#sacral_data
25 чэрвеня 1892 года пайшоў з жыцця ўраджэнец Віцебшчыны – Іван Чэрскі. Не ў сябе дома на ложку, а недзе на берагох ракі Калымы, ужо недалёка ад Паўночнага Ледавітага акіяну. Проста паглядзіце на мапу. Вось гэта падарожжа! Ды ў ХІХ ст. Там, канешне, ужо жылі людзі, падданыя імперыі, але ўяўленні пра наваколлі былі, мякка кажучы, недасканалымі. Вось менавіта спадар Чэрскі быў адным з тых, хто гэтыя веды ўдасканальваў. Давайце хуценька прасочым яго шлях да дамавіны ў далёкай вёсцы Калымскае.
У 1863 годзе 17-гадовы студэнт Янка далучыўся да паўстанцаў Каліноўскага (кажуць, нават непасрэдна да атраду Кастуся), трапіў у палон, быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сібіры. Там-сям неяк выжываў, але галоўнае, што сустрэў калегу-паўстанца Аляксандра Чаканоўскага, які даў маладзейшаму Чэрскаму базу ведаў па геалогіі. Далей іншыя цудоўныя сустрэчы, самаадукацыя і ў пачатку 70-х маем сур'ёзнага навукоўца, які хоць і ня вольны чалавек, не зусім здаровы, але гатовы да доўгіх экспедыцый.
З галоўных дасягненняў, што паспеў зрабіць Чэрскі за свае ня поўныя паўстагоддзя жыцця:
- геалагічна-геамарфалагічнае даследванне берагоў Байкалу, мапай якога карысталіся ажно да 1940-х гг;
- геалагічнае даследаванне Сібірскага паштовага тракту, што пазней стане Транссібірскай чыгуначнай магістраллю, у тым ліку, дзякуючы намаганням высланага беларуса;
- даследаванне берагоў рэк паўночна-ўсходняй Сібіры (экспедыцыя, якую ён так і не скончыў).
Спадар Іван адчуваў, што гэта☝️ягоная апошняе падарожжа, таму ў 1890 годзе паспявае, першы раз за шмат гадоў, наведаць радзіму, сваякоў на Віцебшчыне.
25 чэрвеня ў навукоўца пачаўся моцны прыступ задышкі, з горла пайшла кроў, вечарам І. Чэрскі сканаў ад сухотаў. Тры дні, праз буру, удзельнікі экспедыцыі (яго жонка Маўра ды праваднік казак Растаргуеў) не маглі адплыць да заімкі Калымскае, а пасля некалькі дзён дзяўблі замёрзлую зямлю, каб выкапаць магілу. Пахаванне адбылося толькі 1 ліпеня (вось такое лета!). Паставілі драўляны крыж з агароджай. У 1943 годзе тут паставілі каменны помнік.
Што цікава, жонка Чэрскага павяла экспедыцыю далей, да Ніжне-Калымску.
У гонар нашага земляка было названа шмат геаграфічных абʼектаў: горы, хрыбты, вулкан, ледавік, пасёлак, вуліцы.
На радзіме яго імя носіць вуліца ў Верхнядзвінску, музей у вёсцы Валынцы. У 95 годзе выпусцілі паштовую марку з ім. А яшчэ ў Іркуцку існуе таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
На здымках старонікі “За даляглядам айкумены” В.А. Ярмоленкі.

