sacral_BY
Photo
#sacral_data
У красавіку ўспаміналі аўтара аднаго з ранніх дыярыюшаў (дзённікаў) у Беларусі з цікавымі ўспамінамі пра гістарычныя падзеі – Багуслава Казіміра Маскевіча. А сёння народзіны яшчэ больш ранейшага прадстаўніка гэтага жанру, бацькі вышэй згаданага – шляхціца Самуіла Маскевіча, што нарадзіўся 17 ліпеня 1580 года.
Успаміны яго пачынаюцца са шляхецкага рокашу, дзе сам сабж быў на каралеўскім баку. Але найбольш цікавыя падзеі, што ў расейскай гістарыяграфіі называюць «Смутай», у якіх пан Маскевіч прымаў непасрэдны ўдзел. Давайце трошкі прасякнемся тымі прыгодамі праз выдзертыя з кантэксту цытаты:
“У пытанні веры сярод простага люду [пануе] вялікае невуцтва. Калі кароль падышоў да Смаленска, навакольны люд начаў уцякаць з быдлам у лясы, беручы з сабой з дому i абразы, на якія ўскладае празмерныя спадзяванні. Таму калі нашыя, шукаючы ў лесе спажывы, натрапілі на ix i адабралі быдла, яны, гневаючыся на абразы, на знак ганьбы паразвешвалі ix на дрэвах дагары, кажучы: «Мы молімся вам, a вы нас ад Літвы не ўбераглі»
“нам там аказалі мілы прыём, папы паводле тамтэйшага звычаю сустрэлі нас з абразамі, з хлебам-соллю. Тут прабылі мы тыдзень; штодня прыбывалі са Сталіцы маскоўцы са свежымі навінамі, што ўжо, ужо з адчыненымі брамамі чакаюць нашага прыходу.
Самазванец, [які перабываў] у Калузе, калі даведаўся пра выграную намі бітву i пра тое, што маскоўцы ўжо адправілі Шуйскага ў манастыр, таксама паспяшаў з Калугі да Сталіцы i спыніўся з другога боку, за мілю ад Масквы, разам з Янам Сапегам, усвяцкім старостам. Гэта спарадзіла сярод маскоўцаў разлад, бо народ аддаваў перавагу яму, a баяры каралевічу”
“нашыя, не стрымліваючы сябе, не здаволіўшыся замірэннем, паводзіліся настолысі пыхліва, што бралі любую ўпадабаную рэч, нават у самых знатных баяраў гвалтам адымаючы жонак i дачок. Тое надзвычай абурыла маскоўцаў, i сапраўды было за што. Па нашай парадзе, каб запабегчы тым злоўжыванням, яны пагадзіліся на грашовую аплату нашага пастою (па 30 злотых на каня), самастойна збіраючы яе з городов праз сваіх пасланцоў”
“Некалькі тыдняў пражылі ва ўзаемным недаверы. Нібы й сябруем з імі, a за пазухай камень, як у ix кажуць; бываем адзін у аднаго на банкетах, a ўсё ж яны нам не давяраюць. Мы таксама мусілі захоўваць вялікую асцярожнасць”
“Той, напіўшыся, стрэліў некалькі разоў у абраз Найсвятой Багародзіцы, намаляваны на муры тае брамы, на што баяры прыслалі пану Гасеўскаму скаргу. У коле яго асудзілі на смерць i, адцяўшы рукі, кінулі ў вогнішча i спалілі на стосе перад той самай брамай”
“Паўсюль вельмі шмат як мураваных, так i драўляных цэркваў, i калі ва ўсіх цэрквах пачыналі званіць на абедню, здавалася, што чуеш штосьці неверагоднае. Мы ж усё гэта за тры дні ператварылі ў попел, такая вялікая краса гэтага места згінула за даволі кароткі час; уцалелі толькі два замкі Крым i Кітайгарад, у якіх мы самі ратаваліся ад агню. Пазней яны спалілі i Кітайгарад, a Крым мы пакінулі цэлым”
“Пан Сапега, нядоўга пахварэўшы, памёр у Сталіцы 8 iulii. Войска, што было пад яго камандаваннем, 18 iulii, праз паўтара тыдня па яго смерці, разышлося са Сталіцы па валасцях: не хацела падначальвацца ні нашаму рэгіментару, ні каму іншаму, трымалася свайго інтарэсу, рабіла набегі, прыпякала маскоўскія азадкі i таму добра пачувалася. Каралю не служыла, за выключэннем некалькіх тыдняў, адбытых пад Сталіцай, але ўсё ж узяло плату за 10 чвэрцяў. Цела п. Сапегі вазілі за сабой, пазней адправілі ў Літву”
“Кароль, даведаўшыся пра выхад нашых войскаў са Сталіцы (ён ніяк не мог зразумець прычыны i не даў веры дэкларацыі нашых паслоў), загадаў адправіць ва ўсе гродскія суды ўніверсалы, што ідзе з Масковіі свавольнік, якога трэба паўсюль біць i не пускаць”
І ў канцы трошкі больш жыццясцвярджальнага:
“25 februarii 1615 ездзіў з п. Міхалам Храптовічам у Падароск, у сваты да маёй дваюраднай сястры, паненкі Разаліі Аўсянай.
1 сакавіка у Падароску, на мясапуст п. Храптовіч даваў паненцы марцыпаны”
А ў каментарах можна пачытаць дыярыюш цалкам.

