sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#дудзічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
І вось мы падышлі да фінальнага босу вясновага падарожжа па Пухаўшчыне – урочышча Кобань!
Гэты ўзгорак мае салідную гісторыю. Бо перш за ўсё, гэта археалагічны помнік, гарадзішча ранняга жалезнага веку. То-бок, людзі тут пачалі займацца сваімі справамі недзе пару тысяч гадоў назад. Насыпалі валы, вырылі роў. Але пазаўчора (не літаральна. У гістарычных маштабах) шляхецкая сям'я зладзіла тут родавыя могілкі. Таму зараз тут можна пабачыць помнікі Аляксандра Ельскага, яго жонкі, іншых прадстаўнікоў роду і, відаць, іншых прадстаўнікоў роду чалавечага.
3❤34👍7🙏22
❤‍🔥17⚡3👍3☃2
sacral_BY
#дудзічы #sacral_graveyard #sacral_catholic І вось мы падышлі да фінальнага босу вясновага падарожжа па Пухаўшчыне – урочышча Кобань! Гэты ўзгорак мае салідную гісторыю. Бо перш за ўсё, гэта археалагічны помнік, гарадзішча ранняга жалезнага веку. То-бок, людзі…
#sacral_data
Як сваечасова з’явіўся допіс пра могілкі Ельскіх у Дудзічах! Бо сёння прыйшоў час успомніць прадстаўніка гэтага роду – Аляксандра, які ня толькі пахаваны менавіта тут, але і нарадзіўся ў гэтым маёнтку 16 чэрвеня 1834 г.
Важная асоба для Беларусі. Яго можна лічыць адным з пачынальнікаў навуковага беларусазнаўства. Але давайце па парадку.
У 1857 годзе, па смерці бацькі, Аляксандр атрымлівае ў спадчыну маёнтак Замосце (зусім побач з Дудзічамі), кідае вайсковую службу, каб засяродзіцца на гаспадарчай дзейнасці. Акрамя таго ён пачынае збіраць матэрыялы для ўласнага музею, што прысвечаны пераважна Беларусі: мастацкія, археалагічныя, нумізматычныя, а галоўнае, літаратурныя экспанаты. Ад часоў Францыска Скарыны да блізкіх яму па часе твораў.

«Шаноўны мой зямляча! Пасылаю Вам прывітанне, прашу ласкава прыслаць мне кнігу пана Ул. Вярыгі з Вашай прадмовай «Беларускія паданні», якая толькі што выйшла ў Львове. Я рупліва збіраю ўсё, што датычыць беларускай літаратуры, і хацеў бы мець названую кніжку, якую цяжка дастаць у краі...»

- з ліста да этнографа і фалькларыста Яна Карловіча.

А. Ельскі ня толькі збіраў літаратурныя творы, але і сам шмат пісаў у перыядычных выданнях ды асобнымі тамамі падпісваючыся псеўданімамі Бацян з-над Пцічы ці Літвін-грамадзянін. Пералічваць працы ня буду, бо там шмат. Ня толькі твораў але і кірункаў.
У 2004 годзе выйшаў зборнік «Выбранае» з тэкстамі А.Е. Бачыў гэты томік у анлайн-барахолцы, але прамарудзіў і не паспеў набыць. Зараз шкадую.

Частку сваёй калекцыі Ельскі падараваў Кракаўскаму універсітэту, частку адправіў у Вільню, але шмат чаго наўпрост згарэла ў часы Першай сусветнай вайны, якую сам сабж не перажыў.

«Нельга сумнявацца, што яшчэ і Беларусь будзе жыць сваім духоўным жыццём і выпрацуе сваю «гаворку» да ступені «мовы». Мова штодзень перайначваецца, калі мае для гэтага прастор, і гіне ці камянее, калі зменіцца лёс і яна адыграе сваю ролю ў грамадстве. Але Беларусь, амаль некранутая, мае будучыню не народаў, што аджылі, а тых, якія цягнуцца да жыцця, як кветка пад праменнямі сонца. О! He згінем і мы, і маладыя нашы браты! Я веру ў гэта...»

