sacral_BY
#жодзішкі #sacral_catholic Прыплылі ў Жодзішкі. Ч\б-здымак з папярэдняга допісу паказвае ня толькі нямецкі мост, але і краявід гэтай вёскі. А на ўзвышшы касцёл, які сёння пакажу ў яго сучасным выглядзе. Найсвяцейшай Тройцы☝️ Самі Жодзішкі ўпершыню згадваюцца…
#жодзішкі #sacral_urban #sacral_catholic #гара_цэгла?
Пратэстанты не прыходзяць адны. Нельга зладзіць у сябе "ерэтычнае" гняздо і не прыцягнуць увагу прадстаўнікоў царквы сусьветнай і праваслаўнай (гэта ўсё пра каталікоў, яны таксама лічаць сябе праваслаўнымі, так жа, як у праваслаўных царква - кафалічная). Таму, калі рухацца далей па Жодзішках, можна сустрэць помнік, што сведчыць аб прысутнасці тут у XVIII ст. ордэна езуітаў. Стварэнне якога ў XVI ст. было абумоўлена шмат у чым барацьбой з рэфармацыяй.
Вось і тут канфесійныя прыхільнасці гаспадароў змяніліся і яны ў пачатку XVIII ст. падаравалі сваю сядзібу "таварыству Ісуса", а ў 1766 годзе быў пабудаваны мураваны калегіюм, які можна сёння назіраць у допісе. Але ж там такія шыкоўныя дрэвы, што назіранне і, тым больш, фатаграфаванне ўскладняецца.
У 1773 годзе папа Клімент XIV забараніў дзейнасць ордэна, а калегіюм прыстасавалі пад палацавы комплекс новых шляхетных уладароў.
Будынак, дарэчы, быў у стылі барока, але зараз праз шматлікія рамонты асабліва і ня скажаш. Але ўнутры адчуваецца, так бы мовіць, дух эпохі. Але гэтая тэма разгарнецца пазней.
Па-першае, вось яшчэ здымкі памяшкання адміністрацыі былой вар'ятні (ага, такое тут было за савецкім часам). Магчыма, з гэтым звязана наяўнасць бюста акадэміка Паўлава ў парку.
Па-другое, старыя здымкі. Яны трошкі лепш перадаюць прыгажосць камяніцы.

2❤🔥26👍12 3👏2🔥1
sacral_BY
Photo
#жодзішкі #sacral_urban #sacral_catholic #гара_цэгла?
Калі звонку будынак палацу/калегіюму асабліва не вылучаецца адметнасцю, то ўнутры пануе іншы настрой. Тут літаральна спляліся эпохі і атмасферы. Скляпенні ды аголеныя муры нагадваюць пра братоў-езуітаў з іх змрочнай рэпутацыяй патаемнасці і ўсёмагутнасці. Рэшты познясавецкіх інтэр’ераў медычнай установы таксама ня тое, каб задавалі тон жыццясцьвярджальнасці. Усё як любім.(Я люблю. А вы?)
Тут, канешне, і шляхецкая рэзідэнцыя была, толькі дух сармацкай урачыстасці выветрыўся тут цалкам. Але жыццё ня знікла. Працяг будзе.
Калі звонку будынак палацу/калегіюму асабліва не вылучаецца адметнасцю, то ўнутры пануе іншы настрой. Тут літаральна спляліся эпохі і атмасферы. Скляпенні ды аголеныя муры нагадваюць пра братоў-езуітаў з іх змрочнай рэпутацыяй патаемнасці і ўсёмагутнасці. Рэшты познясавецкіх інтэр’ераў медычнай установы таксама ня тое, каб задавалі тон жыццясцьвярджальнасці. Усё як любім.

2👍40❤10 1