#полацк #sacral_museum
Працягваем шпацыр па полацкай мастацкай галерэі і пошукі слядоў Алеся Шатэрніка. А вось жа і яго "Дрыгавічы"! Ды парачка прац прысвечаных ранняй гісторыі нашых абшараў.
Але агулам, кантэнт тут разнастайны. Акрамя мастацкага мастацтва можна паразглядаць скляпенні і памацаць сцены XVIII ст. былога калегіюма. І чаго раней сюды не завітаў?

1❤44👍10🙏2
#sacral_data
Сёння давайце ўспомнім аднаго ўраджэнца Валожына. 4 жніўня 1838 года з'явіўся на свет хлопчык Юзаф з роду Беркманаў – шведы, што аселі ў Рэчы Паспалітай некалькі стагоддзяў назад.
Як гэта заведзена, юны шляхцюк праводзіў час атрымліваючы адукацыю. Прыродазнаўчую, але і цікавіўся мастацтвам.
А ў 1863 годзе ўзяў удзел у паўстанні. Паранены ўзяты ў палон і асуджаны на 4 гады катаргі.
І вось галоўная нагода ўспамінаў Юзафа Беркмана: ён пакінуў нам пэўныя мастацкія творы. Прысвечаныя пераважна падзеям і побыту сасланых паўстанцаў. Маляваць ён пачаў яшчэ падчас этапу, але самы прадуктыўны перыяд пачаўся пасля 1866 году, калі катаргу замянілі на пасяленне і спадар Юзаф разам з мастаком Станіславам Уронскім адкрылі ў Іркуцку мастацкую майстэрню.
Падчас высылкі Ю.Б. перасякаўся з Бенедыктам Дыбоўскім і нават рабіў ці то здымкі, ці то малюнкі для апошняга.
А вось тут альбом з малюнкамі Юзафа Беркмана, што атрымалася знайсці на абшарах👇
https://teletype.in/@sacral_by/3H4eUgoT8Xm

3❤38👍7❤🔥4👏2 2🙏1😍1
Раптоўна перарываю цішыню нашага тэлеграмнага эфіру. А то ўжо неяк няёмка перад паважанымі чытачамі.
Справаздача: насалоджваюся апошнімі днямі водпуску. Ёсць пэўны рэзерв матэрыялаў, што чакаюць сваёй чаргі быць апублікаванымі (файлы сакралштэйна ). Але пакуль пакажу чым займаўся апошні тыдзень. О, так! У 2026-м наведаў нарэшце сонечную Грузію. У тэматыку канала яна ўпісваецца дрэнна (як Турэччына ці Азербайджан🙄), але як тут стрымацца, калі старажытныя грузіны добра ўмелі ня толькі ў вінаробства, смачную кухню, але і ў прыгожую архітэктуру. Праваслаўную☝️што як старажытнаруская, паходзіць з Візантыі (вось і знайшоў сувязь, нацягнуў саву, так бы мовіць).
Таму буду часам разбаўляць асноўны кантэнт мураванымі цікавосткамі прыгажуні Сакартвэла.
Напрамак даволі папулярны. Хто таксама бываў? Стаўце рэакцыю 🤝
Справаздача: насалоджваюся апошнімі днямі водпуску. Ёсць пэўны рэзерв матэрыялаў, што чакаюць сваёй чаргі быць апублікаванымі (

1🔥34❤22🤝7👍6🍾1