sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#менск #sacral_urban
У гэты суботні дзень прапаную лёгкі шпацыр па сталічным завулку. Паўночным завулку. Такі вось закуток з правінцыйнай атмасферай схаваўся недалёка ад плошчы Багушэвіча. Калісьці называўся Лютэранскім (недалёка была кірха) і жылі тут супрацоўнікі Лібава-Роменскай чыгункі.
Забудова пачатку ХХ ст. мае ахоўны статус з 2007 года. Частку яе страцілі яшчэ за савецкім часам, 3 дамы знеслі падчас будаўніцтва 3 галіны метро. Потным аднавілі. На іншым месцы і пераважна з новых матэрыялаў.
Завітвалі раней сюды?
2❤39😍65👍2👏1😁1🙏1
sacral_BY
Photo
#жылічы #sacral_dominium #sacral_museum
Як раней анансаваў, выкладваю падборку здымкаў з палацу Булгакаў у Жылічах з параўнаннем, як было ў 2019 годзе і што атрымалася зараз. Якасць больш старых здымкаў не самая лепшая. І скілы сціплейшыя былі, ды тэхніка зусім іншая, а пэўныя выявы - скрыны з відэа. Але галоўнае, што месцы пазнавальныя і параўнаць стан інтэр'ераў магчыма.
Вырашыў не расцягваць на некалькі допісаў з падобнымі параўнаннямі, а закінуў усе здымкі з палацу ў альбом:
https://teletype.in/@sacral_by/j_Sqm9JEfjg
Каму цікава больш падрабязна - калі ласка, разглядайце!
Але працяг будзе. З іншых мясцін былога комплексу.
1❤26👍10👏2🤝2🙏11