1❤🔥32🙏4👍3🔥3❤1💔1😇1
#вілейка #sacral_orthodox
Не самы цікавы мураваны помнік, але якая назва! - Храм Марыі Егіпецкай! Экзатычна? Трошкі. Але ж само хрысціянства да пэўнага часу было экзотыкай, а многія галоўныя персанажы - ураджэнцы Палестынаў, Сірыяў і гэных іхных Егіптаў. А жыціе ў Марыі было цікавае: зарабляла блудадзействам у Александрыі, потым адкрыла сваё сэрца Ісусу, пакаялася і сышла маліцца ў палесцінскую пустыню. Там яе знайшоў іераманах Засіма (збягаў туды пасціцца). Праз год Марыя ўжо пайшла да Засімы на прычасце. Пайшла пешшу па водах Ярдану. Гэта VI ст. Тады такое здаралася. Яшчэ праз год Засіма знайшоў Марыю на старым месцы нябожчыцай і папрасіў мясцовага льва (VI ст, не здзіўляйцеся) вырыць ёй магілу.
Прападобная Марыя лічыцца заступніцай тых, хто змагаецца з цялеснымі спакусамі ды блуднымі думкамі. Частку грошай на гэты храм ахвяраваў арлоўскі дваранін Апалон Рэдкін. Менавіта ён пажадаў, каб царква насіла імя гэтай сьвятой. Вось дзе загадкавыя абставіны: чаму Марыя Егіпецкая і што звязвала спадара з Вілейкай?

❤27👍10🤔6❤🔥1👏1😁1
#вілейка #sacral_catholic
Чым больш прыязджаю ў Вілейку, тым больш падабаецца гэты касцёл. Паглядзіце, гэта ж канцэнтраванае сярэднявечча! А між тым храму трошкі больш за 100 гадоў. Вось гэта я разумею, настальгаваць па часах, якія дакладна памятаць немагчыма.
Гісторыя рымска-каталіцкага цаглянага дойлідства ў Вілейкі трошкі нагадала сітуацыю ў Пружанах: мураваны храм заснавалі яшчэ ў 1862 годзе, але ў 1863-м здарылася паўстанне і нейкім цудоўным чынам з будынку атрымалася праваслаўная царква. Мясцовыя каталікі да пачатку ХХ ст. туліліся ў драўлянай капліцы, а пасля «маніфесту аб верацярпімасці» і фундацыі Аляксандра Любанскага (краёўца ды сябра МТСГ) з'явілася вось гэта прыгажосць.
Пойдзем глядзець, што там унутры?

1❤51👍10🙏4👏1
sacral_BY
#вілейка #sacral_catholic Чым больш прыязджаю ў Вілейку, тым больш падабаецца гэты касцёл. Паглядзіце, гэта ж канцэнтраванае сярэднявечча! А між тым храму трошкі больш за 100 гадоў. Вось гэта я разумею, настальгаваць па часах, якія дакладна памятаць немагчыма.…
#вілейка #sacral_catholic
Нарэшце цагляны волат у цэнтры Вілейкі адчыніў сваю браму аднаму старому валацузе. Яшчэ б! Справа ж у нядзелю была. Трошкі няёмка здымаць падчас імшы (раніцай сціпла пастаяў, вырашыў пагуляць, вярнуўся - зноў імша). Але нічога, калі не скакаць перад алтаром і не замінаць прыхаджанам, то праблем ня будзе. А яшчэ можна ўразіцца як цэлы храм людзей хорам моліцца па-беларуску(а іншым разам па-польску, але гэта не так уражвае ).
Што можна сказаць пра інтэр’ер? Роспісы хоць і рэстаўраваліся ў 70-я і 90-я гг., агулам, мелі неблагое захаванне. Як і падлога. Касцёлу, увогуле, пашчасціла мала пацярпець у ваенныя часы. За саветамі ў храме быў склад, а пазней канцэртна-выставачная зала.
Нарэшце цагляны волат у цэнтры Вілейкі адчыніў сваю браму аднаму старому валацузе. Яшчэ б! Справа ж у нядзелю была. Трошкі няёмка здымаць падчас імшы (раніцай сціпла пастаяў, вырашыў пагуляць, вярнуўся - зноў імша). Але нічога, калі не скакаць перад алтаром і не замінаць прыхаджанам, то праблем ня будзе. А яшчэ можна ўразіцца як цэлы храм людзей хорам моліцца па-беларуску

1❤50👍8👏1🙏1