Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Forwarded from Wir.by
Ночы расстраляных паэтаў мы прысвячаем цыкл лекцый Ганны Севярынец пра беларускую літаратуру дваццатых і трыццатых.

Пра каго з лінгвістаў і паэтаў можна здымаць першы беларускі блакбастар? Лічыцца навучэнцам якой установы было небяспечна і ганарова? Чаму першы пераклад Анегіна праляжаў 80 гадоў у забыцці? Навошта перакладаць Пушкіна на беларускую і прычым тут Купала?

Усе лекцыі знойдзеце па спасылцы: https://wir.by/be/topic/times/tag/1930s

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года іх гісторыя мусіла скончыцца. Яна працягваецца, пакуль ёсць мы.
Распавядзіце пра гэтыя лекцыі сябрам, каб больш людзей даведалася пра гэты цьмяны перыяд беларускай гісторыі.
Сёння ўжо традыцыйна а 20.00 у Курапатах адбудзецца «Ноч расстраляных паэтаў». Паэты, празаікі, музыкі, грамадскія дзеячы будуць чытаць творы загінулых літаратараў.
Эх, нам бы зараз усім па талерцы дранічкаў.
(Леанід Галубовіч «Зацемкі зь левай кішэні»).
Forwarded from Арт Сядзіба
1937 – 2020. «Вечныя вершы»
«Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект, у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі.
Вершы трох рэпрэсаваных паэтаў – Алеся Дудара, Зямы Піваварава, Тодара Кляшторнага чытаюць Ганна Севярынец, Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч.
https://telegra.ph/1937--2020-Vechnyya-vershy-10-30
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 16. Лупіце на трасянцы. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
Парэшткі Змітрака Бядулі перапахаваюць заўтра на Усходніх могілках Мінска

https://budzma.by/news/pareshtki-zmitraka-biaduli.html
Знаёмыя ведаюць, якія жарты мне дасылаць 😂
Пад такой рускамоўнай шыльдай на Усходніх могілках быў перапахаваны Змітрок Бядуля.

🤦‍♂
#моўная_хвілінка
У маім ідэальным свеце ўсе людзі, якія працуюць з кнігамі, ведаюць такое правіла. Спадзяюся, чытачы канала ўжо запомнілі, бо пішу не першы раз 😏
Правільна — «два роднЫЯ рублі».

📌 З лічэбнікамі 2, 3, 4 (і з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

📌 У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства», Галіяфы, 2020 год.)
Знайдзіце 10 адрозненняў у адным і тым жа тэксце ў адной і той жа кнізе 😂

Артур Клінаў «Локісаў» («Логвінаў», 2020).
Ці чытаеце вы па-польску?

Мне часта прылятаюць пытанні, дзе я бяру польскія кнігі. Адказ максімальна просты: у Польшчы. Пры любой магчымасці прашу знаёмых прывезці пару томікаў або сама цягну адтуль чамадан кніг. Але гэты варыянт даступны не ўсім, таму застаецца чытаць электронныя кнігі.

У палякаў не так распаўсюджана пірацтва, таму электронныя версіі кніг спампаваць вельмі складана, трэба ведаць месцы. Я іх ведаю, але гэта не падтрымліваю 😏 Таму калі не хочаце плаціць за электронкі, то раз у год можаце чытаць ці слухаць 12 польскіх кніг абсалютна бясплатна.

Кожны лістапад у Польшчы праходзіць акцыя Czytaj PL, у рамках якой на працягу месяца вам даступныя 12 польскіх бестселераў. Там бывае як мастацкая літаратура, так і нон-фікшн, не толькі польскія аўтары, але і пераклады. Я ўжо некалькі гадоў з задавальненнем карыстаюся гэтай магчымасцю і зараз раскажу вам, што трэба зрабіць, каб далучыцца да акцыі:

1.Усталюйце на тэлефон дадатак Woblink (android/ios). Гэта і ёсць чыталка, у якой знаходзяцца кнігі.

2.Калі вы зарэгіструецеся ў дадатку, то на галоўнай старонцы ўбачыце раздзел з акцыяй. Націсніце на яе, і вам адкрыецца камера, якой трэба прасканаваць QR-код. Шукайце яго тут: https://czytajpl.pl/2020/11/04/jak-dolaczyc-do-akcji-czytaj-pl-2020/

3.Калі ўсё зрабілі правільна, то дадатак перанакіруе вас у карусель з 12 кніг. Усе прадстаўленыя ў электронцы і аўдыё. Чытайце, слухайце і атрымлівайце асалоду.

І падзяліцеся ў каментах: ці будзеце ўдзельнічаць у акцыі, якія кнігі вас зацікавілі? Я ўжо чытаю адну з апошніх кніг Якуба Малецкага "Horyzont". Знаёмства з ім праз раман "Nikt nie idzie" неяк не задалося, але гэтая гісторыя мне пакуль вельмі падабаецца.
#моўная_хвілінка
Скланенне назоўнікаў часта выклікае пытанні. У гэтых выпадках няправільна ўтвораны месны склон назоўнікаў. Мяркую, што такія памылкі ўзнікаюць пад уплывам рускай мовы.

📌 След — мужчынскі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "д". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: "па старым, ледзь прыкметным следзе".

📌 Вар'яцтва — ніякі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "в". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: "спец па вар'яцтве".

(Памылкі з кнігі Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства», Галіяфы, 2020 г.)
👍1
Big Brother (ці Мацей Бурачок) is watching you.

(Афармленне новай станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча».)
Падкаст Bellit цяпер і на Spotify. Далучайцеся!

📌 Spotify