Спадзяюся, А.Е. ганарыўся б нашчадкамі. Ганарыўся б??!🤨

Паводле главы з кнігі «Зорка філаматаў» Кастуся Цвіркі.
1❤‍🔥28👍6👀3⚡2🤷‍♂1🙏1
#жылічы #sacral_track
Па-за чаргой напішу нататку пра апошняе падарожжа. Нават назва будзе:
«Вяртанне праз 7 гадоў ці лагістычнае пекла»

Ну як пекла? Давайце па парадку.
Сабраўся паглядзець, што там нарабілі ў беларускім «версалі». Першы раз быў у палацы ў 2019-м, калі актыўна праходзілі будоўлі\рэстаўрацыі. Тады мяне зручна завезлі на аўто. Гэтым разам такой магчымасці не было і вандроўка атрымалася нашмат весялейшая:
Раніцай (каля 9 гадзіны) шуруем на маршрутцы Менск-Бабруйск. Там на аўтавакзале шукаем рэйс у бок Рагачова. На маё шчасце, была пятніца, а гэта значыць, што ў 11:30 ёсць бусік на Доўск. Трэба выскачыць у вёсцы Перасека, збочыць з трасы і неяк пераадолець 6-7 км, каб апынуцца ў Жылічах. Вельмі зручна там на павароце сустракалі аднаго з пасажыраў «Жыгулі». А чаму б ня сесці на хвост да іх? Без праблемаў.
Мы на месцы. Гадзінка-другая, агляд скончаны. Трэба вяртацца. Ёсць аўтобус... а 19-й. Вой, не, доўга. Выходзім на вялікую дарогу з працягнутай рукой.
- Вам куды?
- Перасека. Ці мо ў Бабруйск едзеце?
- Не, да Вялікіх Бортнікаў давязу.

Шыкоўна, гэта куды бліжэй да культурнага гораду. Выскокваю на прыпынку, азіраюся. Падыходзіць хлапец, суе паперку. Там расклад мясцовай маршруткі: праз 20 хвілін адчальваем у Бабруйск. Ну а далей самі разумееце...
Карацей, маршрут складаны, быццам, але так удала склалася, што амаль без усіх гэтых чаканняў і пакутаў на шашы з выцягнутай рукой.

Пазней запілую допіс у стылі «было\стала». А пакуль паскарджуся: як гэта так? Такі амбіцыйны і дарагі праект! Такое месца перспектыўнае! І ніякага табе зручнага аўтобуса, каб туды-назад пракаціцца. Тым больш, што ў Жылічах цэлы каледж ёсць. Навучэнцы ж неяк павінны дабірацца.
На сёння ўсё. Працяг будзе.
1❤32👍13🤷‍♂2🌚2😨1
#вілейка #sacral_jews #sacral_graveyard
Шмат тых, хто бачыў апошнюю «сторыз» на канале, пазналі месца, пра якое зараз пойдзе гаворка. Канешне, гэта горад Вілейка. Толькі сёння не самая відавочная славутасць, а весткі з ускраін: могілкі! Пры тым юдэйскія. Пры тым гэта першыя габрэйскія могілкі, што наведаў адмін некалі даўно (больш за 10 гадоў прайшло). Тады я яшчэ не зразумеў, што пабачыў. Пабачыўшы за столькі гадоў шмат-шмат розных могілак (юдэйскіх, у дадзеным выпадку), не магу прыпомніць, дзе б яшчэ так масава выкарыстоўвалі падобныя саркафагі з бетону? Няўжо перад намі ўнікальны аб'ект? Вельмі, ведаеце, падобна.
Лёс гэтых могілах ня просты (але не ўнікальны): пасля вайны з могілак бралі пясок, разбівалі бетон, каменныя мацэвы цягнулі для гаспадарчых патрэбаў (і зараз недзе ёсць хаты з надмагіллямі ў падмурку) ды не захавалася ніводнай гранітнай шыльды з саркафагу. Мяркуючы па нішах у бетоне яны былі. А яшчэ дайшоў стары здымак, які яшчэ яскравей пацвярджае гэтую версію (зазірні ў каментары).
1❤35💔5👍3🤬3😢1😨1
❤10👍2