sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#данюшава #sacral_catholic
Пакрысе трэба вяртацца ў цудоўны сьвет віртуальных падарожжаў і пачынаць дзяліцца з вамі ўспамінамі пра эпічны сплаў па Вяллі, як той граф Тышкевіч. Таму сёння першая вёска, што дорыць нам, акрамя прыродных краявідаў, прыгожае ад чалавечых рук. Данюшава! І драўляны касцёл пачатку ХІХ ст.
А шостай раніцы, верагодна, вас ніхто там сустракаць ня будзе. Акрамя папы-нябожчыка, што вітае наведнікаў на адмыслова прыбудаваным балкончыку. Ён, як паслядоўнік апостала Пятра, мае ключы ад Валадарства Нябеснага, але ад гэтага касцёла ключоў няма. Добра, што сярод жаўнераў, якія тупалі тут у Першую сусветную вайну, шмат хто меў фотаапарат. Таму сёння мы можам бачыць, як выглядаў інтэр'ер касцёлу больш за 100 гадоў назад.
Агулам, тэма Першай сусветнай не аднойчы ўсплыве, пакуль наш анлайн-параход будзе рухаецца па Вяллі.
3❤39👍96👏1🙏1
#данюшава #sacral_graveyard
Не паспелі мы пакінуць вёску, як выконваю абяцанне з папярэдняга допісу.
Спадарства, сведкі ды помнікі Першай сусветнай: бутавая стэла прысвечаная "памяці слаўнага наступлення 1915 г." ды некалькі надмагілляў нямецкіх афіцэраў за касцёлам. У тыя часы ў Данюшава дзейнічаў шпіталь. Захаваліся здымкі вайсковых могілак. Сеціва кажа, гэтых вайскоўцаў пасля вайны перапахавалі ля вёсцы Маркоўцы, што на левым беразе Вяллі.

А яшчэ пры касцёле ёсць суворы бутавы будынак - былая званіца.
3❤35👍83🙏2
#гара_цэгла #вялля
Варта нагадаць, што маршрут сплаву праходзіў пераважна праз Смаргонскі раён. У 1915 годзе менавіта пад Смаргонню расейскія войскі спынілі нямецкі наступ у Першай сусветнай і фронт усталявалася па лініі Дрысвяты-Нарач-Смаргонь-Пінск ажно да 1918-га. Увесь гэты час кайзераўскія войскі займаліся будаўніцтвам фартыфікацый ды лагістычнай інфраструктуры. Таму цягам руху па рэчышчу Вяллі можна назіраць жалезабетонныя аб'екты рознай ступені захаванасці (захаванасці, хутчэй, адмоўнай), якія падпісаныя на мапе як знішчаны ДАК, былыя паромная пераправа ці мост. Самае сімпатычнае з гэтага – памятны надпіс нямецкага штабу на камяні. Сімпатычнае ў гэтым допісе. Пэўная разваліна заслугоўвае асобнага допісу. Але пра гэта пазней.
2❤31👍114👏1