уплывовага на Меншчыне роду, што таксама меў сваяцкія стасункі з Радзівіламі – Эмерык Гутэн-Чапскі. Мяркуючы па лічбах на падмурку свірану, будынак пабудаваны пры ім.
На жаль, не захаваліся ў Самуэлеве вадзяны млын і бровар, што калісьці складалі важныя пункты прыбытку маёнтка. Але прыемна пабачыць і такое.
А мы рушым далей. Працяг будзе.
1❤30👍8💔2🤷‍♂1⚡1👏1
#sacral_data
31 траўня 1996 году пасярод поля ля вёсцы Антонава Пухавіцкага раёну быў усталяваны знак "Геаграфічны цэнтр Беларусі". Раптоўна падкраўся 30-гадовы юбілей.
А вось здымак 8-мі гадовай даўніны, дзе адмэн адпачывае ў гэтым самым цэнтры пасля доўгага кручэння понажаў і напаўняецца. Больш прыстойнага фота не знайшлося.
А вы ведалі, бачылі такое?
🔥45👍14❤6👀1
🔥19❤8👍7
sacral_BY
#самуэлева #гара_цэгла #sacral_dominium Ад пачатку цікавостак на маршруце (ён, дарэчы, ажыццяўляўся на ровары) перанясемся ў дальнюю кропку маршруту – вёску Самуэлева. Гэта ўжо раён Менскі, а не Пухавіцкі, але ў ХІХ ст. усе гэтыя землі адносіліся да Ігуменскага…
#войраўка #sacral_orthodox #sacral_graveyard
А мы працягваем падарожжа па прасторах былой Ігуменшчыны. Калі вы калі-небудзь ездзілі з Менску ў музей у Дудутках, то маглі бачыць гэтае месца. Могілкі ля вёскі Войраўка. А там капліца, якую цяжка не заўважыць. Прысвечана Уваскрасенню Хрыстову і пабудавана ў 2006 годзе. Але там ёсць шыльда, на якой пазначана, што капліца існуе з 1886 году. Проста яе разабралі і пабудавалі нанова.
Тут у нас атрымлеваецца нейкі парадокс карабля Тэсея: калі ўсе часткі аб'екту замянілі на новыя, гэта той самы абʼект?
Ну-у... па Арыстоцелю, нагод апісваючых абʼект існуе тры: матэрыял, форма, і галоўнае – сутнасць. Ня ведаю, як выглядала і з чаго была папярэдняя капліца, але згодна з апошнім крытэрыям, мы маем справу з той самай старой капліцай. Існуюць і іншыя канцэпцыі. Напрыклад, што капліц, агулам, не існуе. Абірайце, што больш падабаецца. На мой погляд, Арыстоцель – норм.

А яшчэ недалёка ад могілак па дарозе быў заўважаны бюст нейкага сурʼёзнага мужчыны. Непадпісаны. Твар ягоны мне не знаёмы. Хто такі і што тут робіць так і ня высветліў. Мо вы пазнаеце?
1🔥23❤8👍6👎1
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard
Калі не арыентавацца па мапе, можна асабліва не заўважыць, што Войраўка скончылася і пачалася вёска Шабуні. А гэта, насамрэч, тое месца, што натхніла на тое падарожжа. І ўсё дзеля драўлянай капліцы на могілках. І капліцы старажытнай, асабліва для дрэва – канец XVIII стагоддзя. Канешне, рамонтаў з таго часу хапала, але тут, як з тым Тэсеевым караблём. Дошкі змяняліся, але капліца такая ж драўляная і так жа носіць імя святога Роха.
Дарэчы, Рох з Манпелье – каталіцкі святы і цудатворац з XIV ст. Абаронца ад пошасцяў. І менавіта з апошнім звязана асвячэнне храму яго імем. Паводле легенды, эпідэмія халеры скончылася пасля таго, як жыхары набылі і ўсталявалі абраз Роха на алтары. Сціплая легенда атрымалася. Паглядзіце якая прыгажосць, у такім месцы абраз мог бы з'явіцца людзям і цудоўным чынам. Ці то запозны час для такіх цудаў, ці ўласцівасць іншай канфесіі. Але ж якая прыгажосць!
1❤‍🔥39👍17❤7⚡1🙏1