#сар’я #sacral_orthodox
Як жа доўга я сюды збіраўся (ня пра першае і, спадзяюся, не апошняе месца так кажу, але тут быццам выпадак асаблівы). Царква ўсьпеньня прасьвятой Багародзіцы – храм сярэдзіны ХІХ ст. у стылі, якому дадаюць эпітэт «палымяная»,неа готыка. І ў дадзеным выпадку ён як нідзе падаецца трапным. Адзін са старэйшых прыкладаў стылю на нашых абшарах і ці не самы арыгінальны (ну, гэтая адзнака эмацыйна афарбаваная амаль свежымі пачуццямі ад сузірання, можаце аспрэчыць у каментарах) .
Гісторыя стварэння рамантычная і сумная: уладар Сар’і Ігнаці Лапацінскі вырашыў ушанаваць памяць пра сваю жонку Марыю Шумскую, што памерла ў 30 год. Ёсць тут і менш рамантычны складнік. Юрыдычны. Дазвол на такую будоўлю Ігнаці не атрымліваў ад уладаў імперыі і ў пэўны момант пачаліся праблемы. Спачатку прыезджых чыноўнікаў давялося пераконваць, што гэта не храм, а ня сціплы помнік ля магілы жонкі ды сына. Пераканаў, разам з аўтарам праекту, архітэктарам Густавам Шахтам. Але каб будынак быў асвечаны, сюды перавезлі прах сваякоў, каб будынак аформіўся і быў асвечаны ў якасці родавай капліцы.
Тым ня менш, у 1865 годзе храм канфіскавалі і перадалі праваслаўнай царкве. Напэўна, гэта неяк звязана з падзеямі 1863-64 гг.
Як сказала мясцовая жанчына «унутры ён не такі прыгожы, як вонкі». Але ж шкада, што было зачынена. Заўсёды цікава паглядзець на старыя скляпенні. Мо калі вярнуся, ёсць для гэтых ваколіц яшчэ ідэі.
Ну як вам? Варта было марнаваць 2 дні?
У хэштэгаў праблемы з апострафам. Мо вырашыць іх такім элегантным спосабам - #сарапострафя? Ці Ъ? Халера ведае...🥲
Як жа доўга я сюды збіраўся (ня пра першае і, спадзяюся, не апошняе месца так кажу, але тут быццам выпадак асаблівы). Царква ўсьпеньня прасьвятой Багародзіцы – храм сярэдзіны ХІХ ст. у стылі, якому дадаюць эпітэт «палымяная»,
Гісторыя стварэння рамантычная і сумная: уладар Сар’і Ігнаці Лапацінскі вырашыў ушанаваць памяць пра сваю жонку Марыю Шумскую, што памерла ў 30 год. Ёсць тут і менш рамантычны складнік. Юрыдычны. Дазвол на такую будоўлю Ігнаці не атрымліваў ад уладаў імперыі і ў пэўны момант пачаліся праблемы. Спачатку прыезджых чыноўнікаў давялося пераконваць, што гэта не храм, а ня сціплы помнік ля магілы жонкі ды сына. Пераканаў, разам з аўтарам праекту, архітэктарам Густавам Шахтам. Але каб будынак быў асвечаны, сюды перавезлі прах сваякоў, каб будынак аформіўся і быў асвечаны ў якасці родавай капліцы.
Тым ня менш, у 1865 годзе храм канфіскавалі і перадалі праваслаўнай царкве. Напэўна, гэта неяк звязана з падзеямі 1863-64 гг.
Як сказала мясцовая жанчына «унутры ён не такі прыгожы, як вонкі». Але ж шкада, што было зачынена. Заўсёды цікава паглядзець на старыя скляпенні. Мо калі вярнуся, ёсць для гэтых ваколіц яшчэ ідэі.
Ну як вам? Варта было марнаваць 2 дні?
У хэштэгаў праблемы з апострафам. Мо вырашыць іх такім элегантным спосабам - #сарапострафя? Ці Ъ? Халера ведае...🥲
1❤32👍6❤🔥3 2🔥1
#сар’я #sacral_urban
Ах, якім цікавым сьвеце мы б жылі, калі б кожная эпоха пакідала нам архітэктурныя помнікі! Але мы жывем у рэгіёне, дзе амаль усю гісторыю галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Матэрыял прыемны, толькі надта далікатны ў пытаннях захавання. Вось вёска Сарʼя, напрыклад, першую згадку мае ў 1506 г. Як бы, 5 стагоддзяў гісторыі мае за метафарычнымі плячыма. Але што там можна ўбачыць? Цудоўны, але адзіны, помнік неаготыкі, якому каля 170 год. А недзе няма і таго. Што казаць, калі да нас не дайшоў нават палацавы комплекс сядзібы Лапацінскіх. Брама захавалася. Праз яе трапляем у тое, што раней было сядзібным паркам.
Калі ехаў на спадарожным бусіку, кіроўца сказаў, што акрамя царквы, трэба паглядзець на падвясны мост.
«Канешне, і гэта таксама» – адказваю.
Ужо ня ведаю, ці то ён так пажартаваў, ці даўно не цікавіўся станам мясцовай інфраструктурнай славутасці, але выглядае ён зараз як два тросікі, нацягнутыя між берагоў Сарʼянкі. Нечым ніцшэянскім павеяла.
Карацей, спачатку допіс з захапленнямі. Сёння трошкі сумней. Так, для балансу. Едзем далей.

1❤35👍2👏1😢1 1
sacral_BY
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу. Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія…
#сігнахі #грузія #sacral_orthodox #sacral_graveyard?
Давайце ў панядзелак зноў пра Грузію. У апошнім допісе згадваў сьвятую Ніно. Жанчыну, што прынесла хрысціянства ў краіну. Таму сёння перанясемся ў месца, дзе яе пахавалі ў 334 годзе. Тут жа ўзнік манастыр.
Сёння гэта Бадбійскі жаночы манастыр, на першым здымку царква св. Георгія, на месцы меркаванага пахавання св. Ніно. Як казала гід «там прыгожа, таму здымаць забаронена». Але як жа? Адмовіцца ад ІХ ст? Ня вельмі ўдала, але вось, амаль на ўсе грошы. Ёсць там новая царква. Там рамонт, ня так прыгожа і здымаць можна, але фотак не будзе.
Але! Вось некалькі здымкаў надмагілляў на тэрыторыі. Старыя, новыя, усе прыгожа выглядаюць. Ну і экзатычна, вядома.

3👍34 4🙏3⚡1