sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
🙏18❤11👍4
#полацк #sacral_orthodox
У Полацку даводзілася бываць разоў 5 ці 6. З іх апошнія 2 разы завітваў у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, каб паглядзець на адзіны больш-менш захаваны храм дамангольскага перыяду – Спаса-Праабражэнскую царкву. Заснаванне і манастыру, і царквы непасрэдна звязана з Ефрасінняй Полацкай. А гэта ў нас другая палова ХІІ ст. на хвіліначку.
Ну, на царкву-та я паглядзеў (яна дайшла да нас, вядома, у даволі змененым выглядзе), а вось унутр тады не пускалі. І вось літаральна сёлета, пасля доўгай рэстаўрацыі, турысты і паломнікі могуць зайсці ўнутр. А там... роспісы з таго самога ХІІ ст! Напэўна, сама Ефрасіння ў тыя часы кантралявала будоўлю і паказвала пальцам, што і дзе маляваць. Толькі дзеля такога было б варта наведаць горад (але нешта яшчэ будзе)!
Як напісана вышэй, храм доўгі час быў закрыты для наведнікаў. Справа ў тым, што арыгінальныя роспісы былі схаваныя пад роспісамі ХІХ ст. Спатрэбілася шмат часу і высілкаў, каб іх вызваліць.
Акрамя саміх роспісаў, у царкве засталося шмат графіці, які пакідалі наведнікі цягам стагоддзяў на сценах у стылі «тут быў Базыль». Жудасны вандалізм, быццам, але скрозь гады ўжо і гістарычныя помнікі ды крыніцы. Пра гэта ёсць выпуск падкасту «Так склалася гістарычна» з аўтаркай манаграфіі па тэме.

Сам манастыр – аб'ект «рэжымны». Жанчынам уваход толькі ў хустках ды спадніцах, мужчынам – ніякіх шортаў і кароткіх рукавоў (з апошнім ня так строга). А яшчэ манахіням вельмі не падабаюцца фота\відэа-здымкі ў храмах. Ну, прабачце! Усё ж мы маем справу з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якую яшчэ і рэстаўравалі на народныя (бюджэтныя) сродкі. Таму здымкі на месцы. Дайце людзям пакінуць памяць аб нацыянальнай культуры (лепш, чым цвіком сваё імя драпаць на сцяне)! Фота, відэа, канешне, добра, але лепш пабачыць уласнымі вачыма. Таму ацаніце перспектывы ды плануйце падарожжа.
1❤‍🔥386👍4😇2❤1👏1🙏1💯1
sacral_BY
#полацк #sacral_orthodox У Полацку даводзілася бываць разоў 5 ці 6. З іх апошнія 2 разы завітваў у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, каб паглядзець на адзіны больш-менш захаваны храм дамангольскага перыяду – Спаса-Праабражэнскую царкву. Заснаванне і манастыру…
#полацк #sacral_orthodox #sacral_museum
Памятаеце, у папярэднім допісе (спадзяюся, што памятаеце, бо тое было ўчора) згадваў роспісы храма ХІХ ст, пад якімі хаваліся старажытныя фрэскі. Дык вось, іх не саскублі са сценаў ды не скінулі ў мяхі, як будаўнічае смецце. Рэстаўратары іх захавалі. Заляпілі ўсё тканінай, абмазалі хімікатамі ды асцярожна знялі са сцяны з той тканінай. Чараўніцтва амаль!
А зараз гэтыя палотны выстаўленыя ў мастацкай галерэі Полацка, што сёння дзеліць будынак былога езуіцкага калегіюма з сучасным універсітэтам. Захавалі шмат, таму выявы размешчаны на рухомых шырмах у некалькі слаёў. Катаеш іх туды-сюды ды насалоджваешся.
Гэта не адзінае, чым можа пахваліцца полацкая галерэя, таму далей яшчэ трохі пройдземся.
1❤‍🔥39❤18👍8👏2🙏2
sacral_BY
Photo
#полацк #sacral_urban
Ідзем па слядох творчасці скульптара Алеся Шатэрніка. Мо памятаеце, некалі адмэн здзіўляўся менскай скульптуры ў стылі "олд-рутэнія-вікінг" "Крывічы" ля крамы "Валгаград" 1985 году? Ну вось сёння на вашых экранах сіквэл ад спадара Шатэрніка - скульптура "Крывічы" 2001 году ў больш лагічным месцы - Полацку. Дзе, як не тут, крывічам варта б было стаяць?
Стаяць ля ўваходу ў мастацкую галерэю. Трэба пашукаць, мо Алесь Шатэрнік унутры таксама нешта пакінуў?
1❤‍🔥31👍12👏2🍾1