sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#полацк #sacral_museum
Працягваем шпацыр па полацкай мастацкай галерэі і пошукі слядоў Алеся Шатэрніка. А вось жа і яго "Дрыгавічы"! Ды парачка прац прысвечаных ранняй гісторыі нашых абшараў.
Але агулам, кантэнт тут разнастайны. Акрамя мастацкага мастацтва можна паразглядаць скляпенні і памацаць сцены XVIII ст. былога калегіюма. І чаго раней сюды не завітаў?
1❤44👍10🙏2
#sacral_data
Сёння давайце ўспомнім аднаго ўраджэнца Валожына. 4 жніўня 1838 года з'явіўся на свет хлопчык Юзаф з роду Беркманаў – шведы, што аселі ў Рэчы Паспалітай некалькі стагоддзяў назад.
Як гэта заведзена, юны шляхцюк праводзіў час атрымліваючы адукацыю. Прыродазнаўчую, але і цікавіўся мастацтвам.
А ў 1863 годзе ўзяў удзел у паўстанні. Паранены ўзяты ў палон і асуджаны на 4 гады катаргі.
І вось галоўная нагода ўспамінаў Юзафа Беркмана: ён пакінуў нам пэўныя мастацкія творы. Прысвечаныя пераважна падзеям і побыту сасланых паўстанцаў. Маляваць ён пачаў яшчэ падчас этапу, але самы прадуктыўны перыяд пачаўся пасля 1866 году, калі катаргу замянілі на пасяленне і спадар Юзаф разам з мастаком Станіславам Уронскім адкрылі ў Іркуцку мастацкую майстэрню.
Падчас высылкі Ю.Б. перасякаўся з Бенедыктам Дыбоўскім і нават рабіў ці то здымкі, ці то малюнкі для апошняга.

А вось тут альбом з малюнкамі Юзафа Беркмана, што атрымалася знайсці на абшарах👇
https://teletype.in/@sacral_by/3H4eUgoT8Xm
3❤38👍7❤‍🔥4👏22🙏1😍1
Раптоўна перарываю цішыню нашага тэлеграмнага эфіру. А то ўжо неяк няёмка перад паважанымі чытачамі.
Справаздача: насалоджваюся апошнімі днямі водпуску. Ёсць пэўны рэзерв матэрыялаў, што чакаюць сваёй чаргі быць апублікаванымі (файлы сакралштэйна). Але пакуль пакажу чым займаўся апошні тыдзень. О, так! У 2026-м наведаў нарэшце сонечную Грузію. У тэматыку канала яна ўпісваецца дрэнна (як Турэччына ці Азербайджан🙄), але як тут стрымацца, калі старажытныя грузіны добра ўмелі ня толькі ў вінаробства, смачную кухню, але і ў прыгожую архітэктуру. Праваслаўную☝️што як старажытнаруская, паходзіць з Візантыі (вось і знайшоў сувязь, нацягнуў саву, так бы мовіць).
Таму буду часам разбаўляць асноўны кантэнт мураванымі цікавосткамі прыгажуні Сакартвэла.

Напрамак даволі папулярны. Хто таксама бываў? Стаўце рэакцыю 🤝
1🔥34❤22🤝7👍6🍾1
#данюшава #sacral_catholic
Пакрысе трэба вяртацца ў цудоўны сьвет віртуальных падарожжаў і пачынаць дзяліцца з вамі ўспамінамі пра эпічны сплаў па Вяллі, як той граф Тышкевіч. Таму сёння першая вёска, што дорыць нам, акрамя прыродных краявідаў, прыгожае ад чалавечых рук. Данюшава! І драўляны касцёл пачатку ХІХ ст.
А шостай раніцы, верагодна, вас ніхто там сустракаць ня будзе. Акрамя папы-нябожчыка, што вітае наведнікаў на адмыслова прыбудаваным балкончыку. Ён, як паслядоўнік апостала Пятра, мае ключы ад Валадарства Нябеснага, але ад гэтага касцёла ключоў няма. Добра, што сярод жаўнераў, якія тупалі тут у Першую сусветную вайну, шмат хто меў фотаапарат. Таму сёння мы можам бачыць, як выглядаў інтэр'ер касцёлу больш за 100 гадоў назад.
Агулам, тэма Першай сусветнай не аднойчы ўсплыве, пакуль наш анлайн-параход будзе рухаецца па Вяллі.
3❤39👍96👏1🙏1