sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#сар’я #sacral_urban Ах, якім цікавым сьвеце мы б жылі, калі б кожная эпоха пакідала нам архітэктурныя помнікі! Але мы жывем у рэгіёне, дзе амаль усю гісторыю галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Матэрыял прыемны, толькі надта далікатны ў пытаннях захавання.…
#верхнядзьвінск #sacral_jews #sacral_graveyard
Ну што, сёння пачнем трохі знаёміцца з Верхнядзьвінскам. Але можна я буду называць яго Дрысай? Так больш лаканічна ну і гэта ж гістарычная назва месца! У гонар прытока Дзьвіны, на якой месціцца.
Пачнем не з цэнтру. Адразу спускаемся да паўднёвых ускрайкаў, каб зладзіць нашую рэгулярную рубрыку «габрэйскія могілкі нашага мястэчка».
Вялікія, зарослыя, помнікі імкнуцца да сваіх гаспадароў у глебу. Новага, незвычайнага не заўважыў. Хаця ёсць цікавая інсталяцыя ў выглядзе прастакутнага пагорка, які аточаны па перыметры каменнымі мацэвамі (вунь, на 3-м здымку). Быццам рэшты курганнага могільніку. Быццам са старых пахаванняў сцягнулі, каб атрымалася такая пляцоўка. Загадкавыя абставіны, ёсць над чым падумаць.
1❤31👍8❤‍🔥2🙏1
#верхнядзьвінск #sacral_catholic #sacral_orthodox #sacral_graveyard
Пакрысе, рухаемся да цэнтру горада. На шляху паўстае яшчэ адзін гістарычны некропаль. Тут у нас спачываюць хрысціяне, як усходняга абраду, так і заходняга. Формы і памеры больш разнастайныя. Бачылі пчолку (тое пчала ж?)? Я вось першы раз сустракаю. І ніводнага "грыбочка".
3❤29🔥53🙏2👍1
❤28👎1