3❤22👍5 4🤔2👏1
sacral_BY
#вілейка #sacral_urban Ёсць у Вілейцы цікавы помнік. Прысвечаны экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча па рацэ Вяллі ў 1856 годзе. Вынікі яе ён апублікаваў у сваёй працы «Вялля і яе берагі», дзе сабраныя краязнаўчыя, этнаграфічныя, геаграфічныя звесткі. Знайшоў…
#waldmachtfrei #sacral_track
Калі ўжо ўсплыла🤭 тэма падарожжаў па рацэ Вяллі, то прыйшоў час успомніць, што справа графа Тышкевіча жыве, хаця і ў куды сціплейшым выглядзе. Вось гады 3 назад пакарыў 40 з нечым км па рацэ ад Вілейкі да Залесся. А потым доўгі час планаваў і спрабаваў падысці да працягу гэтых прыгодаў. Калі першы раз меркавалася пераважна класічнае сузіранне прыроднай прыгажосці, то сплаў, пра які распавяду сёння, акрамя шыкоўных краявідаў, напоўнены цікавосткамі, якія стварыў чалавек.
Гэтым разам атрымалася прайсці 50 км. Гэта ня шмат. Але былі запланаваныя шматлікія прыпынкі для збору кантэнту і атрымання асабістай асалоды. Напрыклад, даводзілася пакідаць човены (плылі ўдвох, але і сыходзілі разам) і ўвесь рыштунак на беразе, каб гадзінку паблукаць па вёсцы. Ганаруся суайчыннікамі: нічога не скрадзена, човен не прабіты! Таму разлік быў, што сплаў расцягнецца больш, чым на 2 дні. І не памыліўся.
Але давайце больш канкрэтна, як прайшло:
Раніцай скокнулі на электрычку Мінск-Гудагай, выйшлі на прыпынку Залессе ў 13:30. Трэба забегчы ў краму па прыпасы і пратопаць пару км да ракі. Надзімаем човены, пакуемся, павеславалі!
Першыя паўдня прайшлі ў сузіранні прырода, высокіх берагоў, розных птушак і пошуку зручнага месца для стаянкі. Гэта заўсёды напружаны момант, бо лепшае месца ты бачыў раней, а хутка сонца сядзе і трэба б ужо некуды прыткнуцца. Мы і прыткнуліся.
Другі дзень пачаўся на світанку а пятай гадзіне. Спраў жа шмат. І прышпільныя мясціны пачаліся амаль адразу. Касцёлы, камяні, тут сядзіба была раней, шукаем крыніцу, каб вады набраць. Данюшава, Жодзішкі, Дубок. А 15 гадзіне маршрут скончаны. Хутка, чо. Але гэта не кажа, што мы адправіліся дадому. Не, яшчэ адна начоўка ў намёце, бо аўтобус будзе толькі заўтра (і бывае ён не кожны дзень). Завязе да Смаргоні, а там на цягнік. А да аўтобусу трэба выйсці з лесу і прайсці 3 км да вёскі. У лесе, дарэчы, няма сувязі. Ня толькі інтэрнэту, але і патэліць немагчыма. Як і ў вёсцы на супрацьлеглым беразе. А яшчэ на Вяллі, па адчуваннях, паднялася вада. Як тры гады назад, ужо не даводзілася цягаць човен па рэчышчы праз мялізны.
Такія справы. Пазней допісы з падрабязнасцямі.

2❤26❤🔥7👍4 3🔥1
Звычайна пра такія рэчы не пішу, але ж тут і выпадак, быццам, незвычайны. Занесла цягам апошняга часу ў Ветку. З таго, чым там займаўся, галоўным чынам папіў кавы ды пачаставаў пернікаў.
"І дзеля гэтага трэба было лезці мне ў тэлеграм?" - падумае чытач. Нуу... каву наліваюць шмат дзе. Але ёсць месцы асаблівыя. Менавіта гэтая кавярня звязаная з Веткаўскім музеем стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, пра які ўжо некалі пісаў, не хаваючы свайго захаплення тым, што гэта цудоўны прыклад, як трэба займацца сваёй справай. Бо музей у Ветцы - гэта ня толькі экспанаты і выставы, але і экспедыцыі, лекцыі, майстар-класы і іншыя варушнякі ў афлайне ды анлайне. Ну вось, зараз акрамя самога музею ды філіі ў Гомлі, з'явілася асобная пляцоўка ў выглядзе кавярні. Хочаш адпачыць з кубачкам кавы ў прыемнай атмасферы - калі ласка. Хочаш майстар-клас - таксама калі ласка. Толькі адмысловы дзень абраць трэба. Ці гэта будзе прыемным дадатка да наведвання музею.
Я вось трапіў у выпадковы дзень, каштаваў пернік амаль у самоце. Але вы можаце азнаёміцца з анонсамі тут.
#ветка #sacral_museum

2❤43👍8 4👻1